Могілкі Раадзі

Могілкі Раадзі?
эст.: Raadi kalmistu
58°23′40″ пн. ш. 26°43′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Могілкі Раадзі (эст.: Raadi kalmistu) — некропаль у Тарту.

Уяўляе сабой комплекс пяці могілак. — парафіяльныя могілкі Св. Пятра і Св. Марыі — праваслаўныя Успенскія могілкі — нямецкія могілкі Св. Іаана — універсітэцкія могілкі — вайсковыя могілкі — яўрэйскія могілкі У 1961 годзе аб’яднаны пад агульнай назвай — могілкі Раадзі.

Гісторыя

Пры арганізацыі могілак былі закладзены царква Св. Іаана на нямецкай частцы могілак, а таксама праваслаўная капліца на рускіх могілках (пасля перабудавана).

Да 1841 года былі адзінымі могілкамі горада. У 1855 годзе былі пашыраны за кошт сядзібных палёў. У 1924 годзе былі адкрыты вайсковыя могілкі. З рэпатрыяцыяй пасля 1939 года этнічных немцаў з краін Балтыі ў Германію колькасць пахаванняў на могілках моцна зменшылася.

У савецкі час магіла Юліуса Купер’янава, які загінуў падчас вызваленчай вайны (1919), сталі сімвалам супраціву, куды таемна прыносілі кветкі і свечкі. Абеліск на магіле — скульптар Яан Коарт (1925).

Па ўрачыстых днях могілкі наведваюць першыя асобы Эстоніі, тут праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гадавіны падпісання Тартускага мірнага дагавора — кіраўнікі горада Тарту ўскладаюць вянкі да магілы Юліуса Купер’янава.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya