Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны
Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны — установа адукацыі ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. ГісторыяБудынак школы быў пабудаваны ў 1938 годзе. Новай школе быў прысвоены № 12, а так як будынак быў пабудаваны ў часы сталінскай пяцігодкі, школу сталі называць «12-ай сталінскай». У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў разбураны. Захавалася толькі левая сцяна будынка і 2 лесвіцы. Будынак школы быў цалкам адноўлены 19 жніўня 1946 года. Навучэнцы школы часова вучыліся ў невялікім 2-павярховым будынку на вуліцы Леніна. У горадзе на той момант было 6 школ, таму зноў адноўленай школе быў прысвоены № 7. У 1962 годзе была зроблена прыбудова да старога будынка. У ёй размясціліся спартыўная зала, класы для працоўнага навучання. У школе з’явілася паравое ацяпленне, вадаправод, на школьнай тэрыторыі размясціўся маленькі сад. У верасні 1966 года школа была рэарганізавана ў сярэднюю школу № 7 з выкладаннем шэрагу прадметаў на англійскай мове. Пачатковыя класы былі падзелены на тры групы і прыступілі да вывучэння англійскай мовы. Выпускалася радыёгазета на англійскай мове «The Voice of School». Пры школе існаваў свой вакальна-інструментальны ансамбль. 30 снежня 1983 года адкрыўся музей гісторыі школы. 1 верасня 1992 года рашэннем Полацкага гарвыканкама на базе СШ № 7 была адкрыта першая ў горадзе Полацкая нацыянальная гімназія. У 2008 годзе гімназіі было прысвоена імя вялікага беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, і з таго часу яна носіць назву «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны»[1]. Дырэктары
Былыя назвы
Вядомыя выпускнікі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia