Жан-Батыст Ізабэ
Жан-Батыст Ізабэ (фр. Jean-Baptiste Isabey; 11 красавіка 1767, Нансі — 18 красавіка 1855, Парыж) — французскі мастак-партрэтыст. Жыццё і творчасцьЖан-Батыст Ізабэ вывучаў жывапіс спачатку ў Франсуа Дзюмона, а затым у майстэрні Жака-Луі Давіда. Быў прыдворным мастаком Напалеона I, якога часта суправаджаў у паходах, каб намаляваць імператара ў розных сцэнах, у тым ліку і ваенных. Пасля звяржэння Напалеона Ізабэ працаваў пры двары Бурбонаў, якіх маляваў на сваіх палотнах — як і практычна ўсіх сучасных яму манархаў Еўропы. Працы Ізабэ вельмі дакладныя ў перадачы рыс мадэлі. Яго мініяцюры лічацца аднымі з лепшых твораў у гэтым напрамку жывапісу. У 1805 годзе ён стварыў са сваіх малюнкаў серыю эстампаў. Займаўся таксама роспісам па фарфоры і мастацтвам літаграфіі. У час Венскага кангрэса мастаку пазіравалі многія ўплывовыя фігуры еўрапейскай палітыкі. У той час Ізабэ быў у вялікай модзе як партрэтыст, асабліва як мініяцюрыст. Біяграфія Ізабэ была апублікаваная Эдманам Ценьі (Edmond Taigny) у 1859 годзе. Сын Эжэн Ізабэ таксама быў вядомым мастаком. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia