«Вікі любіць славутасці» — беларускі частка агульнаеўрапейскай ініцыятывы Wiki Loves Monuments 2012, арганізаванай з мэтай фатаграфавання і выкладвання ў свабодны доступ фатаграфій аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краін-удзельніц.
Падобнага праекта беларускім Вікіпедыстам яшчэ не прыходзілася ладзіць. На самой справе велізарная праца — на першым этапе скласці тут спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з адрасамі, геаграфічнымі каардынатамі і г.д. згодна з існуючым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Але самая галоўная праца — агульнаеўрапейскі кантэст — наперадзе: зрабіць фатаграфіі аб'ектаў і загрузіць іх пад свабоднай ліцэнзіяй у Вікісховішча. Гэтая частка праекта пачнецца ва ўсіх краінах, якія прымаюць удзел у праекце, 1 верасня і працягнецца роўна месяц.
Просьба да ўсіх, хто хоча далучыцца да працы па стварэнні спіса, запісвацца у спіс удзельнікаў праекту і звязвацца праз размовы, электронную пошту, ці непасрэдна ў абмеркаванні.
Вызначыцца з ліцэнзіяй, пад якой будуць запампоўвацца выявы (Нідэрланды і Польшча, напрыклад, стварылі асобныя)
Распрацаваць у Вікісховішчы сістэму катэгорый паводле рэгіёнаў Беларусі, куды будзем заліваць выявы
Падрыхтаваць прэс-рэліз праекту.
Мэты праекту
Арганізаваць у верасні масавую запампоўку выяваў аб’ектаў спісу, якія не ахоўваюцца аўтарскім правам (або атрымалі дазвол на іх выкарыстанне) у Вікісховішча
Задача-максімум: стварыць артыкула па значных аб'ектах спісу