Зорны шлях IV: Вандраванне дадому
«Зорны Шлях IV. Вандраванне дадому» (ангел. Star Trek IV: The Voyage Home) — чацвёрты поўнаметражны навукова-фантастычны фільм, дзеянне якога адбываецца ў сусвеце Зорнага шляху. Сюжэт«Вандраванне дадому» з'яўляецца працягам сюжэту трэцяга фільма (У пошуках Спока). ![]() Час дзеяння - зорная дата 8390. Экіпаж загінулага карабля «USS 1701 Enterprise» пад камандаваннем капітана Кірка вяртаецца на захопленым клінгонскім караблі дадому на Зямлю, рыхтуючыся панесці пакаранне за згон зоркалёта і сабатаж. Тымчасам каля Землі з'яўляецца касмічны зонд невядомага паходжання. Ён мае дзіўную уласцівасці дэактываваць усе прыборы паблізу і транслюе на Зямлю сігналы якія негатыўна ўплываюць на зямное надвор'е і пагражаюць вынішчыць жыццё на планеце. Каманда Кірка здолела высветліць, што трансляваны сігла на мове гарбатых кітоў. Каб спыніць разбуральны сігнал, трэба паслаць адказ зонду, што могуць зрабіць толькі гарбатыя кіты, але да XXIII стагоддзя яны вымерлі. Капітан Кірк з камандай адпраўляецца ў мінулае (у канец XX стагоддзя), каб прывезці з сабой кітоў і прадухіліць гібель планеты. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia