Фантан (Дзюшан)
Фантан (англ.: Fountain) — найбольш вядомы рэдзі-мэйд, створаны Марселем Дзюшанам у 1917 годзе, які ёсць звычайным пісуарам з подпісам «R. Mutt» (Р. Дурань). Ён быў прадстаўлены як «фантан» для выстаўкі Таварыства незалежных мастакоў. Твор Дзюшана не быў афіцыйна адхілены камітэтам праз правіла, паводле якому ў мастакоў, якія заплацілі ўнёсак, усе працы мусілі быць прынятыя, але на агляд твор не быў выстаўлены. «Фантан» быў паказаны і сфатаграфаваны ў студыі Альфрэда Стыгліца . Фота змешчанае ў часопісе The Blind Man, але арыгінал лічыцца згубленым. У цяперашні час у некалькіх музеях выстаўленыя копіі пісуара. СтварэннеАмаль за два гады да стварэння «Фантана» Марсель Дзюшан прыбыў у ЗША, дзе быў уцягнуты ў антырацыянальны і антымастацкі рух Дада ў Нью-Ёрку. Паводле адной з версій, стварэнне «Фантана» пачалося, калі Дзюшан пры пасрэдніцтве мастака Джозэфа Стэла і калекцыянера твораў мастацтва Уолтэра Арэнсберга купіў стандартную мадэль пісуара вытворчасці JL Mott Iron Works на Пятай авеню 118. Дзюшан прынёс пісуар у сваю студыю, павярнуў яго на 90 градусаў ад нармальнага палажэння і паставіў подпіс: «R. Mutt 1917»[3][4]. Паводле іншай версіі, у 1917 годзе Дзюшан даслаў ліст сваёй сястры, дзе пісаў, што адна з ягоных сябровак пад псеўданімам Рычард Мут падарыла яму парцалянавы пісуар у якасці скульптуры[5]. Дзюшан ніколі не прызнаваў супрацоўніцтва ў стварэнні «Фантана», але два чалавекі называюць сябе суаўтарамі: дадаістка Фрэйтаг-Ларынговен і Луіз Нортан , якая апублікавала ў часопісе The Blind Man эсэ, прысвечанае гэтаму твору[6]. Калі Дзюшан уваходзіў у склад рады Таварыства незалежных мастакоў, вакол «Фантана» распаліліся спрэчкі, таму што іншыя сябры таварыства не ведалі, хто быў аўтарам твора. Вынікам было вырашана не дапускаць твор на выстаўку. У знак пратэсту Дзюшан выйшаў з рады[7]. Другі выпуск часопіса The Blind Man апісвае спрэчкі вядомых дадаістаў (Беатрыс Вуд , Уолтэра Арэнсберга ) наконт таго, ці можна лічыць твор Дзюшана мастацтвам. Беатрыс адзначыла[8]:
У абарону твора Беатрыс таксама дадала[8]:
Неўзабаве па паказе фантана ён знік. Паводле меркавання біёграфа Дзюшана Кэлвіка Томкінса, пісуар быў выкінуты як смецце[9]. Першая рэпрадукцыя «Фантана» была зробленая Дзюшанам у 1950 годзе, пазней таксама ў 1953 і 1963 гадах. У 1964 годзе іншымі мастакамі было зроблена 8 фантанаў-пісуараў[10]. Творы прадстаўленыя ў розных грамадскіх фондах: Індыянскім універсітэце ў Блумінгтане, музеі сучаснага мастацтва ў Сан-Францыска, мастацкім музеі Філадэльфіі, нацыянальнай галерэі Канады, Цэнтры Пампіду і Тэйт Модэрне. Усе восем экспанатаў былі створаныя з фаянсу, падобныя да арыгінальнай парцаляны з чорным подпісам[11]. Перадумовы стварэнняПачатак XX стагоддзі лічыцца эпохай радыкальных змен традыцыйнага паняцця ідэалаў і мастацтва. Так шырокай папулярнасцю стаў карыстацца імпрэсіянізм, быў утвораны больш радыкальны рух — дадаізм, сутнасць якога заключалася ў адмаўленні традыцыйнага паняцця рацыяналізму і логікі і паслядоўнае разбурэнне любой эстэтыкі[12]. У Еўропе і Амерыцы ўтвараліся новыя супольнасці мастакоў імпрэсіянізму і дадаізму[13]. Сам «фантан» ёсць відам тагачаснага інавацыйнага рэдзі-мэйду[14]. Лічылася, што самым радыкальным выклікам традыцыйнаму мастацтву стаў менавіта пісуар Дзюшана, аднак сам аўтар «Фантана» не прызнаваў у сваім творы мастацтва, а наадварот насмешкай над мастацтвам як такім і авангардам[15]. Спадчына і ўплыўУ снежні 2004 года ў выніку апытання сярод брытанскіх прафесіяналаў у мастацтве, «Фантан» Дзюшана быў прызнаны найвялікшым творам XX стагоддзя[16], набраўшы 64 % галасоў і апярэдзіўшы тым самым карціну Пікаса «Авіньёнскія дзяўчаты»[17]. Прадстаўнікі часопіса The Independent адзначылі ў 2008 годзе, што Дзюшан такім чынам вынайшаў канцэптуальнае мастацтва і «назаўжды разарваў традыцыйную сувязь паміж працай мастака і заслугамі за працу»[18]. У лістападзе 1999 года на аўкцыёне Сотбіс адна з васьмі копій «Фантана» 1964 года была прададзена за 1,7 мільёна долараў[19]. Некалькі мастакоў перформансу спрабавалі ўнесці ўклад у твор, памачыўшыся ў яго. Мастак паўднёваафрыканскага паходжання Кендэл Гірс атрымаў міжнародную вядомасць у 1993 годзе, калі на выставе ў Венецыі ён памачыўся ў Фантан[20]. Мастак і музыка Браян Іна заявіў, што паспяхова памачыўся ў Фантан, калі ён быў выстаўлены ў MoMA ў 1993 годзе. Ён прызнаў, што гэта быў толькі тэхнічны поспех, таму што яму трэба было памачыцца ў трубку загадзя, каб ён мог заліць вадкасць праз шчыліну ў ахоўным шкле[21]. Шведскі мастак Б’ёрн К’ельтофт памачыўся ў фантан у Moderna Museet у Стакгольме ў 1999 годзе[22]. У 2006 годзе 76-гадовы мастак перформансу П’ер Піначэлі малатком пашкодзіў «Фантан» Дзюшана, які выстаўляўся ў Цэнтры Пампіду, мастаку атрымалася зрабіць невялікі скол[23]. Арыштаваны Піначэлі сказаў, што напад быў творам перформансу, які сам Дзюшан ацаніў бы[24]. У 1993 годзе Піначэлі памачыўся ў іншы «Фантан», які выстаўляўся ў Німе на поўдні Францыі. Абодва перформансы вынікаюць з арт-інтэрвенцыі і неададістаў і Венскіх акцыяністаў[25]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia