Збудаванне Каламба![]() Збудаванне Кала́мба[1] — драўлянае збудаванне ранняга палеаліту, якое складаецца з двух спалучаных бярвён і некалькіх іншых драўляных інструментаў, выяўленае непадалёк ад вадаспаду Каламба ў Замбіі. Гісторыя адкрыццяПадчас раскопак на вадаспадзе Каламба ў 1950-х і 1960-х гадах былі выяўленыя драўляныя артэфакты, якія, магчыма, належаць гамінідам, хоць знос і іншыя тафанамічныя працэсы не дазволілі навукоўцам з упэўненасцю ўсталяваць паходжанне артэфактаў[2]. Збудаванне і спадарожныя інструменты былі выяўленыя ў 2019 годзе на зоне BLB у раёне ракі Каламба. Само збудаванне знойдзена ў раёне BLB5, размешчаным ніжэй ракі, у спалучэнні з артэфактамі ашэльскай культуры. Адкрыццё палічылі незвычайным, паколькі драўніна звычайна не захоўваецца так доўга. Джэф Далер, які ўваходзіў у каманду археолагаў, сказаў, што высокі ўзровень вады і здробненыя ападкавыя пароды вакол канструкцыі дапамаглі захаваць драўніну[3][4]. АпісаннеЗбудаванне складаецца з двух счэпленых паміж сабой драўляных бярвён. Яны злучаны насечкай, якая замацоўвае іх перпендыкулярна. Меншае бервяно даўжынёй 141,3 см мае канічныя канцы, а таксама U-падобную вырубку і перакрывае большае бервяно, якое праходзіць праз вырубку[3]. Надрэз у верхнім бервяне сведчыць, што ён быў зроблены шляхам саскрабання, а таксама з выкарыстаннем агню, як паказваюць даныя інфрачырвонай спектраскапіі. Ніжэйлеглы ствол мае палосы з V-падобнымі насечкамі як у сярэдзіне, так і ўздоўж звужанага канца, які праходзіць праз вырубку, што таксама паказвае на магчымае саскрабанне. Іншае драўлянае бервяно з завостранымі канцамі і аналагічнай вырубкай раней было апісана на ўчастку B вадаспаду Каламба, таксама з ашэльскага перыяду, хоць у той час яно не было канчаткова ідэнтыфікавана як частка канструкцыі, створанай гамінідамі[5]. Драўляныя інструменты, знойдзеныя разам са збудаваннем, уключаюць клін і палку-капалку. Яны былі знойдзены ў некалькіх месцах на тэрыторыі BLB і маладзейшыя за саму структуру: іх узрост склаў ад 390 000 да 324 000 гадоў[3]. ЗначэннеНа момант выяўлення гэта самае старажытнае вядомае драўлянае збудаванне. Датаванне знаходкі метадам люмінесцэнтнага аналізу, праведзенае ў 2023 годзе, паказала, што яе ўзрост складае не менш за 476 000 гадоў[3] і папярэднічае з’яўленню Homo sapiens на 100 000 гадоў[2][3]. Збудаванне, імаверна, было часткай драўлянай платформы, якая выкарыстоўвалася ў якасці дарожкі, асновы для сховішча дроў ці ежы, а магчыма і жытла. Гэта адкрыццё можа сведчыць аб тым, што гамініды, якія жылі каля вадаспаду Каламба, вялі аселае жыццё, і такім чынам кінуць выклік пераважнаму меркаванню аб качавым спосабе жыцця гамінідаў каменнага веку[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia