Будынак Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3

Будынак Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1978
Архітэктар А. Мельнікаў[d]

Будынак Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 — будынак у Магілёве, размешчаны па праспекце Міру, 10а, унутры квартала. Пабудаваны ў 1978 годзе па праекце архітэктара А. Мельнікава як будынак Навучальна-вытворчага камбіната Ленінскага раёна.

Архітэктура

Цагляны 3-павярховы будынак складанай канфігурацыі разлічаны на 400 навучэнцаў у змену. Уяўляе сабой комплекс, які складаецца з галоўнага навучальнага корпуса з актавай залай на 200 месцаў на 3-м паверсе і зблакаванага з ім навучальна-лабараторнага корпуса. Пластыку фасадаў узбагачаюць вынесеныя падвойныя пілоны. Каларыстычнае рашэнне заснавана на кантрасце белых атынкаваных сцен і чырвоных пілонаў, апрацаваных керамічнай пліткай. У навучальна-лабараторным корпусе ўздоўж калідораў былі размешчаны навучальна-вытворчыя ўчасткі і класы з тэхналагічным абсталяваннем.

Літаратура

  • Учебно-производственные комбинаты // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya