Іаган Шрэтэр
Іаган Шрэ́тэр (? — да 20 лютага 1685) — жывапісец нямецкага паходжання. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы і Літвы. Біяграфічныя звесткіЖыў у Гданьску, у 1640-я — пач. 1650-х г. у Гродна і Вільні, з 1655 у Кёнігсбергу, з 1660-х г. зноў у Вільні. Быў членам брацтва Св. Марціна. Творчасць![]() У 1646 стварыў для Гродзенскага касцёла брыгітак алтарныя карціны: «Дабравешчанне», «Святая Брыгіта», «Святая Ганна», «Беззаганнае зачацце Дзевы Марыі» і інш. У 1646 у Вільні напісаў партрэт жонак Януша Радзівіла — Катажыны Патоцкай і Марыі Лупу. Дзве жонкі Януша Радзівіла — нябожчыца Катажына з Патоцкіх і жывая ў момант стварэння партрэта Марыя Лупу — паказаны ў розных плоскасцях палатна: фігура Катажыны паўзаслонена постаццю Марыі. Кіруючыся рэалістычнымі традыцыямі фламандскай мастацкай школы, Іаган Шрэтэр імкнуўся даць псіхалагічную характарыстыку сваім гераіням. У вобразах няма той заглыбленасці, што характэрна для традыцый пашыранага ў XVII ст. параднага партрэта. Яму прыпісваюць партрэт Хрысціны Яўхіміі Радзівіл (да 1657). Большасць яго работ не захавалася, у т.л. для брацтва Св. Марціна, алтарная карціна «Казьма і Дзям'ян» для касцёла Св. Яна ў Вільні. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia