Хайруніса Гюль

Хайруніса Гюль
першая лэдзі Турцыі[d]
28 жніўня 2007 — 28 жніўня 2014
Папярэднік Semra Sezer[d]
Пераемнік Эмінэ Эрдаган

Нараджэнне 18 жніўня 1965(1965-08-18) (59 гадоў)
Імя пры нараджэнні турэцк.: Hayrünnisa Özyurt
Муж Абдула Гюль
Веравызнанне суніты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хайруніса Гюль (турэцк.: Hayrünnisa Gül, дзявочае прозвішча — Аз’юрт (турэцк.: Özyurt); нар. 18 жніўня 1965(1965-08-18), Бешыкташ, Правінцыя Стамбул) — жонка і стрыечная сястра экс-прэзідэнта і экс-прэм’ера Турцыі Абдулы Гюля, адзінаццатая першая лэдзі Турцыі у 2007—2014 гадах.

Біяграфія

Нарадзілася ў Стамбуле, у раёне Бешыкташ, 20 жніўня 1980 года ва ўзросце 15 гадоў выйшла замуж за свайго стрыечнага брата Абдулу Гюля, будучага прэзідэнта Турцыі[1].

7 кастрычніка 2010 года спадарыня Гюль стала першай першая лэдзі, якая выступіла на Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Яе выступленне тычылася праблем дзяцей і жанчын з абмежаванымі магчымасцямі.

Гюль таксама публічна выказвалася супраць прымусу маладых жанчын у ісламскіх краінах насіць хіджаб, у выпадку калі яны самі не могуць яго выбраць[2].

Праз сем гадоў, 28 жніўня 2014 года, Гюль пакінула сваю пасаду першай лэдзі, калі прэзідэнтам стаў Рэджэп Таіп Эрдаган[3]. Пасля гэтага яна публічна адказала на крытыку ў адрас свайго мужа, заявіўшы, што пачне «сапраўдную інтыфаду»[4].

Асабістае жыццё

У Гюль два сыны, Ахмед Мунір і Мехмед Эмрэ, і адна дачка Кюбра[5].

Крыніцы

  1. Hayrünnisa Gül: The next first lady. Today's Zaman. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2012. Праверана 14 мая 2008.
  2. TURKEY - Turkish president backs first lady on headscarf comments. Hurriyetdailynews.com (9 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2014. Праверана 3 ліпеня 2012.
  3. Former Turkish first lady urges progress through education - Al-Monitor: the Pulse of the Middle East(нявызн.). Al-Monitor. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2016. Праверана 9 лютага 2016.
  4. Outgoing first lady breaks silence on criticism, promises 'intifada'(недаступная спасылка). TodaysZaman. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2016. Праверана 9 лютага 2016.
  5. Hayrünnisa Gül: The next first lady(недаступная спасылка). Today's Zaman. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2012. Праверана 14 мая 2008.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya