Катастрофа ATR 72 у Покхары
Катастрофа ATR 72 у Покхары — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася побач з міжнародным аэрапортам Покхара ў Непале 15 студзеня 2023 года. Самалёт ATR 72 авіякампаніі Yeti Airlines , на борце якога былі 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа, разбіўся пры заходзе на пасадку[1]. Гэта самая смяротная авіякатастрофа ў Непале за апошнія 30 гадоў (з часоў катастрофы рэйса 268 пад Катманду ў 1992 годзе )[2]. СамалётСамалёт ATR 72-500 (серыйны нумар — 754) належаў авіякампаніі Yeti Airlines. Першы палёт борт здзейсніў у 2007 годзе. Самалёт быў абсталяваны рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW127F[1]. Першапачаткова машына належала Kingfisher Airlines пад рэгістрацыйным нумарам VT-KAJ. Пазней, у 2013 годзе, самалёт быў перададзены Nok Air , дзе яго перапісалі ў HS-DRD. У 2019 годзе набыты Yeti Airlines як 9N-ANC[3][4]. 15 студзеня 2023 года борт выконваў унутраны рэйс з Катманду ў Покхару. Члены экіпажа і пасажырыНа борце знаходзіліся 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Сярод пасажыраў былі 15 замежнікаў: 4 расіяніна, 1 ірландзец, 5 індусаў, 2 грамадзяніна Паўднёвай Карэі, 1 француз, 1 аргенцінец і 1 аўстраліец[5][6].
КатастрофаРэйс вылецеў з Катманду ў 10:33 раніцы па мясцовым часе. Пры заходзе на пасадку ў Міжнародны аэрапорт Покхара самалёт нахіліўся і паваліўся на бераг ракі, якая была побач. Момант катастрофы трапіў на відэа[7]. Пасля крушэння самалёт загарэўся[8]. Адны крыніцы паведамлялі пра гібель прынамсі 44 чалавек[9][10][11], іншыя — усіх 72 на борце[5][12]. Па звестках некаторых СМІ, выжылі 2 чалавекі, яны ў цяжкім стане[13]. Пазней стала вядома, што загінулі ўсе. Аднак сярод 72 цел, было знойдзена толькі 68[5] НаступствыПасля катастрофы аэрапорт быў зачынены[14], а ўрад Непала склікаў экстраннае пасяджэнне Кабінета міністраў[15]. 16 студзеня ў Непале абвешчана нацыянальная жалоба[5]. Авіякампанія Yeti Airlines у знак жалобы адмяніла ўсе рэгулярныя рэйсы, запланаваныя на той дзень[16]. Створана камісія для расследавання прычын катастрофы. У яе ўвайшлі пяць прадстаўнікоў ваеннай і авіяцыйнай сфер Непала[5]. На наступны дзень пасля трагедыі быў адноўлены бартавы самапісец[17]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia