Катастрофа Cessna 206 у Калумбіі (2023)
1 мая 2023 года лёгкаматорны самалёт Cessna 206 з сямю людзьмі на борце разбіўся ў джунглях у дэпартаменце Какета ў Калумбіі. Трое пасажыраў — пілот і двое дарослых — загінулі, але астатнія чацвёра — усе дзеці ва ўзросце ад 11 месяцаў да 13 гадоў — выжылі. Больш за пяць тыдняў яны знаходзіліся ў трапічных лясах, пакуль не былі выяўлены ратавальнікамі[3]. Пасажыры і экіпажСамалёт пілатаваў Эрнанда Мурса Маралес. На борце ў якасці пасажыраў знаходзіліся Герман Мендоса Эрнандэс, а таксама Магдалена Мукутуй Валенсія і яе чацвёра дзяцей — 13-гадовая Леслі Мукутуй, 10-гадовая Селейні Мукутуй, 4-гадовая Тыен Нарыэль Раноке Мукутуй і 11-месячны Крысціян Нерыман Раноке Мукутуй. Сям’я была з ліку карэннага насельніцтва Калумбіі і знаёма з навакольнымі джунглямі. КатастрофаРаніцай 1 мая самалёт Cessna 206 выконваў рэйс з Араракуара ў Сан-Хасэ-дэль-Гуав’ярэ з 110 фунтамі грузу і шасцю пасажырамі, уключаючы двух дарослых, трох непаўналетніх і немаўля. Борт вылецеў у 06:42. У 07:15 пілот абвясціў аварыйную сітуацыю па прычыне адмовы рухавіка. Лётчык спрабаваў знайсці ў джунглях пляцоўку для аварыйнай пасадкі. Бліжэйшая ўзлётна-пасадачная паласа знаходзілася на адлегласці 33 марскіх міль. У 07:32 рухавік прыйшоў у парадак, але ў 07:43 ён зноў адмовіў. Самалёт спачатку ўрэзаўся ў дрэвы, пасля чаго ўпаў на зямлю[4]. Абломкі авіямашыны знаходзіліся за 175 км на поўдзень ад Сан-Хасэ-дэль-Гуа’ярэ, над ракой Апапарыс[5] ПошукіПасля крушэння выжылыя адышлі ад абломкаў і пачалі блукаць па лесе. Ратавальнікі знайшлі абломкі Cessna 15 мая, праз два тыдні пасля катастрофы. Яны таксама выявілі прадметы, якія належалі дзецям, у тым ліку дзіцячую паілку і сляды імправізаванага сховішча, што сведчыла аб тым, што яны ўсё яшчэ жывыя[6]. Праз яшчэ тыдзень быў знойдзены невялікі след[7]. У пошуках удзельнічалі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння галоўнага камандавання Узброеных Сіл, пошукава-выратавальны персанал грамадзянскай авіяцыі, ваенная авіяцыя, члены грамадзянскай абароны, Чырвоны Крыж, нацыянальная пажарная служба і мясцовыя жыхары[5]. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Калумбіі паведаміла, што да аперацыі прыцягнуты больш за 100 вайскоўцаў і тры сабакі-выратавальнікі. Да мерапрыемстваў далучыліся таксама прадстаўнікі карэнных народаў[8]. Для пошукаў выкарыстоўваліся верталёты UH60, AC47 і Huey II, якія былі аснашчаны дынамікамі, здольнымі ахапіць тэрыторыю плошчай каля 1500 метраў. Калонкі перадавалі паведамленні на роднай мове дзяцей, запісаныя іх бабуляй[5]. Салдаты з паветра скідавалі ў лес скрынкі з ежай, спадзеючыся дапамагчы выжылым, калі яны іх знойдуць[9]. Нарэшце 9 чэрвеня, на саракавы дзень, усе чацвёра дзяцей, якія самастойна выжылі, знойдзены і пасля эвакуіраваны ў горад Багату, сталіцу Калумбіі[10][11]. Па словах ратавальнікаў, дзеці падчас блукання па джунглях недаядалі і атрымалі мноства ўкусаў насякомых, але сур’ёзных праблем са здароўем у іх не было[12] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia