Бастард (фільм, 2023)
«Бастард» (дацк.: Bastarden) — гістарычны мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Мікалая Арселя . Галоўныя ролі выканалі Мадс Мікельсен, Аманда Колін і Сімон Бенеб’ерг . Сумесная вытворчасць Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Германіі[8]. Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі. СюжэтПадзеі фільма адбываюцца ў Даніі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Кароль Фрэдэрык V вырашае асвоіць шырокія пусткі на паўвостраве Ютландыя, каб прынесці на гэтыя землі цывілізацыю і павялічыць падатковыя паступленні ў казну. Выканаўцам гэтай задумы становіцца шукальнік прыгод Людвіг фон Кален. Ён засноўвае калонію і пачынае вырошчваць новую для Даніі культуру — бульбу, але сутыкаецца з супрацівам найбуйнейшага землеўладальніка ў акрузе Фрэдэрыка Шынкеля. Апошні прымушае да замужжа сваю кузіну Эдэль, але тая абяцае выйсці за Калена пасля таго, як ён даб’ецца поспеху і атрымае ўзнагароду ад караля. Прытулак у Калена знаходзяць Ан Барбара, прыгонная, што ўцякла ад Шынкеля, і цыганская дзяўчынка Анмаі Мус. Ан Барбара становіцца спачатку эканомкай Калена, а потым яго каханкай. У пустцы ўдаецца сабраць першы ўраджай бульбы, пасля чаго кароль дасылае немцаў-каланістаў. Аднак тыя прымушаюць Калена адправіць Анмаі Мус у работны дом, бо лічаць, што яна прынясе няшчасце. Шынкель нацкоўвае на калонію разбойнікаў, Кален забівае іх і афіцэра, які камандаваў імі. Кароль перадае пустку ва ўласнасць Шынкеля, апошні загадвае схапіць Калена і вылупцаваць пугай. Ан Барбара пранікае ў дом свайго былога гаспадара і забівае яго. Яе адпраўляюць на пажыццёвае зняволенне, Эдэль з’язджае да бацькі ў Нарвегію. Кален забірае Анмаі Мус з работнага дому. Калі яна вырастае, яна сыходзіць ад яго з жаніхом. Тады Кален пакідае калонію і ладзіць уцёкі для Ан Барбары. У апошніх кадрах яны на конях набліжаюцца да берага мора. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 16 намінацыямі[9]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia