Індывідуальныя нейтральныя спартсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2024Індывідуальныя нейтральныя спартсмены — назва каманды беларускіх і расійскіх спартсменаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, якія ўдзельнічаюць у нейтральным статусе[1]. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў удзел краін праз расійскае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе, якое ўсё яшчэ працягваецца па стане на 2024 год. Код краіны МАК — AIN (фр. — Athlètes Individuels Neutres). Дэлегацыі забаронена выкарыстоўваць нейтральны алімпійскі сцяг і алімпійскі гімн, замест гэтага яны выкарыстоўваюць сцяг з эмблемай AIN і інструментальным гімнам, спецыяльна створаным МАК. Спартсменаў правяралі і затым зацвярджалі міжнароднай федэрацыяй кожнага віду спорту, а затым спецыяльнай групай, створанай МАК. Дэлегацыя індывідуальных спартсменаў не ўдзельнічала ў парадзе нацый падчас цырымоніі адкрыцця, а медалі не ўлічваюцца ў медальнай табліцы. У каманду нейтральных спартсменаў увайшлі 32 удзельнікі, у тым ліку:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia