Аснова (ткацтва)![]() Аснова[1] — падоўжная (вертыкальная) сістэма напрамку паралельных адна адной нітак у тканіне, якія размяшчаюцца ўздоўж абодвух беражкоў тканіны. Разам з сістэмай утка́ ўтварае ткацкае перапляценне . Асноўныя ніткі таксама могуць называцца далявымі ніткамі. АпісаннеАснова можа падавацца на ткацкі станок двума спосабамі:
У працэсе ткацтва ніткі асновы падвяргаюцца шматразоваму нацяжэнню, выгібу і трэнню. Прычым сіла іх нацяжэння пераменная (найбольшая велічыня яе адпавядае моманту прыбою ўточыны, а найменшая — моманту поўнага закрыцця зева). Таму ніткі асновы павінны валодаць неабходнай трываласцю, пругкасцю, эластычнасцю і ўстойлівасцю да ўздзеянняў трэннем. Да нітак утка гэтыя патрабаванні не абавязковыя. У некаторых выпадках, галоўным чынам пры вырабе цяжкіх тэхнічных тканін, а таксама для падачы ворсавай асновы ў ткацтве ворсавых тканін (напрыклад, велюр, плюш, «Шпігель» і т. п.) выкарыстоўваецца падача асновы на станок са шпулярніка, на які ўсталёўваюцца непасрэдна бабіны з пражай. Асновай таксама называецца адна з сістэм нітак, якая прысутнічае пры вырабе папярочна-вязанага трыкатажу. Падрыхтоўка і знешні выгляд трыкатажнай асновы шмат у чым аналагічныя ткацкім асновам. Характарыстыкамі асновы з’яўляюцца наступныя паказчыкі:
Пры вырабе тканін складанай структуры (дзвюх- і больш слойных, ворсавых, стракататканых) на ткацкі станок можа падавацца не 1, а 2 і больш асновы. У выпадку выкарыстання двух асноў ніжняя называецца карэннай, а верхняя — прыціскной. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia