Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 (Мінск)
Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 — будынак у Мінску, пабудаваны ў 1927 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму. Архітэктура![]() Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак размешчаны пад вуглом да вуліцы і павернуты да яе тарцовым фасадам. Пастаўлены на атынкаваным цокалі, які мае пераменную вышыню ў выніку перападу рэльефа. Фасады неатынкаваныя. Блокі лесвічных клетак выступаюць за плоскасць сцяны і завершаны люкарнамі. Прамавугольныя вокны рознай шырыні аздоблены сандрыкамі. Будынак накрыты вальмавым дахам, сцены завершаны прафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з двухбаковай арыентацыяй трохпакаёвых кватэр. Мемарыяльная дошка![]() У 1976 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці народнага мастака БССР, прафесара І. В. Ахрэмчыка, які ў 1945—1971 гг. жыў у гэтым доме[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia