Спроба згону рэйса 448
23 студзеня 2001 года рэгулярны пасажырскі рэйс 448, які накіроўваўся з Саны ў Хадэйду, пілатуемы капітанам Амерам Анісам, быў сагнаны[1][2][3]. Boeing 727-2N8 кампаніі «Yemenia» вылецеў з міжнароднага аэрапорта Саны, здзейсніўшы прыпынак у аэрапорце Таіз-Аль-Джанад[4]. На борце 101 чалавек — 91 пасажыраў, сярод якіх былі пасол ЗША ў Емене, намеснік кіраўніка місіі ЗША у\ў Емене і пасол Емена ў ЗША, і 10 членаў экіпажа[3][5]. Праз пятнаццаць хвілін пасля ўзлёту чалавек, узброены пісталетам, запатрабаваў ляцець у Багдад (Ірак). У дадатак ён сцвярджаў, што ў яго чамадане схавана выбухоўка. Лётны экіпаж пераканаў згоншчыка спачатку накіравацца ў Джыбуці, каб заправіцца дастатковай колькасцю паліва для дадзенага палёту[3][4]. Лайнер здзейсніў аварыйную пасадку ў міжнародным аэрапорце Джыбуці-Амбулі, дзе лётчыкі на чале з капітанам паветранага судна Амерам Анісам змаглі абяззброіць згоншчыка. Кіраўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар назваў гэта «актам сапраўды ўзрушаючага дзеяння экіпажа»[6]. Адзіным пацярпелым апынуўся бортінжынер, які быў паранены падчас сутычкі з тэрарыстам[3]. Згоншчыкам аказаўся беспрацоўным іракцам, які спрабаваў працаўладкавацца за мяжой. У сакавіку таго ж года злачынца экстрадавалі ў Емен, дзе прысудзілі да 15 гадоў турэмнага зняволення[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia