Іахім Пацінір
Іахім Паціні́р (нідэрл. Patinir, Patinier, Patenier; каля 1480, Дынан, правінцыі Намюр, Валонія, Бельгія — 5 кастрычніка 1524, Антверпен, Бельгія) — фламандскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў еўрапейскага пейзажнага жывапісу. БіяграфіяНарадзіўся ў Дынане. Пра жыццё мастака вядома няшмат. У 1515 годзе Пацінір уступіў у Гільдыю жывапісцаў Антверпена. У 1521 годзе ён пазнаёміўся з Альбрэхтам Дзюрэрам, які ў гэты час падарожнічаў па Нідэрландах. Няма дакладных дадзеных пра тое, дзе і ў каго вучыўся Пацінір, але зусім ясна, што ён выдатна ведаў працы больш ранніх майстроў і падтрымліваў адносіны са сваімі сучаснікамі, у тым ліку Герардам Давідам, Іеранімам Босхам і Дзюрэрам. Пэндзлю Пацініра прыпісваюць вялікую колькасць пейзажаў. Мастак памёр у Антверпене 5 кастрычніка 1524 г. |
Portal di Ensiklopedia Dunia