Сінагога ў Бабруйску (вуліца Чангарская)

Сінагога
Сінагога ў Бабруйску (вуліца Чангарская)
53°07′48″ пн. ш. 29°13′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Бабруйск, вуліцы Чангарская
Стан Закансерваваныя рэшткі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сінагога на вуліцы Чангарскай у Бабруйску — адна з некалькіх дзясяткаў сінагог, якія дзейнічалі ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі. Да нашага часу захаваліся толькі закансерваваныя рэшткі будынку, дзе зараз месціцца музей пад адкрытым небам.

Гісторыя

Сінагога была ўзведзены ў пачатку XX стагоддзя (паводле некаторых крыніц — на пачатку XIX стагоддзя). Збудавана з чырвонай цэглы[1].

Яўрэйскі дворык у Бабруйску
Музей пад адкрытым небам у сценах, якія засталіся ад сінагогі на вуліцы Чаргарскай у Бабруйску.

Дзейнічала да 1932 года, потым была зачынена савецкімі ўладамі. Пазней тут размяшчаліся млын, склад і гараж мотаклуба. У 1969 годзе ў будынку быў пажар. Да нашых дзён захаваліся асобныя сцены. Частка акон са стрэльчатымі аркамі засталася, але некаторыя з іх былі закладзены[2].

У сярэдзіне 2010-х гадоў пачаліся працы па стварэнні тут музея пад адкрытым небам, прысвечанага яўрэйскаму жыццю ў Бабруйску. Адкрыццё «Яўрэйскага дворыка» тут адбылося ў жніўні 2019 года[3]. У чэрвені 2022 года тут з'явіўся помнік ахвярам халакосту і ў гонар абнаўлення яўрэйскіх абшчын Беларусі[4].

Крыніцы

  1. jhe. Belarus: Development of Bobruisk synagogue ruins under way as anchor of open-air Jewish cultural heritage site (англ.). Jewish Heritage Europe (4 чэрвеня 2018). Праверана 21 мая 2025.
  2. Макет синагоги на пересечении улиц Чонгарской и Бахарова в г.Бобруйске (руск.). Учреждение образования «Бобруйский государственный индустриально-строительный колледж». Праверана 21 мая 2025.
  3. «Еврейский дворик» открыт. Впереди – открытие «Еврейского квартала» (руск.). Вечерний Бобруйск (4 жніўня 2019). Праверана 21 мая 2025.
  4. В бобруйском Еврейском дворике открыли памятный знак «От жизни к жизни» (руск.). проМогилев (29 чэрвеня 2022). Праверана 21 мая 2025.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya