Збой сістэмы Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША (2023)11 студзеня 2023 года Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі на некалькі гадзін прыпыніла ўсе паветраныя рэйсы ў ЗША, пакуль не ліквідавала збой сваёй сістэмы кіравання палётаў. Гэта першы за 20 гадоў у краіне выпадак, пасля падзей 11 верасня 2001 года, калі паветраныя зносіны былі прыпынены[1]. Ход падзей10 студзеня падчас планавага тэхнічнага абслугоўвання сістэмы кіравання палётамі NOTAM інжынер Федэральнага ўпраўлення авіяцыі па памылцы замяніў у праграме адзін файл іншым[2]. У 15:28 яна раптам перастала працаваць[3][4], а пазней зусім адключылася[3], што выклікала значныя збоі ў дзейнасці паветранага транспарту[5][6]. У 7:30 раніцы наступнага дня Федэральнае ўпраўленне авіяцыі загадала авіякампаніям прыпыніць усе ўнутраныя рэйсы[3]. Самалётам, якія ўжо знаходзіліся ў паветры, было дазволена працягнуць шлях у пункты прызначэння[5]. Каля 8:30 палёты пачалі аднаўляцца[7]. Паўнавартасна авіяцыйныя зносіны ў ЗША аднавілася да 9 гадзін[6]. НаступствыУ агульнай складанасці 32 578 рэйсаў былі затрыманы, у тым ліку знешнія. Акрамя таго, пасля інцыдэнту ўпалі акцыі амерыканскіх авіяперавозчыкаў[5]. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн быў праінфармаваны аб збоі. Як заявіў Белы дом, ва ўрада не было ніякіх доказаў кібератакі на сістэму, але кіраўнік дзяржавы ўсё ж запатрабаваў правесці расследаванне[8]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia