Іваноў (карная аперацыя)
Аперацыя «Іваноў» (ням.: Unternehmen «Iwanow») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць партызан і цывільнага насельніцтва Бярэзінскага, Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў 25—26 жніўня 1943 года. Ход аперацыіКарная аперацыя праводзілася сіламі 700-га ахоўнага палка, узводаў жандармерыі, сапёрнага і музычнага, эйнзацкаманды, спецыяльнай калоны для вывазу нарабаванай маёмасці і сельгаспрадукцыі. Кіравалі аперацыяй начальнік 813-й палявой камендатуры палкоўнік Шміт і зондэрфюрэр Ендэн. У задачу карнікаў уваходзіў разгром партызанскіх фарміраванняў у раёне вёскі Дулебы, захоп ураджаю і гвалтоўны ўгон насельніцтва з вёсак, размешчаных на поўдзень ад шашы Беразіно — Бялынічы (вёскі Баравіца, Уюноўка, Дулебы, Заброддзе, Задор’е, Курганне, Несцяроўка, Печы, Рубеж). Аднак на падыходах да зыходных рубяжоў, атакі карнікаў на партызанскія пазіцыі былі перахоплены каля вёскі Забалацце 113-м і 121-м партызанскімі атрадамі. Прыдадзеная 700-му палку аўтакалона была разгромлена. У вёсцы Быковічы (на паўдарозе да зборнага пункта карнікаў у вёсцы Любушаны) байцы 208-га партызанскага атрада імя Сталіна ў сустрэчным баі атакавалі і адкінулі да шашы штабную роту і адзін з батальёнаў 700-га палка, прычынілі яму адчувальныя страты. Карная аперацыя правалілася, партызаны абаранілі насельніцтва ад рабавання і знішчэння. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia