Symbian OS
Symbian OS (МФА: [ˈsɪmbɪən ˌəʊ ˌɛs]) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўвалася кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo. 24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх акцый Symbian Ltd., пасля чаго стала б магчымай перадача зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation[2]. Гэты крок павінен быў спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм. У 2010 годзе Symbian хутка саступаў па папулярнасці iOS і Android. Генеральны дырэктар Nokia Стывен Элап 11 лютага 2011 года абвясціў аб партнёрстве з Microsoft, у рамках якога Nokia павінна была пачаць выкарыстоўваць Windows Phone у якасці асноўнай платформы для сваіх смартфонаў, а Symbian пры гэтым паступова выходзіла б з ужытку. У выніку доля Symbian на рынку значна ўпала. Nokia спыніла падтрымку праграм для Symbian з 1 студзеня 2014 года. СтатыстыкаСуадносіны смартфонаў з рознымі аперацыйнымі сістэмамі. Люты 2010[3][4][5][6][7][8].
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia