Чарнаклён
Чарнаклён[2], Клён татарскі[2][3], Няклён (Acer tataricum) — куст ці невялікае дрэва роду клён сямейства Сапіндавыя. Батанічнае апісанне
Вышыня расліны да 6-10 м. Кара гладкая, цёмна-шэрая, амаль чорная (адсюль назва). Маладыя парасткі чырванавата-бурыя, апушаныя. Лісце суцэльнае, прадаўгавата-яйцападобнае, завостранае, каля асновы выемчатае, па краі двойчыпілаватае, часта з адным-двума больш буйнымі зубцамі, па жылках валасістае. Кветкі белыя ці зеленавата-белыя, духмяныя, у шчыткападобным мяцёлчатым суквецці. Плод — ярка-чырвоная двухкрылка. Марозаўстойлівая і ценевынослівая расліна. Да ўрадлівасці глебы малапатрабавальны. Цвіце ў красавіку-маі. Размнажаецца насеннем, парасткамі і каранёвымі атожылкамі. ПашырэннеПашыраны на паўднёвым усходзе Заходняй Еўропы, на Балканскім паўвостраве, поўначы Ірана і Турцыі, на Каўказе, поўдні еўрапейскай часткі Расіі. На Беларусі астраўныя месцазнаходжанні дзікарослага чарнаклёну трапляюцца ў асноўным на поўдні, у культуры вядомы на ўсёй тэрыторыі. Расце адзінкавымі экзэмплярамі і невялікімі групамі ў падлеску і на ўзлесках мяшаных і шыракалістых лясоў. ТаксанаміяВід Чарнаклён ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
ЗначэннеЧасам вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, для стварэння ўзлескаў і жывых агароджаў, у полеахоўных лесаразвядзенні. Добры меданос. Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай і такарнай справе. З лісця атрымліваюць чорную фарбу, з кары — танін. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia