Volkswagen PoloVolkswagen Polo — малалітражны перэднепрывадны аўтамабіль нямецкага аўтаканцэрна Volkswagen Group. У мадэльным шэрагу кампаніі Volkswagen з 1975 года. Polo I (1975—1981)![]() Аўтамабіль першага пакалення дэбютаваў у сакавіку 1975 года на выставе ў Гановеры і ўяўляў сабой бюджэтную мадыфікацыю трохдзвернага пярэднепрываднага хэтчбека Audi 50, які з’явіўся на год раней. Audi 50 і Volkswagen Polo розніліся толькі дэкорам, узроўнем абсталявання і рухавікамі: на Audi быў рухавік аб’ёмам 1,1 л (50 або 60 к.с.), а на Volkswagen — аб’ёмам 0,9 л (40 к.с.). Рынак сустрэў Polo халаднавата, але ў 1976 годзе з’явілася мадыфікацыя з 50-моцным рухавіком аб’ёмам 1,1 л. Пасля чаго продажы пайшлі ўверх — Polo быў прасцей і, адпаведна, танней за Audi[1]. З гэтае пары Polo пачынае выцясняць з рынку Audi 50. Толькі за перыяд 1977—1981 было выпушчана каля паўмільёна аўтамабіляў[2]. Для мадэлі былі даступныя тры рухавікі аб’ёмам 0,9 л, 1,1 л. і 1,3 л., аднак апошні быў даступны толькі для мадыфікацыі Polo GT[1]. ![]() З 1977 годзе на базе Polo з’явіўся двухдзверны седан, які атрымаў уласнае імя — Volkswagen Derby. Аўтамабіль меў багажнік ёмістасцю 515 л і быў аснашчаны 60-моцным рухавіком аб’ёмам 1,3 л. ![]() У 1979 годзе аўтамабілі зведалі невялікі «фэйсліфтынг»: у прыватнасці, была заменена рашотка радыятара, прыборная панэль, металічныя бамперы сталі пластыкавымі, а ў Derby акрамя таго замест круглых фар з’явіліся прастакутныя. Вытворчасць VW Polo і VW Derby першага пакалення працягвалася да 1981 года.
Polo II (1981—1994)Typ 86C (1981—1990)У выніку глыбокай мадэрнізацыі ў жніўні 1981 г. з’явіўся Volkswagen Polo другога пакалення[3]. Ягоны кузаў быў падобны да ўніверсалу — яго задняя частка была амаль вертыкальнай. У снежні 1981 года пачынаецца вытворчасць другога пакалення VW Derby[3]. Праз некаторы час з’явіўся і традыцыйны хэтчбек з больш пакатай задняй часткай, які назвалі Polo Coupe. Гама рухавікоў складалася з пяці сілавых агрэгатаў. Базавая версія абсталёўвалася чатырохцыліндравым рухавіком аб’ёмам 1 л (40 к.с.), а наступнымі па магутнасці былі маторы аб’ёмам 1,1 л (50 к.с.), 1,3 л (55, 60 і 75 к.с.). На мадыфікацыю Polo G40 усталёўваўся рухавік аб’ёмам 1,3 л магутнасцю 115 к.с. Дызель аб’ёмам 1,3 л (45 к.с.) з’явіўся ў кастрычніку 1986 года. Са студзеня 1985 года седаны на базе Polo перасталі называцца Derby, атрымаўшы імя Polo Classic[3].
Typ 86C 2F (1990—1994)У кастрычніку 1990 года быў праведзены рэстайлінг аўтамабіля. Змены крануліся як дызайну экстэр’ера — былі змененыя бамперы, форма пярэдніх крылаў, капот, форма фар, агульная форма кузава набыла больш плаўную форму, так і салона — змянілася прыборная панэль. Аўтамабіль таксама атрымаў больш дасканалую падвеску і тармазы. Гаму рухавікоў таксама дапоўніў новы дызель аб’ёмам 1.4 (48 к.с.) і 5-ступеньчатай КПП. Паступова ўсе сілавыя агрэгаты былі заменены на інжэктарныя. Другое пакаленне Polo выпускалася да 1994 года.
Polo III (1994—2001)Трэцяе пакаленне VW Polo было прадстаўлена ў жніўні 1994 года на аўтасалоне ў Парыжы. Polo Classic, Polo VariantСпачатку Polo III выпускаўся толькі ў кузавах 3-х і 5-дзверны хэтчбек. Пазней мадэльны шэраг пашырыўся мадэлямі, створанымі на базе Seat Cordoba. У 1995 годзе з’явіўся 4-дзверны седан Polo Classic. У 1997 годзе з’явіўся ўніверсал Polo Variant, створаны на базе ўніверсала Seat Cordoba Vario. Акрамя таго, Seat Ibiza у Паўдневай Афрыцы ў 1996—2002 гадах прапаноўваўся пад імем Volkswagen Polo Playa.
Polo III «Harlekin» (1995—1996)У 1995 годзе была прадстаўлена спецыяльная версія VW Polo — «Harlekin» (бел.: "Арлекіна"). Галоўным і незвычайным ў мадэлі было тое, што кожная панэль кузава мела асобны колер: чырвоны, жоўты, фісташкавы зялёны і сіні. Пры гэтым машыны фарбаваліся не хаатычным чынам: пакупнікам прапаноўвалася 4 канкрэтныя схемы афарбоўкі. У тэхнічным плане ніякіх змен не было: Harlekin абсталёўваўся тымі ж самымі рухавікамі, што і серыйныя Polo. Аўтамабіль быў скіраваны на экстравагантнага пакупніка, які жадаў быць унікальным. Да 1997 года ў агульнай колькасці было выраблена 3806 «Harlekin»-аў[4].
Polo III (6N2) (1999—2001)У канцы 1999 года Polo трэцяга пакалення быў мадэрнізаваны.
Polo IV (2001—2009)Polo 9N (2001—2005)![]() Polo чацвёртага пакалення дэбютаваў увосень 2001 г. на аўтасалоне ў Франкфурце.
Polo Sedan (9N2)![]() У 2002 годзе быў прадстаўлены седан. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводзе ў Сан-Паўлу (Бразілія)[5]. Даўжыня павялічылася на 282 мм, а аб’ём багажніку стаў роўны 432 л (1127 л са складзеным заднім сядзеннем). У базавай версіі аўтамабіль абсталёўваўся 1,4-літровым рухавіком магутнасцю 75 к.с. Апцыянальна гэты рухавік таксама мог быць агрэгатаваным з аўтаматычнай каробкай перадач. Другі бензінавы рухавік — 1,4-літровая версія магутнасцю 100 к.с. Прапаноўваліся і дызельныя рухавікі: 1.9 TDI (64 к.с.) і 1.4 TDI (75 к.с.)[6]. Polo Fun![]()
Polo 9N3 (2005—2009)
CrossPolo![]() У лістападзе 2005 годзе на выставе ў Эсэне была прадстаўлена «пазадарожная» мадыфікацыя мадэлі VW Polo, якая атрымала ўласнае імя VW CrossPolo[7]. Аўтамабіль адрозніваецца ад базавага хэтчбека павялічаным дарожным прасветам, нефарбаванымі пластыкавымі накладкамі для абароны кузава ад драпін, а таксама ўстаўкі ў пярэднім і заднім бамперы пад алюміній. У базавую камплектацыю ўваходзяць таксама 17-цалёвыя колавыя дыскі. У салоне ў CrossPolo — аздабленне пад колер кузава, алюмініевыя ўстаўкі на рулявым коле, рычагу пераключэння перадач і алюмініевыя накладкі на педалях. Нягледзячы на «пазадарожны» дызайн, абсталёўваўся прывадам толькі на пярэднюю вось. Polo V (2009—2017)Polo 6R (2009—2014)У 2009 годзе быў прадстаўлены Polo пятага пакалення: пяцідзверны хэтчбек — у сакавіку на Жэнеўскім аўтасалоне, а трохдзверны — у верасні на Мотаршоу ў Франкфурце.
Polo V, унутраны індэкс — Typ 6R, заснаваны на платформе PQ25, на якой таксама былі пабудаваныя SEAT Ibiza і Audi A1. Для аўтамабіля прадугледжана сем рухавікоў: чатыры бензінавыя, магутнасцю ад 60 да 105 к. с., і тры дызельныя (75-105 к. с.). Каробкі перадач: пяці- і шасціступеньчатая механічныя, а таксама сяміступеньчатая DSG. VW Polo V стаў пераможцам конкурсу «Аўтамабіль года —2010»[8]. Polo 6C (2014—2017)У пачатку 2014 года аўтамабіль быў мадэрнізаваны[9]. Асноўныя змены закранулі тэхнічную частку: аўтамабіль атрымаў падвеску з рэгуляванымі амартызатарамі (прадугледжана два варыянты наладак, якія выбіраюцца націскам кнопкі ў салоне), новае рулявое кіраванне з электрамеханічным узмацняльнікам, адаптыўны круіз-кантроль і сістэму папярэджання аб франтальным сутыкненні. Да шэрагу рухавікоў дадаўся новы 1,4-літровы трох-цыліндравы дызельны рухавік. Змены ў знешнасці — мінімальныя: злёгку памяняўся дызайн пярэдняга і задняга бампераў, святлодыёдныя фары і абноўленыя заднія ліхтары. Дадаліся новыя колеры афарбоўкі. 30 чэрвеня 2017 года на заводзе Volkswagen Navarra ў іспанскай Памплоне выпушчаны апошні хэтчбек Polo пятага пакалення[10]. CrossPolo![]() У 2010 годзе на Мотаршоу ў Жэневе адбылася прэм’ера Volkswagen CrossPolo[11]. Прапанаваўся выключна ў пяцідзверным кузаве. Аўтамабіль атрымаў ахоўныя накладкі на бамперы, парогі і колавыя аркі з неафарбаванага пластыка, рэйлінгі на даху, павялічаны на 15 міліметраў дарожны прасвет, 17-цалёвыя колавыя дыскі з покрыўкамі памера 214/40, а таксама спецыяльныя сядзенні з бакавой падтрымкай.
Polo Sedan2 чэрвеня 2010 года ў Маскве прайшла прэм’ера VW Polo Sedan, распрацаванага спецыяльна для Расіі. Вытворчасць стартавала на заводзе Volkswagen у Калузе. Аўтамабіль пабудаваны на мадэрнізаванай платформе хэтчбека Polo. Колавая база павялічылася на 82 міліметра, аўтамабіль атрымаў заднюю падвеску ад VW Golf чацвёртага пакалення[12], дарожны прасвет быў павялічаны на 15 міліметраў (да 170 міліметраў). Знешне cедан адрозніваецца іншым пярэднім бамперам, мадэрнізаванай рашоткай радыятара, а таксама арыгінальнай задняй часткай кузава. Першапачаткова аўтамабіль абсталёўваўся рухавіком 1,6 у адзіным варыянце магутнасці 105 к.с., але з 2014 года аўтамабіль атрымаў таксама дэфарсіраваны варыянт магутнасцю 85 к.с.[13] У чэрвені 2015 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг. З’явілася новая святлатэхніка, узмоцненая шумаізаляцыя, пашырыўся шэраг опцый. На аўтамабілі сталі ўсталёўваць новыя рухавікі серыі E211 аб’ёмам 1,6 л магутнасцю 90 і 110 к.с. Polo VI (2017—…)16 чэрвеня 2017 года ў Берліне адбылася прэм’ера шостага пакалення[14]. Аўтамабіль пабудаваны на модульнай платформе MQB-A0. У архітэктуры MQB запазычаныя модуль сілавога агрэгата, рулявы механізм і электрыка, а шасі распрацавана нанова. У адрозненні ад папярэднікаў будзе прапаноўвацца толькі з пяцідзверным кузавам. Увосень 2020 года Polo было візуальна перапрацавана з пераходам на мадэльны год 2021. З тых часоў аўтамабіль пастаўляецца з новым лагатыпам Volkswagen, а надпіс Polo на задняй дзверцы, які калісьці быў унізе злева, цяпер быў у новым шрыфце і размешчаны пасярэдзіне пад лагатыпам VW. З тэхнічнага пункту гледжання адбылося абнаўленне "Modular Infotainment Kit 3" (MIB3).
Бензінавыя:
Дызельныя:
Газ-метан:
Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia