Твой первый диск — моя кассета
«Твой первый диск — моя кассета» (бел.: Твой першы дыск — мая касета) — дэбютны студыйны альбом беларускага спевака і рэпера Цімы Беларускіх, выдадзены 30 студзеня 2019 года. АпісаннеПа словах выканаўцы, праца над альбомам пачалася адразу пасля поспеху сінглаў «Мокрые кроссы» і «Незабудка» увосень 2018 г. і скончылася на пачатку наступнага года. Адмыслова для кружэлкі быў запісаны цалкам новы матэрыял, а вядомыя раней песні было вырашана не ўключаць у трэкліст. Ціма Беларускіх патлумачыў гэта жаданнем перайсці на новы этап, «каб не было асацыяцыі з чалавекам аднаго хіта, двух хітоў». Таксама, з гэтай прычыны для дыска вырашылі не запісваць шмат трэкаў, пры гэтым выканаўца падкрэсліў, што матэрыяла на новы альбом у яго яшчэ багата[1]. Спіс кампазіцый
РэцэнзііАляксей Мажаеў з расійскага інфармацыйнага агенцтва «InterMedia» станоўча адзначыў альбом. Ён заўважыў, што хаця аранжыроўкі трэкаў нагадваюць «дыскатэку 90-х», манера іх выканання гучыць вельмі сучасна. Крытык таксама пахваліў тэксты песень, ахарактарызаваўшы іх як «кранальныя гісторыі кахання хлопчыка і дзяўчынкі», дзе адсутнічае ненарматыўная лексіка. У канцы рэцэнзіі Мажаеў назваў выканаўцу «важным прыкладам таго, што прабіцца можна і без апявання ўсялякіх заганаў»[2]. Цалкам процілеглае меркаванне пра альбом было выказана ў рэцэнзіі на сайце «Канобу», дзе ён быў апісаны як кружэлка, якая «як мінімум не прапануе слухачу нічога новага, як максімум — яе немагчыма слухаць». Да недахопаў дыска былі аднесены неарыгінальнасць музыкі і слабыя тэксты, тэматыка якіх была вызначана як «штосьці пра каханне». Аўтар агляда прыйшоў да высновы, што «калі мэтай Цімы і лэйбла было жаданне зарабіць на ўжо выбудаванай папулярнасці — то зыход удалы, калі стварыць цікавы альбом — не»[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia