Жазі Бартэль
Жазі Бартэль (фр.: і люкс.: Josy Barthel; 24 красавіка 1927, Мамер, Люксембург — 7 ліпеня 1992, Люксембург) — лёгкаатлет, адзіны люксембургскі ўладальнік алімпійскага золата. БіяграфіяНарадзіўся Жазі Бартэль у мястэчку Мамер. У 1947 і 1948 гадах Бартэль на чэмпіянатах свету сярод ваенных заваяваў тры залатыя медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане ён заняў месца ў дзясятцы. У 1952 годзе ў Хельсінкі Жазі Бартэль заняў першае месца ў бегу на 1500 метраў з алімпійскім рэкордам, стаўшы другім спартсменам у гісторыі, хто прынёс Люксембургу медаль Алімпіяды і станам на 2024 год застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам. Таксама ён прымаў удзел і на Летняй Алімпіядзе 1956 года, але медалёў не заваяваў, пасля чаго завяршыў выступленні[3]. У 1962—1972 гадах Бартэль узначальваў Люксембургскую лёгкаатлетычную федэрацыю[4], а ў 1973—1977 гадах — Алімпійскі камітэт Люксембурга. У гонар Жазі Бартэля ў сталіцы краіны быў названы стадыён, на якім праводзіць свае хатнія сустрэчы зборная Люксембурга па футболе[5]. Цікавыя факты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia