Лідар FM (радыёстанцыя)
Лідар FM — інфармацыйна-музычная радыёстанцыя кругласутачнага вяшчання Лідскага рэгіёна. Гісторыя ўзнікненняРадыё Лідар FM працуе на Гродзеншчыне ў горадзе Лідзе. Лідскае радыё з'явілася за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Інфармацыя пра гэту падзею была размешчана ў мясцовай газеце «Наперад». У часы Вялікай Айчыннай вайны не працавала. Вяшчанне Лідскае радыё аднавіла 9 ліпеня 1960 года, існавала як аддзел газеты «Наперад». Яго ўзначаліў лектар гаркама партыі Паўлаў.
Радыус прыёму — 50 кіламетраў. Са зменай частаты радыё змянілася назва — цяпер гэта радыё Лідар FM. Вяшчанне кругласутачнае. Спецыфіка эфіруІнфармацыйна-аналітычны блок5-мінутныя інфармацыйныя выпускі выходзяць 14 разоў на дзень (у выхадныя — 4 разы). Слухачы атрымліваюць інфармацыю аб падзеях у раёне, вобласці, рэспубліцы і свеце. На працягу дня ў эфіры гучаць розныя рубрыкі і аўтарскія праграмы. Кожная раніца пачынаецца з праграмы «Службы горада інфармуюць», дзе работнікі раённай бальніцы, аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях знаёмяць з сітуацыяй у раёне за мінулыя суткі. Штодзень, дазваніўшыся раніцай у рубрыку «Гарачая лінія», слухачы могуць задаваць пытанні чыноўнікам ці расказаць пра сваю праблему. Адказы і каментарыі ім даюцца вечарам. Ёсць у першай палове дня і забаўляльныя рубрыкі. Напрыклад, «Эфірныя штучкі», дзе расказваецца пра гэты дзень у гісторыі. У 11 гадзін увазе слухачоў інфармацыя на дарогах Гродзеншчыны ад упраўлення ДАІ Гродзенскай вобласці. Аўтарскія праектыЛідар FM мае 17 аўтарскіх праграм (штодзень у эфір выходзяць 3): «Аўтадрайв», «Лічбавы агляд», «На шляху да здароўя». Выходзіць на Лідар FM праграма для жанчын «Лэдзі Стайл» і для мужчын «Характар». Людзі рознага ўзросту ўдзельнічаюць у штодзённых радыёконкурсах, радыёвіктарынах і радыёрозыгрышах. Музычна-забаўляльны блокАбавязковая ўмова музычнага напаўнення эфіру — 75 % беларускіх выканаўцаў. Радыёстанцыя супрацоўнічае з выканаўцамі і аўтарамі песень. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia