Сутыкненне CRJ700 і UH-60 над Вашынгтонам

Сутыкненне CRJ700 і UH-60 над Вашынгтонам
Агульныя звесткі
Дата 29 студзеня 2025
Месца
Загінулыя
  • 67 чал.
Авіякампанія PSA Airlines[d]
Пункт вылету Wichita Dwight D. Eisenhower National Airport[d] і Davison Army Airfield[d]
Пункт прызначэння Ronald Reagan Washington National Airport[d]
Рэйс OH5342, AA5342, AAL5342, JIA5342 і PAT25

Сутыкненне самалёта CRJ700 і верталёта UH-60 над Вашынгтонам — авіяцыйная катастрофа, якая здарылася ўвечары 29 студзеня 2025 года. Загінулі ўсе 67 асоб, якія знаходзіліся на бартах.

Звесткі пра паветраныя судны

Самалёт Bombardier CRJ701ER, заводскі нумар 10165, рэгістрацыйны N709PS, паступіў у авіякампанію MidAtlantic Airways (для выканання рэйсаў пад гандлёвай маркай US Airways Express) 29 кастрычніка 2004 года. У студзені 2005 года перайшоў у авіякампанію PSA Airlines. Пасля зліцця US Airways і American Airlines у снежні 2013 года пачаў выконваць рэйсы пад гандлёвай маркай American Eagle. 16 лютага 2017 года борт трапіў у авіяцыйнае здарэнне ў аэрапорце Шарлот/Дуглас, якое абышлося без чалавечых ахвяр і сур’ёзных пашкоджанняў, калі падчас разбегу сутыкнуўся з аленем, які выбег на УПП. Падчас апошняга палёту на борце самалёта знаходзілася 60 пасажыраў і 4 чальцоў экіпажа.

Верталёт Sikorsky UH-60 Black Hawk (тактычны нумар 00-26860) належаў арміі ЗША, апошні палёт выконваў пад пазыўным PAT25 (Priority Air Transport). Палёты пад дадзеным пазыўным зарэзерваваны для перавозкі кіраўнікоў або высокапастаўленых афіцыйных асоб ЗША. Верталёт вылецеў з базы Форт-Белвуар (штат Вірджынія), на борце знаходзіліся тры вайскоўцы арміі ЗША; кіраўнікоў або высокапастаўленых службовых асоб на борце не было. Па заяве Аб’яднанай аператыўнай групы Нацыянальнага сталічнага рэгіёну, борт належаў роце B 12-га авіяцыйнага батальёна і падчас крушэння выконваў навучальны палёт.

Катастрофа

Момант сутыкнення на здымцы камеры вонкавага назірання

У 20:47 паўночнаамерыканскага ўсходняга часу CRJ700 сутыкнуўся з UH-60, пасля чаго верталёт выбухнуў і ўпаў у раку Патомак. Радыёлакацыйны адказнік CRJ700 спыніў перадачу на вышыні каля 2400 футаў (732 метры), пасля чаго самалёт таксама ўпаў у раку. Момант сутыкнення трапіў на камеру назірання цэнтра выканальніцкіх мастацтваў імя Джона Ф. Кенэдзі. Пасля падзення ў раку CRJ700 разваліўся на дзве часткі[1].

Адразу пасля сутыкнення дыспетчары аэрапорта Рональда Рэйгана пачалі перанакіроўваць іншыя самалёты ў размешчаныя паблізу аэрапорты, уключаючы аэрапорт імя Далеса і аэрапорт Балтымар-Вашынгтон, а аэрапорт імя Рэйгана быў закрыты.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya