Жан Рафаэль Шчарбакоўскі

Футбол
Жан Шчарбакоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жан Рафаэль Шчарбакоўскі
Нарадзіўся 24 сакавіка 2001(2001-03-24) (24 гады)
Грамадзянства  Германія
Рост 174 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Энергі
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
2006—2009 Германія Штэрн 1900 (Берлін)
2009—2011 Германія Герта Цэлендорф
2011—2012 Германія Штэрн 1900 (Берлін)
2012—2019 Германія Герта (Берлін)
2019—2020 Германія Галешэр
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2022 Германія Галешэр 52 (5)
2022—2024 Германія Дынама (Дрэздэн) 1 (0)
2023   Германія Энергі (Котбус) 13 (2)
2024   Германія Энергі (Котбус) 16 (2)
2024— Германія Энергі (Котбус)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 ліпеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 лютага 2023

Жан Рафаэль Шчарбакоўскі (нар. 24 сакавіка 2001, Магілёў, Беларусь) — нямецкі футбаліст беларускага паходжання, паўабаронца нямецкага клуба «Энергі» з Котбуса .

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Магілёве, аднак сям’я Жана пераехала ў Германію, калі яму было 11 месяцаў[1]. Пачынаў займацца футболам у клубе «Штэрн 1900», пазней перайшоў у «Герту Цэлендорф». На некаторы час вярнуўшыся ў «Штэрн», далучыўся да акадэміі «Герты», дзе гуляў за юнацкія і моладзевыя каманды, станаваўся чэмпіёнам юнацкай бундэслігі. У сакавіку 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[2], аднак пераход не адбыўся.

У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з клубам трэцяга нямецкага дывізіёна «Галешэр»[3]. Спачатку выступаў за моладзевую каманду, з пачатку 2020 года пачаў прыцягвацца да асноўнй каманды. Дбютаваў у Трэцяй Бундэслізе 31 студзеня 2020 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Вікторыі» з Кёльна і быў заменены ў другім тайме[4]. У маі 2020 года падоўжыў кантракт з «Галешэрам» на два гады[5].

У маі 2022 года падпісаў пагадненне з дрэздэнскім «Дынама» да 2025 года[6]. Згуляўшы толькі ў адным матчы Трэцяй лігі, у студзені 2023 года адправіўся ў арэнду ў «Энергі»[7]. У чэрвені 2023 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8], а ў студзені 2024 года зноў адправіўся ў «Энергі»[9].

У ліпені 2024 года, разарваўшы пагадненне з «Дынама»[10], падпісаў паўнавартасны кантракт з «Энергі»[11].

Міжнародная кар’ера

У 2019 годзе прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі[12].

Крыніцы

  1. "На сына обратили внимание скауты юношеской сборной Германии. Но в будущем он настроен выступать за Беларусь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2019.
  2. На просмотр в брестское "Динамо" прибыл воспитанник "Герты" белорусского происхождения Щербаковский (руск.). football.by (12 сакавіка 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  3. Футбол. Родившийся в Беларуси хавбек Жан-Рафаэль Щербаковский перешел в "Галлешер" из третьей лиги Германии (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
  4. Hallescher FC vs. Viktoria Köln 3 - 4 (англ.). soccerway.com. Праверана 31 студзеня 2024.
  5. Футбол. Чемпионат Германии. Д3. Белорус Жан Щербаковский продлил контракт с "Халлешером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
  6. "Динамо" Дрезден объявило о подписании Жана-Рафаэля Щербаковского (руск.). football.by (31 мая 2022). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. Жан-Рафаэль Щербаковский сменил клуб в Германии (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 31 студзеня 2024.
  8. Щербаковский покинул "Энерги". Похоже, что дрезденскому "Динамо" он тоже не нужен (руск.). football.by (24 чэрвеня 2023). Праверана 31 студзеня 2024.
  9. Дрезденское "Динамо" вновь отдало в аренду Щербаковского (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.
  10. Щербаковский и дрезденское "Динамо" расторгли контракт (руск.). football.by (27 чэрвеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
  11. Жан-Рафаэль Щербаковский заключил полноценный контракт с немецким "Энерги" (руск.). football.by (13 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
  12. Проведем два спарринга против Турции (руск.)(недаступная спасылка). abff.by (29 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya