Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў (Мсціслаў)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мсціславе. Дзейнічаў у XVIII—XIX стагоддзях. Знаходзіўся ў цэнтры места. Складаўся з драўлянага (з 1775 — мураванага) касцёла, а таксама драўляных і мураваных кляштарных карпусоў. Гісторыя![]() У 1727 або 1729 харунжы віцебскі Я. Рамейка-Гуткоўскі разам з жонкай Крыстынай з Галынскіх фундаваў у Мсціславе кляштар бернардзінцаў. Манахі ўтрымлівалі 6-класную гімназію (праіснавала да 1831). Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) царскім указам ад 19 ліпеня 1832 кляштар ліквідавалі. У 1858 адбыўся пажар, які пашкодзіў будынкі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады ў 1870 гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У перапісцы Сіноду і магілёўскага губернатара зазначаецца: «перабудаваць б. бернардзінскі касцёл выгадна, бо ён займае месца пры найгалаўнейшым бульварным пляцы»[1]. СучаснасцьУ наш час у значна перабудаваным будынку касцёла размяшчаецца царква БЭМП[крыніца?]. Кляштарны корпус не захаваўся. Архітэктура
Касцёл — помнік архітэктуры барока. Прамавугольны ў плане 1-нефны будынак пад двухсхільным дахам, з трохвугольным франтонам у цэнтры і дзвюма 3-яруснымі купальнымі вежамі. Над алтаром размяшчалася невялікая вежка-сігнатурка. 1-павярховы кляштарны корпус размяшчаўся злева ад галоўнага фасада касцёла і фланкіраваўся з тарцу абарончай вежай[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia