Дом Берштэйна
Дом Берштэйна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 16. ГісторыяПабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на вул. Вялікай Садовай, як жылы, даходны дом. Належаў Берштэйну. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчалася фотамайстэрня М. Фішмана. У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер дом жылы з гандлёвымі кропкамі на 1-м паверсе[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры неакласіцызму[1]. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, цагляны, атынкаваны будынак, які з’яўляецца часткай комплекса забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай[1]. Мае дзве ўваходныя групы, аформленыя арачнымі праёмамі. Падаконная сценка другога паверха руставана. Вокны другога паверха лучковыя з складанапрафіляванымі ліштвамі, гзымс прафіляваны. Бакавы фасад мае трохвугольнае завяршэнне[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia