Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Мінск)
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Гісторыя![]() Першае набажэнства здзейсніў свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ 23 чэрвеня 1995 года. Шануюцца абразы «Уладзімірская Маці Божая» і «Маці Божая Усіх гаротных Радасць». Да царквы прыпісана капліца ў гонар абраза «Маці Божая Знайдзенне загінуўшых» на вул. Карастаянавай. АрхітэктураПраект створаны ў архітэктурна-будаўнічых майстэрнях М. Дзятко і У. Даніленкі пад кіраўніцтвам І. Карастылёва. Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Канструкцыйна выканана з цэглы і жалезабетонных элементаў. Дынаміка вертыкальна выцягнутых фасадаў узмоцнена высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і пазакамарным завяршэннем сценавых праслаў. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы круглы барабан з паўсферычным купалам і бакавыя крылы з арачнымі скляпеннямі. Над уваходам у храм размешчана мазаічнае пано «Прападобная Еўфрасіння ігумення Полацкая», над аркай галоўнага ўвахода — «Маці Божая Усіх гаротных Радасць» (мастак В.Барабанцаў)[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia