Y-храмасома![]() Y-храмасома — палавая храмасома большасці сысуноў, у тым ліку чалавека. Змяшчае ген SRY, які вызначае мужчынскі пол арганізма, а таксама гены, неабходныя для звычайнага фарміравання сперматазоідаў. Мутацыі ў гене SRY могуць прывесці да фарміравання жаночага арганізма з генатыпам XY (Сіндром Суайра). Y-храмасома чалавека складаецца прыблізна з 58 мільёнаў пар азоцістых асноў. Агульныя звесткіКлеткі большасці сысуноў змяшчаюць дзве палавых храмасомы — Y-храмасома і X-храмасома ў самцоў, дзве X-храмасомы ў самак. У некаторых сысуноў, напрыклад, качканоса, пол вызначаецца не адной, а пяццю парамі палавых храмасом[1]. Пры гэтым, палавыя храмасомы качканоса маюць большае падабенства з Z-храмасомай птушак[2], а ген SRY, верагодна, не ўдзельнічае ў яго палавой дыферэнцыяцыі[3]. У чалавечай папуляцыі клеткі некаторых мужчын змяшчаюць дзве X-храмасомы і адну Y-храмасому ці адну X-храмасому і дзве Y-храмасомы (гл. сіндром Клайнфельэра); клеткі некаторых жанчын змяшчаюць тры ці адну X-храмасомы (гл. сіндром Шэрашоўскага — Тэрнера). У некаторых выпадках назіраецца пашкоджанне гена SRY (з фарміраваннем жаночага XY арганізма) ці яго капіраванне на X-храмасому (з фарміраваннем мужчынскага XX арганізма) (гл. таксама Інтэрсексуальнасць). 23 жніўня 2023 года прэс-служба Універсітэта Каліфорніі ў Санта-Крус заявіла, што навукоўцы цалкам расшыфравалі структуру Y-храмасомы чалавека і выявілі ў ёй 41 раней невядомы ген. Работа выканана групай пад кіраўніцтвам Адама Філіпі[4]. Зноскі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia