Лантау
Лантау (таксама Ланьтхау; кіт.: 大嶼山) — найбольшы востраў раёна Ганконг (амаль у 2 разы большы за востраў Ганконг[1]). ПрыродаЗнаходзіцца ў вусці ракі Чжуцзян, за 2 кіламетры ад вострава Ганконг. На тэрыторыі Лантау знаходзяцца другі (найвышэйшая кропка вострава) і трэці па вышыні пікі Ганконга. Адно з найбольшых вадасховішчаў Ганконга знаходзіцца на Лантау[1]. На Лантау, як і ва ўсім раёне Ганконг, бываюць тайфуны. Для абароны папуляцыі кітайскіх белых дэльфінаў плануецца стварыць марскую ахоўную тэрыторыю побач з востравам Лантау[2]. ТранспартНа Лантау знаходзіцца міжнародны аэрапорт Ганконг. З востравам Ганконг аэрапорт звязвае мост Сінг-Ма (Цынма) і лінія ганконгскага метро. Таксама на Лантау ёсць канатная дарога, якая належыць ганконгскаму метрапалітэну. Унутраныя аўтобусныя рэйсы здзяйсняюцца кампаніяй en:New Lantao Bus. На Лантау ёсць таксі. Яны пафарбаваныя ў блакітны колер, у адрозненне ад таксі іншых Новых Тэрыторый (зялёны колер) і гарадскіх таксі (чырвоны колер)[3]. Адметныя мясціныНа Лантау налічваецца каля 15 храмаў. Ёсць вядомы будысцкі манастыр По Лін, побач з якім размешчана гіганцкая бронзавая статуя Буды, якую ў ясны дзень можна бачыць нават з Макаа, за 60 км ад вострава. У першай палове XIX стагоддзя на Лантау для абароны ад піратаў быў збудаваны форт, які займаў выгаднае стратэгічнае становішча. Пасля яго захопу брытанцамі ў 1898 годзе форт ужо не выкарыстоўваўся для вайсковых патрэб. На востраве ёсць некалькі традыцыйных рыбацкіх селішчаў народа танка. Гэтыя селішчы ўзводзяцца на сваях. Буйнейшая з такіх вёсак на Лантау — Тай-О. На Лантау знаходзіцца ганконгскі дыснейлэнд[4], да якога пракладзена лінія метро. Адміністрацыйны падзелВостраў Лантау адносіцца да Новых Тэрыторый. Далейшае развіццё вострава ЛантауУ 2016 годзе ганконгскія ўлады анансавалі грандыёзны праект развіцця Лантау, які ўключаў, сярод іншага, асушэнне прыбярэжных вод і будаўніцтва на гэтых тэрыторыях, пашырэнне дыснейлэнда, стварэнне турыстычных зон, развіццё транспартных сувязей, стварэнне штучных астравоў. Гэты праект быў раскрытыкаваны эколагамі: па іх думцы, Лантау трэба захаваць у першапачатковым выглядзе, каб зберагчы яго прыроду[4][5]. У студзені 2016 галоўны міністр Ганконга аб’явіў, што будзе створаны адмысловы офіс па развіцці вострава Лантау[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia