Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны — беларуская кніжная друкарня, заснаваная ў Вільні ў маі 1926 года.
Гісторыя
Важнай ініцыятывай у выдавецкай галіне было заснаванне прыватнай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні.
У сярэдзіне 20-х гг. 20 стагоддзя ў асяроддзі дзеячаў Беларускай хрысціянскай злучнасці нарадзілася ідэя арганізаваць
беларускую друкарню ў Вільні і назваць яе імем Францішка Скарыны — адзінай беларускай друкарні ў Вільні.
Адбылося гэта ў 400-тыя ўгодкі друкарства ў Вільні, якія святкаваліся ўрачыста ў 1925 г.
Ксёндз Адам Станкевіч напісаў з гэтай нагоды кніжку «Доктар Францішак Скарына, першы друкар беларускі
1525-1925», а Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец часопісу «Przegląd Wileński» — кніжку
«Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525-1925)»[1]. Ксёндз Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч,
ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі і ксёндз Андрэй Цікота сталі ініцыятарамі беларускай друкарні ў Вільні.
Было нанятае памяшканне на вуліцы Людвісарскай дом № 1
(літ.: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57,75″ пн. ш. 25°16′47,8″ у. д.HGЯO),
закупленыя плоскадрукавальны варштат, шрыфт і стэляж у друкарні «Люкс».
У маі 1926 г. друкарня пачала дзейнічаць. Кіраўнік — Альбін Стаповіч, а ў чэрвені 1927 г. — кіраўніком друкарні стаў Язэп Найдзюк, які быў ад пачатку яе арганізацыі памочнікам кіраўніка.
Друкарня дзейнічала ў камерцыйных умовах. Выдаваліся там амаль усе беларускія часопісы міжваеннага часу.
Друкаваліся і газеты «Беларуская Крыніца» і «Сялянская Ніва», розныя друкі для Беларускай
Сялянска-Работніцкай Грамады, часопіс «Хрысціянская Думка» (з 1928 г.), кніжкі і брашуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры карыстаўся друкарняй імя Францішка Скарыны.
З 1936 г. на Завальнай вул. дом № 1. Працаўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч арыштаваны польскімі ўладамі ў пачатку вайны ў верасні 1939 года і зняволены ў лагеры Бярозе Картузскай. Пасля вяртання ў Вільню ў кастрычніку 1939 года, у варунках Літвы, Язэп Найдзюк аднавіў з сябрамі дзейнасць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. На працягу 1939 (ад 17 лістапада) — 1941 гг. выдавалася там лацінскім і кірылічным шрыфтамі таксама адноўленая «Krynica»[2][3].
Кіраўнікі
Бібліяграфія
Больш за 160 кніжак на беларускай мове — амаль палавіна беларускай кніжнай прадукцыі міжваеннага часу
ў Другой Рэчы Паспалітай — была выдадзена ў друкарні імя Ф. Скарыны
[4][5].
Крыніцы
Літаратура
- Андранік Антанян. Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы. (бел.) // ARCHE : часопіс. — 2005. — Т. 5 (39). — С. 124—133.
- Янка Багдановіч. Ны жыццёвым шляху. Успаміны / уступ Арсень Ліс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 86—108. — 144 с. — 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.
- Георгій Галенчанка, Валерый Герасімаў. Кнігадрукаванне. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 211.
- Гарбінскі Ю. У.. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Мінск—Мюнхен: Нацыянальны Навукова-Асветны Цэнтр Імя Францішка Скарыны, 1999. — 752 с. — ISBN 985-6318-65-3.
- Лена Глагоўская. Альбін Стэповіч — ад музыкі да палітыкі. Пра публіцыстычную і грамадскую дзейнасць Альбіна Стэповіча. (бел.) // пад рэд. Багдановіч І. Э. Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зб. арт.. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — С. 169—184. — ISBN 978-985-7119-17-2. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2023.
- Лена Глагоўская. Язэп Найдзюк - аўтар, выдавец і друкар двух народаў. (бел.) // пад рэд. Багдановіч І. Э. Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Вып. 1 : зб. арт.. — Мінск: БДУКМ, 2006. — С. 139—146. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2023.
- Говін С. В. Друк Заходняй Беларусі.. — Мінск: Выд-ва БДУ, 1974. — С. —. — 95 с.
- Кранеўская В. У. Палітыка ўрада II Рэчы Паспалітай у адносінах да друку нацыянальных меншасцей (1921–1926 гг.). // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — Мінск: Беларуская навука, 2000. — Т. № 2. — С. 56—. — ISSN 0321-1649.
- Майсяёнак А. Г. Браты Найдзюкі на цярністым шляху беларускасці. // Навук. рэд. і склад. Іван Крэнь Ваўкавышчына: з гісторыі края і лёсу людзей : матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, 22 снежня 1995 г.. — Ваўкавыск: Ваўкавыскі гарадскі і раённы выканаўчыя камітэты, 1997. — С. 204—208.
- Юрый Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі / рэдактар: Валерый Булгакаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 278—321. — 881 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-80-86961-13-2.
- Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лондан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
- Jerzy Turonek. Książka Białoruska w II Rzeczy Pospolitej. 1921–1939.. — Warszawa: Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy, 2000. — С. 9, 20, 49, 54, 63—79. — 80 с. — (Prace slawistyczne. Nr 109). — ISBN 83-86619-73-2.
- H. Głógowska. Białoruskie wydawnictwa religijne w II Rzeczypos-politej a białoruski ruch narodowy.(польск.) // Pod. red. T. Stegnera Naród i religia. — Gdańsk: 1994. — С. 137—151.