Пажар на вуліцы Khương Hạ (2023)12 верасня 2023 года каля 23:00 адбыўся пажар у 10-павярховым мікракватэрным доме на 29-м завулку вуліцы Khương Hạ, мікрараён Khương Đình, раён Thanh Xuân, Ханой, В’етнам. З прыкладна 150 жыльцоў загінулі 56, яшчэ 37 пацярпелі.[1][2][3][4] . Для краіны інцыдэнт стаў самым смяротным пажарам у жылым будынку з 2002 года[5]. Ход падзейПажар пачаўся каля 23:00 на першым паверсе дзевяціпавярховага дома ў жылым раёне на паўднёвы захад ад Ханоя[2][6][7]. У будынку пражывала больш за 150 чалавек. Шляхоў эвакуацыі ў людзей не было, таму многія ахвяры не выбраліся. Жанчына, якая стала сведкам трагедыі, заявіла, што чула крыкі аб дапамозе[2]. Да месца падзей было накіравана 50 пажарных машын[8], аднак ратавальныя каманды сутыкнуліся з цяжкасцямі пры паркоўцы спецтэхнікі, бо будынак знаходзіўся ў завулку[9]. 13 верасня ў 00:15 у некалькі ніжніх памяшканняў праніклі пажарныя. Яны выратавалі двух немаўлят і трох дарослых, якія апынуліся без прытомнасці[8]. У 1:00 пажар быў ліквідаваны[8]. Да 05:00, паводле папярэдняй статыстыкі, удалося выратаваць больш за 70 жыхароў[10]. Да 09:00 адміністрацыя раёна пацвердзіла выратаванне 70 чалавек, 54 з іх былі дастаўлены для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі[11]. АхвярыУсяго ў выніку трагедыі загінулі 56 чалавек, 37 атрымалі раненні[12]. Сярод загінулых у агні было дзесяць дзяцей[3]. Наступствы13 верасня Народны камітэт Ханоя абвясціў аб фінансавай падтрымцы пацярпелых ад пажару. Як паведамлялася, сем’і загінулых атрымаюць па 37 мільёнаў в’етнамскіх донгаў, а пацярпелыя — па 12,4[13]. 14 верасня на пасяджэнні ўрада была ўшанавана хвіліна маўчання з нагоды гэтай трагедыі, а таксама нядаўніх паводак у Лао Каі[14]. Старшыня Народнага камітэта Ханоя Тран Сон Тхань даручыў гораду прыпыніць культурныя, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы да 17 верасня і арганізаваць паніхіды па ахвярах пажару[15]. Свае спачуванні краіне выказалі лідары Лаоса, Венесуэлы і Казахстана[16]. РасследаваннеГаспадара жылога дома затрымалі і абвінавацілі ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі[2]. Паліцыя пачала расследаванне прычын здарэння. Відавочцы сцвярджалі, што пажар пачаўся ў гаражы, які на той момант быў запоўнены матацыкламі[2][17]. 19 верасня ўпраўленне паліцыі Ханоя абвясціла вынікі расследавання, заявіўшы, што пажар пачаўся каля паўднёвай сцяны будынка з-за кароткага замыкання электрычнага провада на акумулятары бензінавага матацыкла. Затым агонь распаўсюдзіўся на электрычныя сістэмы дома і транспартныя сродкі на першым паверсе[18]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia