Роберт Фрэнсіс Кенэдзі-малодшы

Роберт Фрэнсіс Кенэдзі-малодшы
англ.: Robert F. Kennedy Jr.
26-ы Міністр аховы здароўя і сацыяльных служб ЗША[d]
з 13 лютага 2025
Папярэднік Xavier Becerra[d]

Нараджэнне 17 студзеня 1954(1954-01-17)[1][2][…] (71 год)
Род Кенэдзі[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Robert Francis Kennedy Jr.
Бацька RFK[4][5][…]
Маці Ethel Kennedy[d][4][5][…]
Жонка Emily Black[d][6][5], Mary Richardson Kennedy[d][6][5] і Cheryl Hines[d]
Дзеці Robert F. Kennedy III[d][4], Kathleen Kennedy[d][4], Conor Kennedy[d], Kyra Kennedy[d], Aiden Caohman Vieques Kennedy[d] і William Finbar Kennedy[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць права[7], экалагічнае права[d][7] і тэорыя змовы[8]
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Фрэнсіс Кенэдзі-малодшы (англ.: Robert Francis Kennedy Jr.; нар. 17 студзеня 1954(1954-01-17)[1][2][…], Вашынгтон[3]) — амерыканскі юрыст і радыёвядучы, канспіролаг[9], антываксер[10] і экалагічны актывіст. Роберт Кенэдзі — член сям’і Кенэдзі, сын Роберта Фрэнсіса Кенэдзі і пляменнік прэзідэнта ЗША Джона Фіцджэральда Кенэдзі. Міністр аховы здароўя ЗША з 13 лютага 2025 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вашынгтоне (акруга Калумбія) трэцім з адзінаццаці дзяцей сенатара Роберта Кенэдзі і Этэль Скакел Кенэдзі. Яму было 9 гадоў, калі быў забіты яго дзядзька, Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі. Кенэдзі памятае, як плакаў разам са сваім бацькам пасля забойства. Пра смерць яму паведаміла маці прэзідэнта.

Яму было 14 гадоў, калі яго бацька быў забіты падчас балатавання ў прэзідэнты на выбарах 1968 года. Ён выступіў і прачытаў урыўкі з прамовы бацькі падчас імшы ў гонар яго смерці на Арлінгтанскіх Нацыянальных могілках.

Пасля заканчэння сярэдняй школы Помфрэт у Канэктыкуце працягнуў адукацыю ў Гарвардскім універсітэце і Лонданскай школе эканомікі, скончыўшы Гарвардскі каледж у 1976 годзе са ступенню бакалаўра мастацтваў у галіне амерыканскай гісторыі і літаратуры. Затым атрымаў ступень доктара права ва Універсітэце Вірджыніі і ступень магістра права ва Універсітэце Пэйса.

У 1983 годзе Роберт быў наняты офісам акруговага пракурора Нью-Ёрка, даўняга сябра сям’і Роберта М. Маргентау. У ліпені 1983 года з другой спробы здаў экзамен на адваката штата Нью-Ёрк. Менш чым праз год яго выключылі і звольнілі з раённай пракуратуры за наркотыкі. Вярнуўся ў адвакатуру ў 1985 годзе.

Палітыка

Кенэдзі падтрымаў Джона Кэры на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, адзначыўшы яго цвёрдую экалагічную пазіцыю і крытыкуючы Джорджа Буша[11]. У сваім артыкуле, апублікаваным у нумары Rolling Stone за 5 чэрвеня 2006 года, Кенэдзі лічыць, што Рэспубліканская партыя скрала выбары 2004 года.

З 2005 года быў уцягнуты ў дэзынфармацыю супраць вакцынацыі[12][13][14] і распаўсюджванне тэорый змовы адносна медыцынскай сферы, у тым ліку навукова абвергнутай сувязі паміж аўтызмам і антывакцынацыяй[15][16] .

Кенэдзі падтрымаў пераабранне Барака Абамы. І Абама, і Міт Ромні імкнуліся зрабіць Злучаныя Штаты менш залежнымі ад замежнай нафты шляхам далейшага развіцця ўнутраных энергетычных рэсурсаў. Кэнэдзі, аднак, бачыў, што планы прэзідэнта Абамы і Ромні істотна адрозніваюцца. Лічыў, што Ромні перадусім зацікаўлены ў дапамозе сваім саюзнікам у традыцыйнай энэргетыцы.

Вечарам 11 студзеня 2013 года Чарлі Роўз узяў інтэрв’ю ў Роберта Кэнэдзі-малодшага і яго сястры Роры ў Даласе ў оперным тэатры Winsper. Гэта было часткай штогадовай праграмы мэра Майка Ролінгса ў гонар жыцця і прэзідэнцтва Джона Ф. Кенэдзі. Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы сказаў, што ён перакананы, што Лі Харві Освальд не адказны за забойства свайго дзядзькі, прэзідэнта Джона Ф. Кенэдзі; ён таксама адзначыў, што яго бацька Роберт Кэнэдзі быў «абсалютна перакананы», што да забойства яго брата датычныя іншыя, а не Харві Освальд, і ў прыватным парадку выказаў меркаванне, што справаздача Камісіі Уорэна была «нізкай выдумкай».

У 2021—2022 гадах старонкі Роберта былі заблакіраваны ў Facebook і Instagram за неаднаразовае распаўсюджванне дэзынфармацыі пра COVID-19, у тым ліку за яго сцвярджэнне, што 30 % насельніцтва памрэ пасля вакцыны ад каранавіруса[17].

3 сакавіка 2023 года ў прамове ў Нью-Гэмпшыры Кенэдзі заявіў, што разглядае магчымасць балатавацца ў прэзідэнты ў 2024 годзе, сказаўшы: «Я думаю пра гэта. Я пераадолеў самую вялікую перашкоду, а гэта тое, што мая жонка дала зялёнае святло»[18].

5 красавіка 2023 года абвясціў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года. Што зрабіла яго чацвёртым членам сям’і Кэнедзі, які балатаваўся ў прэзідэнты ЗША[19][20][21][22].

З 9 кастрычніка 2023 года балатаваўся як незалежны кандыдат[23].

23 жніўня 2024 года часткова выйшаў з прэзідэнцкай гонкі, зняўшы кандыдатуру ў ключавых штатах (што практычна прыводзіла да неўплыву на канкурэнцыю паміж асноўнымі кандыдатамі), і падтрымаў кандыдатуру Дональда Трампа[24]. Аднак на выбарах каля 700 тыс. выбаршчыкаў прагаласавалі за кандыдатуру Кенэдзі.

Погляды на Украіну

Падчас поўнамаштабнага ўварвання публічна распаўсюджваў расійскую прапаганду і дэзынфармацыю супраць Украіны, абвінавачваючы ўкраінскія ўлады ў неанацызме[25]. Распаўсюдзіў інфармацыю пра наяўнасць ва Украіне біялабараторый[17].

Напад Расіі на Украіну назваў «вайной паміж ЗША і Расіяй» і лічыць, што Украіна павінна пайсці на тэрытарыяльныя саступкі і надаць асаблівы статус асобным рэгіёнам[26].

Кенэдзі заявіў, што Украіне трэба забараніць уступаць у НАТА[26]. Назваў Еўрамайдан паўстаннем супраць законнай улады і тое, што наступная ўкраінская ўлада здзейсніла злачынствы супраць мірнага этнічнага рускага насельніцтва Данбаса, спасылаючыся на непацверджаную лічбу ў 14 000 забітых этнічных рускіх мірных жыхароў[27]. Такія забойствы ён назваў сістэматычнымі[26] .

Абвінаваціў у расійскай атацы адміністрацыю Джо Байдэна, а таксама ў якасці адной з прычын назваў пашырэнне НАТА на краіны Усходняй Еўропы[28].

У маі 2023 года, будучы кандыдатам у прэзідэнты ЗША, распаўсюдзіў расійскую дэзынфармацыю пра тое, што Украіна страціла ў выніку расійскага ўварвання каля 40 000 мірных жыхароў і 300 000 вайскоўцаў[29].

У маі 2024 года абвінаваціў Украіну ў эскалацыі вайны, а ў ліпені 2024 года абвінаваціў украінскія ўлады ў расстрэле расійскіх палонных.

Скандалы

Роберт Ф. Кэнэдзі стаў фігурантам скандальнай гісторыі ў 2004 годзе. Кенэдзі разам са сваім сынам і некалькімі іншымі ўзяў тушу чорнага мядзведзя, які быў законна забіты падчас палявання, і апрануў яго ў футболку з надпісам «Кэнэдзі ў прэзідэнты». Гэтага мёртвага мядзведзя яны прывезлі ў Нью-Ёрк і пакінулі каля аднаго з гатэляў горада. Гэты ўчынак выклікаў крытыку, многія палічылі яго безгустоўным і непрымальным.

Цікавыя факты

Сын Конар Кенэдзі ваяваў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёну Украіны супраць расійскіх узброеных сіл у Харкаўскай вобласці[30][31].

Крыніцы

  1. а б Lundy D. R. Robert Francis Kennedy, Jr. // The Peerage
  2. а б Robert Francis Kennedy // Kindred Britain
  3. а б NNDB — 2002. Праверана 20 ліпеня 2023.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  5. а б в г Kindred Britain
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  8. Národní autority České republiky Праверана 24 жніўня 2024.
  9. Weir. How Robert F. Kennedy Jr. Became the Anti-vaxxer Icon of America’s Nightmares (англ.). Vanity Fair (13 мая 2021). Праверана 10 чэрвеня 2024.
  10. How a Kennedy built an anti-vaccine juggernaut amid COVID-19 (англ.). AP News (15 снежня 2021). Праверана 10 чэрвеня 2024.
  11. RFK Jr. blasts Bush, champions Kerry | The Seattle Times. archive.seattletimes.com. Праверана 11 мая 2023.
  12. STAT. How Robert F. Kennedy, Jr., Distorted Vaccine Science (англ.). Scientific American. Праверана 10 чэрвеня 2024.
  13. Covid's devastation on Black community used as 'marketing' in new anti-vaccine film (англ.). NBC News (11 сакавіка 2021). Праверана 10 чэрвеня 2024.
  14. 210106-The-Anti-Vaxx-Playbook.pdf.
  15. Cheryl Hines Blasts Husband RFK Jr. for Holocaust Remark(недаступная спасылка). web.archive.org (25 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 10 чэрвеня 2024.
  16. Guests urged to be vaccinated at anti-vaxxer Robert F Kennedy Jr’s party | US news | The Guardian(недаступная спасылка). web.archive.org (18 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2024.
  17. а б Роберт Кеннеді-молодший каже нібито в Україні збирають ДНК китайців і росіян (укр.). behindthenews.ua (18 ліпеня 2023). Праверана 10 чэрвеня 2024.
  18. Phippen. Robert F. Kennedy Jr 'thinking about' launching Democratic challenge to Biden for 2024 White House nomination (англ.). Fox News (3 сакавіка 2023). Праверана 11 мая 2023.
  19. Anti-vaccine activist RFK Jr. challenging Biden in 2024 (англ.). AP NEWS (5 красавіка 2023). Праверана 11 мая 2023.
  20. Wright. Robert F. Kennedy Jr. files paperwork to run for president as a Democrat | CNN Politics (англ.). CNN (5 красавіка 2023). Праверана 11 мая 2023.
  21. Garrity. Robert F. Kennedy Jr. running for president in 2024 (англ.). POLITICO. Праверана 11 мая 2023.
  22. FEC Form 2 for Report FEC-1696043. docquery.fec.gov. Праверана 11 мая 2023.
  23. Swenson. RFK Jr.'s independent run for president draws GOP criticism and silence from national Democrats. Associated Press (9 жовтня 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2023. Праверана 15 грудня 2023. (англ.)
  24. RFK Jr. suspends presidential campaign and endorses Trump
  25. Sammarco. RFK Jr. Repeats Russian Propaganda on Ukraine (англ.). LAmag - Culture, Food, Fashion, News & Los Angeles (5 красавіка 2024). Праверана 10 чэрвеня 2024.
  26. а б в Sayers. Robert Kennedy Jr: America needs a revolution (англ.). UnHerd (2 мая 2023). Праверана 10 чэрвеня 2024.
  27. Robert Kennedy Jr. Repeats Russia’s False Justification for Ukraine War (англ.). POLYGRAPH.info (15 чэрвеня 2023). Праверана 10 чэрвеня 2024.
  28. June 15. Robert Kennedy Jr.: "Unravel The Empire" Of U.S. Military Bases Around The World. www.realclearpolitics.com. Праверана 10 чэрвеня 2024.
  29. В ОП відповіли на заяву американського політика про "300 тисяч загиблих військових" (укр.). 24 Канал. Праверана 11 мая 2023.
  30. «Був готовий померти»: в Україні воював син племінника Джона Кеннеді, його рідні про це не знали. hromadske.ua (21 кастрычніка 2022). Праверана 11 мая 2023.
  31. На президента США балотуватиметься Кеннеді-молодший, син якого воював за Україну. www.volyn.com.ua (20 красавіка 2023). Праверана 11 мая 2023.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya