Мова, ад якой пайшлі ўсе германскія дыялекты, называецца прагерманскай. Гэта адно з адгалінаванняў праіндаеўрапейскай мовы. Яе прарадзіма — тэрыторыі паўднёвай Скандынавіі, Даніі і паўночнай Германіі, дзе пачалі гаварыць на прагерманскай мове каля 500—600 года да н. э[16].
У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя варыянты нямецкай мовы(руск.) (бел., сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу[17][18].
Зыходзячы з асаблівасцей гістарычнага развіцця нямецкай мовы, выдзяляюць чатыры асноўныя перыяды (ступені) яе існавання (без уліку прагерманскай мовы)[19]. Кожная ступень характарызуецца прыблізнымі часавымі рамкамі і пэўнымі асаблівасцямі фарміравання фанетычнай, граматычнай і лексічнай структур, што дазваляе прасачыць галоўныя прычыны тых змен, якія адбываліся ў мове на працягу больш чым тысячы гадоў і ў тым ці іншым выглядзе прасочваюцца і па сёння[19][20]. Выдзяляюць наступныя ступені[18][21][22][23].
Працягваецца фарміраванне граматычных катэгорый назоўніка, у фанетыцы адбываюцца змены ў сістэме манафтонгаў і дыфтонгаў, ускладняецца сінтаксічная структура сказаў, паяўляюцца новыя словаўтваральныя элементы, адбываюцца першыя спробы ўнармавання граматыкі, запазычваюцца словы з французскай і італьянскай моў[25]. Дзякуючы дзейнасці Лютэра пачынае фарміравацца пісьмовая норма[22].
Нямецкая мова набывае сучасны выгляд, асноўныя змены закранаюць лексічную структуру (XIX—XX стст.), запазычанні пераважна англійскія[26]. Адбываецца замацаванне граматычных норм, афармляецца правапіс[19].
У VIII ст. у выніку другога перамяшчэння зычных(руск.) (бел. пачынаецца выдзяленне верхненямецкай мовы. Прагерманскія зычныя /p/, /t/ і /k/ (і часткова /b/, /d/ і /g/) перайшлі ў верхненямецкія /pf/, /ts/ і /kx/ у пачатковай пазіцыі і ў /f/, /s/ і /x/ — у канцавой[32]. Гэтая фанетычная з’ява, якая пачала праяўляцца яшчэ ў VI ст., ахапіла паўднёванямецкія землі баварцаў і алеманаў, якія гаварылі на старажытнаверхненямецкай. У германскіх землях, размешчаных на поўнач ад лініі maken/machen(руск.) (бел., франкі і саксы гаварылі на старажытнаніжненямецкай(руск.) (бел.. У землях паміж гэтымі мовамі другое перамяшчэнне прайшло нераўнамерна (напрыклад, у рыпуарскім(руск.) (бел. і мозельска-франкскім дыялектах(руск.) (бел.)[33].
Яшчэ да падзення Рыма ў выніку рымска-германскіх зносін у мову германцаў пранікла вялікая колькасць лацінскіх слоў, якія адлюстроўвалі рэаліі жыцця рымлян, не знаёмыя германцам[34]. Хрысціянізацыя германцаў у раннім сярэдневякоўі спрыяла распаўсюджанню лацінскага пісьма ў германскіх землях. Слоўнік германцаў у гэты час істотна ўзбагачаецца за кошт лацінскіх запазычанняў, звязаных, як правіла, з хрысціянскім культам. Сама лацінская мова яшчэ доўга заставалася моваю навукі і адукацыі ў нямецкіх землях[35].
Усходне-Франкскае каралеўства было неаднародным, многаплемянным, аднак усведамленне яго жыхарамі свайго этнічнага і часткова моўнага адзінства прыйшло ўжо ў канцы X — пачатку XI ст., г.зн. к пачатку сярэдневерхненямецкага перыяду. Слова Deutsch(руск.) (бел. утворана ад прыметніка diutisc (стар.-в.-ням.: diot, гоцк.: þiuda) і азначала «той, хто гаворыць на мове народа» (у адрозненне ад тых, хто гаворыць на латыні). Лацінскае theodisce (theodisca lingua) з’явілася ў лацінскіх крыніцах у канцы VIII ст. і апісвала народы, якія не гавораць на латыні, у тым ліку — германскія[19][36]. У другой палавіне IX ст. у Отфрыда(руск.) (бел. сустракаецца thiufrenkiska zunga, як абазначэнне агульнафранкскай мовы, а ў пачатку XI ст. diu diutisca zunge сустракаецца ў Ноткера(руск.) (бел. як абазначэнне мовы германскіх народаў. Упершыню ў якасці абазначэння народа diutisc сустракаецца толькі ў канцы XI стагоддзя[37].
У адрозненне ад сваіх раманскіх і славянскіх суседзяў, у нямецкім моўным арэале на працягу ўсяго сярэдневякоўя існавалі тэрытарыяльна раздробленыя палітычныя структуры, што прывяло да ўтварэння і развіцця вялікай колькасці розных дыялектаў(руск.) (бел.. Рэгіянальныя асаблівасці ўжывання сярэдневерхненямецкай мовы абцяжарвалі працэс стварэння культурнай цэласнасці і стымулявалі паэтаў пачатку XIII ст. пазбягаць дыялектных форм з мэтай пашырыць круг патэнцыяльных чытачоў, што разглядаецца як першая спроба стварэння агульнанямецкай мовы. Але гэта стала магчыма толькі пры распаўсюджанні граматнасці сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў перыяды позняга сярэдневякоўя і пазней — Адраджэння[38].
У XIII—XIV стст. фарміраванне нямецкай мовы прыводзіць да таго, што лацінская мова паступова страчвае свае пазіцыі мовы афіцыйна-дзелавой сферы (канчаткова гэта адбываецца толькі ў XVI—XVII стст.). Паступова змешаныя ўсходне-нямецкія гаворкі, якія паўсталі ў выніку каланізацыі славянскіх зямель на ўсход ад ракі Эльбы, атрымліваюць вядучую ролю і, узбагаціўшыся за кошт узаемадзеяння з паўднёванямецкай літаратурнай традыцыяй, ствараюць аснову нямецкай нацыянальнай літаратурнай мовы.
У адрозненне ад большасці еўрапейскіх моў, літаратурная форма якіх заснавана на дыялекце сталіцы, нямецкая літаратурная мова(руск.) (бел. прадстаўляе сабой нешта сярэдняе паміж сярэдне- і верхненямецкімі дыялектамі і лічыцца мясцовай толькі ў Гановеры. У паўночнай частцы Германіі гэтая мова распаўсюдзілася ў сферах дзяржаўнага кіравання(руск.) (бел. і школьнай адукацыі ў час Рэфармацыі. У эпоху росквіту Ганзы па ўсёй паўночнай Германіі панавалі ніжненямецкія дыялекты і нідэрландская мова. З часам літаратурная нямецкая ў паўночных абласцях Германіі практычна выцесніла мясцовыя дыялекты, якія толькі часткова захаваліся да сённяшняга часу. У цэнтры і на поўдні Германіі, дзе мова з самага пачатку была больш падобна на літаратурную, насельніцтва захавала свае дыялекты[39].
У 1521 годзе Марцін Лютэр пераклаў на тады яшчэ не ўстояную стандартную пісьмовую мову Новы, а ў 1534 годзе — Стары Запавет, што, на думку многіх вучоных-мовазнаўцаў XIX ст., паўплывала на развіццё мовы цэлых пакаленняў, бо ўжо ў XIV ст. было відно паступовае развіццё агульнарэгіянальнай пісьмовай нямецкай мовы, якую таксама называюць ранненоваверхненямецкай(руск.) (бел.[40]. Утварэнне літаратурнай пісьмовай нямецкай мовы было ў асноўным завершана ў XVII стагоддзі[41].
Вялікае значэнне для новаверхненямецкай мовы(руск.) (бел. мела інтэнсіўнае развіццё ў XVIII—XIX стст. свецкай мастацкай літаратуры. Фарміраванне норм сучаснай літаратурнай мовы завяршаецца ў канцы XVIII ст., калі нармалізуюцца граматычная сістэма, стабілізуецца арфаграфія, ствараюцца нарматыўныя слоўнікі, а ў канцы XIX ст. на аснове сцэнічнага вымаўлення выпрацоўваюцца арфаэпічныя нормы. У XVI—XVIII стст. новыя літаратурныя нормы распаўсюджваюцца на поўнач Германіі. У гэты час у нямецкую мову актыўна пранікаюць словы з французскай і славянскіх моў.
Складаннем першых слоўнікаў нямецкай мовы займаліся І. К. Адэлунг(руск.) (бел. (1781) і браты Грым (1852, завершаны ў 1961 годзе). Нямецкі правапіс фарміраваўся на працягу ўсяго XIX ст. Значны прарыў у стварэнні агульнага правапісу быў дасягнуты дзякуючы Конраду Дудэну, які ў 1880 годзе выпусціў «Арфаграфічны слоўнік нямецкай мовы»[42]. У 1901 годзе гэты слоўнік быў у трохі змененай форме прызнаны асновай нямецкага афіцыйнага правапісу на Арфаграфічнай канферэнцыі 1901 года(руск.) (бел., але з 1956 года зноў устае пытанне аб рэфармаванні арфаграфіі, што вылілася ў рэформу 1996 года(руск.) (бел..
Усё XX стагоддзе нямецкая мова змянялася нязначна: асноўныя змены закраналі лексікон, які папаўняюся новымі словамі. Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера на чале нацыянал-сацыялістычнай партыі мова стала сродкам актыўнай прапаганды, у выніку чаго ўзнікла такая з’ява, як мова нацысцкай Германіі(руск.) (бел. — нямецкая мова, напоўненая ідэалагічна афарбаванымі тэрмінамі і эўфемізмамі(руск.) (бел.[43]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і акупацыі Усходняй Германіі савецкімі войскамі ў нямецкую мову ГДР(руск.) (бел. пранікаюць словы з рускай мовы[44][45][46]. Вялікі ўплыў на мову ў канцы XX — пачатку XXI ст. аказалі англійскія запазычанні(руск.) (бел., што звязана з развіццём тэхналогій і папулярнасцю англамоўнай культуры ў свеце. Немалую ролю пры гэтым адыгрываюць Інтэрнэт і СМІ, якія паскараюць працэсы запазычання[47].
1 жніўня1996 года ў Германіі былі ўведзены новыя правілы нямецкай арфаграфіі[48]. Першы план рэформы прадугледжваў замену ß на ss пасля кароткіх галосных (напрыклад, як у словах Fluss, muss, dass), аднак эсцэт захоўваўся пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў(руск.) (бел. (Fuß, heiß). Пры ўтварэнні новых слоў ці форм аснова слова захоўваецца (nummerieren пішацца з падвоенай mm, бо аснова Nummer). Для часта ўжывальных запазычанняў дазволена спрошчанае напісанне (Mayonnaise → Majonäse), у словах грэчаскага паходжання спалучэнне літар ph замянялася на f (Geographie → Geografie). Некаторыя складаныя дзеясловы, якія раней пісаліся ў адно слова, сталі пісацца асобна (kennen lernen, Halt machen, verloren gehen), а абазначэнні часу сутак(руск.) (бел., якія суправаджаліся словамі gestern, heute, morgen (heute Nachmittag, morgen Vormittag), і субстантывіраваныя лічэбнікі (der Zweite, der Dritte) пачыналіся з вялікай літары. Было дазволена таксама патройваць зычную на стыку слоў, якія заканчваюцца і пачынаюцца на адзін і той жа зычны (Betttuch = Bett + Tuch). Змены закранулі і пунктуацыю: у складаназлучаным сказе(руск.) (бел. са злучнікаміund ці oder, а таксама ў канструкцыі Infinitiv + zu коска не ставілася.
Рэформа была ўспрынята неадназначна[49]. Незадоўга да намечанага заканчэння рэфармавання некалькі вядучых газет і часопісаў ФРГ (найперш тыя, што ўваходзяць у выдавецкі канцэрн Axel Springer SE) заявілі аб вяртанні да традыцыйных правіл. Адна з самых кансерватыўных і паважаных газет ФРГ, Frankfurter Allgemeine Zeitung, у 1999 годзе, як і ўся краіна, перайшла на новую арфаграфію, але скора вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новай арфаграфіі адмовіўся найважнейшы грамадска-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel»[50]. Большасць нямецкіх пісьменнікаў і філолагаў з самага пачатку адмовіліся прыняць новыя арфаграфічныя правіла, аднак іх просьбы прыпыніць рэформу так і не былі выкананы. Другі варыянт рэформы 2005 года таксама не быў прыняты грамадскасцю.
З 1 жніўня2006 года ў Германіі ўступіў у сілу трэці і канчатковы варыянт закона аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і арфаграфіі абавязковыя для ўсіх без выключэння дзяржаўных устаноў і для сістэмы адукацыі. Рэформа скасоўвае 87 з 212 правіл арфаграфіі, замест 52 правіл пунктуацыі засталося толькі 12.
У кожнай дзяржаве нямецкае мова валодае ўласнай спецыфікай ужывання (гл. раздзел Разнавіднасці мовы). У табліцы ніжэй прыведзены толькі некаторыя дзяржавы, дзе нямецкая мова з’яўляецца афіцыйнай ці адною з афіцыйных, шырока распаўсюджана як мова меншасцей ці мае адметнасці свайго гістарычнага развіцця. Даныя аб колькасці нямецкамоўных прыведзены па Ethnologue 2014 без уліку шэрагу дыялектаў.
Распаўсюджанасць у свеце.Нямецкая як афіцыйная мова.Веданне нямецкай мовы ў краінах ЕС і Швейцарыі.Доля расійскіх немцаў па рэгіёнах РФ па даных перапісу 2002 года.Распаўсюджанасць нямецкай мовы ў ЗША.
У Венесуэле нямецкая мова (алеман каланьера) выкарыстоўваецца ў мястэчку Калонія Товар. Этнічных немцаў каля 6 тыс. чал., з іх толькі чвэрць валодае нямецкай.
Нямецкая мова ў Германіі з’яўляецца афіцыйнай мовай, замацаванай заканадаўча. Іменна ў Германіі нямецкая мова валодае самай высокай варыятыўнасцю. Гл. Нямецкая мова ў Германіі.
Немцы Казахстана пражываюць пераважна на поўначы краіны і ў раёне Астаны. Колькасць немцаў хутка зніжаецца: па даных перапісу 1989 і Ethnologue іх налічвалася 958 тыс. чал.[67]; па выніках перапісу насельніцтва 2009 года колькасць немцаў складала ўжо 178 тыс.[68]. Станам на 2013 год іх стала на 3 тыс. чал. больш. Гл. Немцы Казахстана.
На нямецкай мове ў Парагваі гавораць нашчадкі менанітаў, якія імігравалі ў 1927 годзе, а таксама бразільскія немцы, якія прыехалі ў 1950-80-я гады. Гл. Нямецкая мова ў Парагваі.
У Польшчы нямецкая мова прызнана мовай меншасцей. На ёй гавораць пераважна патомкі сілезскіх немцаў, якія пазбеглі дэпартацыі ў Польшчы. Лік нямецкамоўных з года ў год зніжаецца.
У Злучаных Штатах нямецкая з’яўляецца мовай меншасцей, аднак яна шырока распаўсюджана і актыўна вывучаецца ў адукацыйных установах[82]. Гл. Нямецкая мова ў ЗША.
Дакладных звестак пра лік носьбітаў няма. Нямецкая выкарыстоўваецца ў Эльзасе (станам на 2012 год каля 790 тыс. чал.[84]) і паўночнай частцы Латарынгіі, у дэпартаменце Мозель (па розных звестках ад 48 да 300 тыс. чал.)[85]. Актыўна выцясняецца французскай. Гл. Нямецкая мова ў Францыі.
Па даных чэшскай статыстыкі на 2001 год налічвалася ўсяго каля 39 тыс. немцаў[87]. Да нямецкамоўнай меншасці ў Чэхіі адносяцца судэцкія немцы, якім удалося пазбегнуць дэпартацыі пасля вайны. Гл. Нямецкая мова ў Чэхіі.
Нямецкая мова плюрыцэнтрычная(руск.) (бел., неаднародная. Гэтая неаднароднасць праяўляецца ў адрозненнях, характэрных для тых ці іншых груп носьбітаў мовы. Даследаванні мовазнаўцаў XVIII—XIX ст. стварылі падмурак для развіцця нямецкай дыялекталогіі, якая ўжо к пачатку XX ст. дазволіла скласці поўнае ўяўленне аб дыялектах заходнегерманскага кантынуума[90]. Наддыялектнымі формамі з’яўляюцца нацыянальныя варыянты, якімі карыстаюцца носьбіты нямецкай мовы ў Германіі (уласна, літаратурная нямецкая мова), Аўстрыі (аўстрыйскі варыянт(руск.) (бел.) і Швейцарыі (швейцарскі варыянт(руск.) (бел.)[91]. Разам з гэтым узнікалі і развіваліся першыя кантактныя мовы на нямецкай аснове, даследаванні якіх былі праведзены значна пазней. Сфарміраваныя ў выніку пранікнення іншамоўных запазычанняў(руск.) (бел. разнавіднасці ўзнікаюць і развіваюцца да канца XX — пачатку XXI ст. (напрыклад, белгранадойч(руск.) (бел.), некаторыя ж — поўнасцю знікаюць пад уздзеяннем мясцовых моў ці ў выніку наўмыснай поўнай асіміляцыі (бароссадойч(руск.) (бел. у Аўстраліі).
Карта нямецкіх дыялектаў 1894 года.Ніжненямецкія дыялекты.Сярэдненямецкія дыялекты.Паўднёванямецкія дыялекты.
Усе нямецкія дыялекты ўваходзяць у заходнегерманскі дыялектны кантынуум(руск.) (бел., у які таксама ўваходзіць і нідэрландская мова. На тэрыторыі сучасных Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Італіі і Нідэрландаў выдзяляюць тры вялікія групы дыялектаў: ніжненямецкую (Niederdeutsch), сярэдненямецкую (Mitteldeutsch) і паўднёванямецкую (Oberdeutsch), прычым апошнія дзве групы прынята разглядаць у складзе верхненямецкіх дыялектаў (Hochdeutsch)[18]. Граніца паміж ніжне- і верхненямецкімі дыялектамі называецца лініяй Бенрата[92]. Асобныя дыялекты і нацыянальныя варыянты, якія ўваходзяць у кожную з гэтых груп, маюць акрамя геаграфічных таксама выразныя моўныя адрозненні, узніклыя з часам пад уплывам культурных, геаграфічных і гістарычных фактараў[93]. Так, свае асаблівасці ў фанетыцы і лексіцы маюць аўстрыйскі і швейцарскі варыянты, для якіх характэрны іншая артыкуляцыя пачатковых p-, t-, k-, ужыванне ў маўленні іншамоўных слоў, аўстрыцызмаў(руск.) (бел. і гельвецызмаў(руск.) (бел. і іншыя асаблівасці, не характэрныя для літаратурнай нямецкай мовы(руск.) (бел.. З’яўляючыся наддыялектнымі формамі, яны тым не менш не могуць разглядацца ў адрыве ад дыялектаў — баварскіх і алеманскіх(руск.) (бел., адпаведна.
Ніжненямецкія дыялекты
Ніжненямецкая група дыялектаў (Niederdeutsch, Plattdeutsch) распаўсюджана на поўначы Германіі і ва ўсходняй частцы Нідэрландаў. Ніжнефранкскія дыялекты на тэрыторыі Нідэрландаў звычайна выдзяляюць як дыялекты нідэрландскай мовы(руск.) (бел.[94], аднак іх гістарычная сувязь з нямецкай мовай не дазваляе разглядаць іх у адрыве ад яе[95]. У спісе прыведзены ўсе буйныя дыялекты гэтай групы без адрознення вобласці іх распаўсюджання. Ніжнесаксонскія, якія таксама называюцца заходненіжненямецкімі, і ўсходненіжненямецкія дыялекты аб’ядноўваць паняццем ніжненямецкая мова. Заходнія дыялекты гэтай мовы адрозніваюцца ад усходніх перш за ўсё гістарычна складзенымі фанетычнымі нормамі і лексікай, бо дыялекты паўночна-ўсходняй Германіі ў сярэднія вякі былі пад уплывам славянскіх моў. Некаторыя дыялекты ўсходненіжненямецкай прасторы перасякаюцца з усходнесярэдненямецкімі дыялектамі(руск.) (бел.[96]
Сярэдненямецкая група дыялектаў (Mitteldeutsch) распаўсюджана ў сярэдняй частцы Германіі, прычым вобласць яе распаўсюджання ўяўляе сабой вузкую паласу, якая аддзяляе ніжненямецкія дыялекты ад паўднёванямецкіх. Сярэдненямецкія дыялекты, як і паўночная група, дзеляцца на дзве часткі — заходнюю і ўсходнюю. Заходняя ў асноўным уключае франкскія дыялекты(руск.) (бел., якія працягваюцца да паўднёванямецкай прасторы, пераходзячы ў верхнефранкскія дыялекты(руск.) (бел.. Ва ўсходняй частцы пераважаюць цюрынгска-верхнесаксонскія дыялекты(руск.) (бел., якія займаюць вялікія тэрыторыі на захад ад лужыцкай дыялектнай групы.
Паўднёванямецкая група дыялектаў (Oberdeutsch) распаўсюджана ў паўднёвай частцы Германіі, у Швейцарыі і Аўстрыі. Паўночная частка паўднёванямецкай прасторы занята ўсходне- і паўднёвафранкскімі дыялектамі, якія ўваходзяць у буйную групу франкскіх дыялектаў, у якіх пазней адбылося другое перамяшчэнне[97]. Гэтая група працягваецца на паўночным захадзе да Нідэрландаў і Бельгіі. Адпаведна, заходнюю і ўсходнюю частку займаюць дзве найбуйнейшыя групы прасторы — алеманскія[98] і баварскія дыялекты[99].
Аўстрыйскі і швейцарскі варыянты маюць уласныя адрозненні ад стандартнай нямецкай мовы, якія ўкосна адпавядаюць дыялектам гэтых рэгіёнаў і праяўляюць сябе ў першую чаргу ў зносінах з носьбітамі літаратурнай мовы[18]. У цэлым немцы свабодна разумеюць швейцарцаў і аўстрыйцаў, аднак у радзе выпадкаў фанетычныя і лексічныя асаблівасці гэтых варыянтаў не адпавядаюць літаратурнай норме, тым самым ствараючы бар’еры для міжнацыянальных зносін. Напрыклад, аўстрыйскія назвы месяцаў Jänner і Feber адрозніваюцца ад нямецкіх Januar і Februar, а некаторыя граматычныя канструкцыі гэтага варыянта (напрыклад, часавая форма прэтэрыта(руск.) (бел. і ўсе часы кан'юнктыва(руск.) (бел.) носяць зусім іншую семантычную афарбоўку[103]. У швейцарскім варыянце, як і ў аўстрыйскім, таксама існуюць шматлікія лексічныя неадпаведнасці, якія складана ўспрымаюцца носьбітамі нямецкай мовы. Напрыклад, часта выкарыстоўваюцца словы французскага паходжання (Billett замест Fahrkarte, Velo замест Fahrrad, Poulet замест Hühnerfleisch). Акрамя гэтага, існуюць адрозненні ў маўленні, якія ствараюць дадатковыя складанасці для разумення мовы: адрозненні ў вымаўленні выбухных(руск.) (бел. /p/, /t/, /k/ (аўстрыйскі варыянт) і спіранта(руск.) (бел. /ç/, адсутнасць гартаннай змычкі(руск.) (бел. (у швейцарскім варыянце)[104][105].
Прапісныя літары нямецкага алфавіта з асобнымі спалучэннямі літар.
У нямецкім алфавіце выкарыстоўваецца 26 пар лацінскіх літар (малыя(руск.) (бел. і вялікія)[109]; літары ўмлаўтных(руск.) (бел.гукаў (ä, ö, ü), і лігатураß (эсцэт) у склад алфавіта не ўваходзяць. Пры алфавітным упарадкаванні ä, ö, ü не адрозніваюцца ад a, o, u адпаведна, за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі ўмлаўтам, — у гэтым выпадку слова з умлаўтам ідзе пасля; ß выкарыстоўваецца пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў[110] і прыроўніваецца да спалучэння ss[111]. Аднак пры пералічванні нямецкіх літар літары ä, ö, ü прыводзяць не побач з адпаведнымі літарамі a, o і u, а ў канцы спіса[112]. У слоўніках нямецкія словы размяшчаюцца без уліку умлаўта.
Да лацініцы ў нямецкай мове для пісьма ўжываліся руны, якія пасля хрысціянізацыі германскіх зямель поўнасцю выйшлі з ужытку. Да пачатку XX ст. афіцыйна выкарыстоўваўся гатычны шрыфт(руск.) (бел. (у тым ліку і ў слоўніках, выдадзеных у іншых краінах)[113]. Існавалі таксама асаблівы гатычны рукапісны шрыфт(руск.) (бел. і фрактура(руск.) (бел. (выкладаліся ў школах да 1941 года). Антыква выкарыстоўваецца спачатку неафіцыйна з XIX ст., а пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ўводзіцца афіцыйна. Пры нацыстах гатычны шрыфт быў вернуты і некаторы час ужываўся афіцыйна, але затым нацысцкая ж прапаганда(руск.) (бел. пачала ганенні на гатычныя шрыфты, угледзеўшы ў іх рысы яўрэйскага квадратнага пісьма(руск.) (бел.[114]. Цяпер яны выкарыстоўваюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах ці пры выданні кніг.
Нямецкая фанетыка і фаналогія — гэта найперш фанетычная і фаналагічная сістэма літаратурнай нямецкай мовы, бо сама нямецкая мова неаднародная, мае некалькі стандартных варыянтаў(руск.) (бел., у залежнасці ад краіны распаўсюджання, і мноства дыялектаў(руск.) (бел., кожны з якіх мае свае ўласныя фанетычныя асаблівасці[115][116].
У канцы XVIII ст. эталонным нямецкім вымаўленнем лічылася саксонскае, што тлумачыцца моцным уплывам саксонскіх дзеячаў мастацтва і навукі на нямецкую культуру(руск.) (бел. ў цэлым. Ужо ў XIX ст. вымаўленне, характэрнае для мовы жыхароў паўночнай Германіі, істотна ўмацавала свае пазіцыі, што, з аднаго боку, было выклікана ўзмацненнем Прусіі і стварэннем пад яе эгідай аб’яднанай Германскай імперыі, з другога — ужо замацаванымі ў вуснай мове стандартамі паўночнагерманскага вымаўлення.
Гэтае вымаўленне было кадыфікавана ў «Сцэнічным вымаўленні» (Deutschen Bühnenaussprache) Тэадора Зібса ў 1898 годзе. Сучасныя арфаэпічныя слоўнікі(руск.) (бел. ў цэлым адпавядаюць нормам, устаноўленым Зібсам, адрозніваючыся ад іх толькі нязначна. Так, напрыклад, сучаснае вымаўленне гука [r](руск.) (бел. ужо не адпавядае фанеме /r/. Прызнанымі сёння нормамі вымаўлення лічацца нормы Конрада Дудэна, прыведзеныя ў яго «Арфаэпічным слоўніку» (Duden-Aussprachewörterbuch)[117], які апісвае ўсе асноўныя правілы фанетыкі і фаналогіі, але ў той жа час не заўсёды адлюстроўвае сучасны стан нямецкага вымаўлення. Прычынай гэтых неадпаведнасцей з’яўляюцца змены ў маўленні немцаў, выкліканыя радам фактараў, сярод якіх значнае месца занімае ўплыў сучаснай заходняй культуры. Тым не менш, нормы літаратурнай нямецкай мовы і яе фанетыкі і фаналогіі працягваюць выкладацца ў нямецкіх школах(руск.) (бел. і вышэйшых навучальных установах[118].
Сістэма галосных і зычных гукаў
Фанетыка нямецкай мовы налічвае 44 гукі, сярод якіх адрозніваюць 16 галосных, 3 дыфтонгі(руск.) (бел., 22 зычныя і 3 афрыкаты(руск.) (бел. (гукаспалучэнні [kv] і [ks] часта разглядаюць у радзе афрыкат, аднак у МФА яны не ўлічваюцца)[119]. Акрамя стандартнага набору гукаў у нямецкай могуць выкарыстоўвацца таксама гукі [ʌ](руск.) (бел. (Dublin), [æ](руск.) (бел. (Canberra), [ə:](руск.) (бел. (New Jersey), [ɔ:](руск.) (бел. (Hall), [ɶ:](руск.) (бел. (Chef d'ɶuvre), [w](руск.) (бел. (Waterproof), [θ](руск.) (бел. (Commonwealth), [ð](руск.) (бел. (CiudadTrujillo), [ʤ](руск.) (бел. (Gin), якія ўжываюцца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.
У залежнасці ад становішча языка нямецкія галосныя падзяляюцца на галосныя пярэдняга(руск.) (бел. (i, e, ä, ö, ü) і задняга радоў(руск.) (бел. (a, o, u). Яны бываюць доўгімі і кароткімі, прычым 8 галосных літар даюць 16 галосных гукаў[119]. Працягласць галосных звязваецца з якасцю склада, які яны ўтвараюць. У гэтых адносінах адрозніваюць адкрытыя (заканчваюцца на галосны ці складаюцца з аднаго галоснага) і закрытыя склад і (заканчваюцца на адну або некалькі зычных). Дыфтонгам(руск.) (бел. называецца злітнае вымаўленне ў адным складзе двух галосных. У залежнасці ад удзелу голасу нямецкія зычныя падзяляюцца на глухія(руск.) (бел., звонкія(руск.) (бел. (выбухныя(руск.) (бел. і шчылінныя(руск.) (бел.) і санорныя(руск.) (бел. (гучныя). Пад афрыкатамі(руск.) (бел. разумеюць злітнае вымаўленне двух зычных.
Традыцыйна ў нямецкай транскрыпцыі(руск.) (бел. для вывучэння або чытання складаных слоў выкарыстоўваюць адмысловыя знакі, якія паказваюць на розныя асаблівасці вымаўлення[120]: [:] (працягласць), ['] (націск), [•] (паўпрацягласць), [’] (цвёрды прыступ(руск.) (бел. галоснага ў пачатку слова). Так, напрыклад, слова Uhu мае транскрыпцыю ['’u: hu•]: відавочна, што слова чытаецца з прыступам на першым гуку, націск падае на першы склад, u — доўгі, канцавая галосная вымаўляецца паўдоўга, h — вымаўляецца (у адрозненне ад звычайнага ўжывання паміж двума галоснымі, як, напрыклад, у слове fliehen). У звычайных слоўніках, якія не прадугледжваюць раскрыцця фанетычных асаблівасцей слоў, знакі [’] і [•] апускаюцца.
Націск
Слоўны націск у нямецкай мове носіць фіксаваны характар і амаль не змяняе свайго становішча ў слове. У каранёвых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск падае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У сувязі з гэтым вылучаюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, miss-, ver-, zer-), якія іначай называюцца паўпрэфіксамі і прэфіксамі (націскальнасць з’яўляецца адной з прычын проціпастаўлення гэтых афіксаў). Большасць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, аднак існуе цэлая група націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et)[119]. У складаных словах націск бывае галоўным (звычайна падае на першы кампанент слова) і другарадным. Другарадны націск звычайна падае на другі кампанент (напрыклад, як у слове Zeít-verschiébung), аднак існуюць і выключэнні (напрыклад, як у слове Jáhr-húndert), а ў абрэвіятурах адносіцца да апошняй літары (die BRD [be:’ɛr’de:]).
Націск у сказе(руск.) (бел. падае на якія-небудзь знамянальныя словы, г.зн. службовыя словы націску пазбаўленыя. Націск, рухі тону(руск.) (бел., тэмп(руск.) (бел. і паўзы ў сукупнасці даюць інтанацыю(руск.) (бел.. Галоўны націск ва ўсёй фразе называецца фразавым націскам(руск.) (бел., для якога характэрныя паніжэнні ці павышэнні тону: Was "machen Sie?. Лагічны націск(руск.) (бел. паказвае на слова, якое той, хто гаворыць, хоча лагічна вылучыць: "Er kommt heute — Er "kommt heute.
Сінтэтычна спрагаецца дзеяслоў у нямецкай мове ў цяперашнім(руск.) (бел. (Präsens(руск.) (бел.) і прошлым часе(руск.) (бел. (Präteritum(руск.) (бел.); сінтэтычна скланяецца прыметнік, выступаючы ў атрыбутыўнай функцыі; субстантыўныя(руск.) (бел. прыметнікі таксама маюць канчаткі і скланяюцца па склонах(руск.) (бел.. Практычна ўсе займеннікі скланяюцца сінтэтычна, аднак сустракаюцца і суплетыўныя формы (асабліва ў асабовых займеннікаў(руск.) (бел.): ich — meiner — mir; er — ihm; wir — uns. Што да скланення назоўнікаў, то тут назіраецца даволі своеасаблівая карціна: назоўнікі, у залежнасці ад прыналежнасці да таго ці іншага скланення (у нямецкай іх чатыры), скланяюцца альбо флектыўна-аналітычна, г.зн. па склонах змяняецца не толькі імя, але і артыкль (моцнае, слабае і змешанае скланенні), альбо толькі аналітычна, змяняецца толькі артыкль, імя ж застаецца ва ўсіх склонах нязменным (жаночае скланенне). З лічэбнікаў толькі парадкавыя(руск.) (бел. змяняюцца па склонах і маюць тыя ж канчаткі, што і прыметнікі.
артыкль + назоўнік уяўляюць сабой таксама аналітычную з’яву, бо носьбітам семантыкі(руск.) (бел. з’яўляецца імя, а выразнікам яго граматычных катэгорый (род, лік, склон, суаднесенасць-несуаднесенасць) артыкль.
Інкарпарацыя
Інкарпарацыя(руск.) (бел. хоць і не з’яўляецца дамінуючым марфалагічным тыпам нямецкай мовы, усё ж сустракаецца ў ёй вельмі часта. Прыкладамі інкарпарацыі ў нямецкай мове з’яўляюцца:
усе складаныя словы: Damenschuhabsatz — абцас жаночных чаравікаў.
зліццё прыназоўнікаў з артыклямі: im (in + dem), ins (in + das), zum (zu + dem), zur (zu + der), vom (von + dem), am (an + dem), ums (um + das) і так далей.
інтэрпазіцыя часціцы zu паміж прыстаўкай і коранем дзеяслова: Wir haben keine Zeit, unsere Freunde anzurufen.
Аглютынацыя
Аглютынацыя(руск.) (бел. сустракаецца ў нямецкай мове даволі рэдка. Прыклад аглютынацыі: der Bär — die Bärin — die Bärinnen. Суфікс-in (-inn) перадае толькі жаночы род(руск.) (бел., а суфікс -en — толькі множны лік(руск.) (бел..
Артыкль у нямецкай мове(руск.) (бел. — гэта службовае слова, якое ўказвае на род, лік і склон назоўніка (таму яго яшчэ называюць родавым словам)[122]. Адрозніваюць пэўныя(руск.) (бел. (der, die, das, die) і няпэўныя артыклі(руск.) (бел. (ein, eine, ein, множнага ліку ў няпэўнага артыкля няма). Яны могуць скланяцца як указальныя(руск.) (бел. (dieser, jener), прыналежныя(руск.) (бел. (mein, dein, sein), пытальныя(руск.) (бел. (welcher?, was für ein…?) і няпэўныя (jeder, mancher) займеннікі, адмоўны займеннік kein, а таксама займеннікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (alle, viele, einige, mehrere)[123].
Скланенне артыкляў
Склон
Мужчынскі род
Жаночы род
Ніякі род
Множны лік
Nominativ
der (ein)
die (eine)
das (ein)
die
Genitiv
des (eines)
der (einer)
des (eines)
der
Dativ
dem (einem)
der (einer)
dem (einem)
den
Akkusativ
den (einen)
die (eine)
das (ein)
die
Няпэўны артыкль часцей за ўсё стаіць перад назоўнікамі, якія ўпамінаюцца ўпершыню ці мала вядомыя. Пэўны артыкль ужываецца, калі прадмет ужо ўпамінаўся, а таксама пры наяўнасці азначэння (назоўнік у форме роднага склону, парадкавы лічэбнік(руск.) (бел., прыметнік у Superlativ). Артыкль можа быць апушчаны ў выпадках, калі перад назоўнікам стаіць займеннік ці колькасны лічэбнік(руск.) (бел., калі назоўнік — назва краіны ці горада (ніякі род), абстрактнае паняцце, ці ён абазначае нейкае рэчыва ў невядомай колькасці.
Нямецкія назоўнікі(руск.) (бел. ў адзіночным ліку маюць чатыры тыпы скланення: моцнае для мужчынскага і ніякага роду, слабае — для мужчынскага роду, жаночае — для жаночага роду і змешанае — для некаторых назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду. Імёны ўласныя(руск.) (бел. маюць канчатак -s толькі ў родным склоне[124].
Скланенне назоўнікаў у адзіночным ліку
Склон
Моцнае скланенне
Слабае скланенне
Жаночае скланенне
Змешанае скланенне
Nominativ
der Berg
der Mensch
die Frau
der Name
Genitiv
des Berg(e)s
des Menschen
der Frau
des Namens
Dativ
dem Berg
dem Menschen
der Frau
dem Namen
Akkusativ
den Berg
den Menschen
die Frau
den Namen
Множны лік назоўнікі ўтвараюць па пяці тыпах (1 тып — суфікс -e; 2 тып — суфікс -(e)n (заўсёды без умлаўта); 3 тып — суфікс -er (па магчымасці з умлаўтам); 4 тып — без суфікса (з умлаўтам і без яго); 5 тып — суфікс -s (для скарочаных і складанаскарочаных слоў, а таксама запазычанняў(руск.) (бел.; без умлаўта)[125].
Множны лік назоўнікаў
Тып
Лік
Мужчынскі род
Жаночы род
Ніякі род
I
Адзіночны — множны
der Platz — die Plätze
die Stadt — die Städte
das Jahr — die Jahre
II
Адзіночны — множны
der Junge — die Jungen
die Uhr — die Uhren
das Bett — die Betten
III
Адзіночны — множны
der Mann — die Männer
—
das Bild — die Bilder
IV
Адзіночны — множны
der Vogel — die Vögel
die Tochter — die Töchter
das Gebäude — die Gebäude
V
Адзіночны — множны
der Park — die Parks
die Mutti — die Muttis
das Hotel — die Hotels
У множным ліку ўсе назоўнікі скланяюцца аднолькава. У давальным склоне к форме множнага ліку прыбаўляецца -n, калі гэта форма яшчэ не мае такога канчатка (ці канчатка -s) у назоўным склоне.
слабае — прыметнік стаіць пасля пэўнага артыкля ці займеннікаў dieser, jener, jeder, welcher; ён набывае канчатак -en ва ўсіх склонах адзіночнага ліку, акрамя назоўнага; вінавальны склон для жаночага і ніякага роду маюць канчатак -e, а ў множным ліку ўсіх склонаў набывае -en;
моцнае — мае месца, калі перад прыметнікам няма азначальніка, пэўнага артыкля, за выключэннем роднага склону мужчынскага і ніякага роду ў адзіночным ліку, дзе выкарыстоўваецца слабы канчатак -en;
змешанае — прыметнік стаіць пасля няпэўнага артыкля, прыналежнага займенніка ці адмоўнага займенніка kein; моцныя канчаткі для назоўнага і вінавальнага склону, слабыя — для роднага і давальнага.
звычайная (Positiv) — звычайны прыметнік ці прыслоўе;
вышэйшая, ці параўнальная (Komparativ) — да прыметніка ці прыслоўя далучаецца суфікс -er, каранёвыя галосныя a, o ці u могуць набываць умлаўт(руск.) (бел.;
найвышэйшая (Superlativ) утвараецца пры дапамозе суфікса -(e)st і, як правіла, прадстаўлена ў некалькіх формах:
у нескланяльнай форме з часціцай am і нязменным -(e)sten у якасці акалічнасці ці часткі выказніка: am schönsten;
у скланяльнай форме з пэўным артыклем у якасці азначэння перад назоўнікам der/die/das -(e)ste: der/die/das interessanteste, … і
у асаблівай форме ад некаторых прыметнікаў і прыслоўяў на -(e)ns: möglichst, schleunigst, …[128].
Некаторыя прыметнікі і прыслоўі не ўтвараюць ступені па агульных правілах: hoch — höher — höchste, gut — besser — beste і інш.
Нямецкія займеннікі(руск.) (бел. могуць замяняць назоўнікі там, дзе гэта неабходна. Да іх адносяцца асабовыя(руск.) (бел. (ich, du, er, sie, es, wir, ihr, sie, Sie), пытальныя(руск.) (бел. (wer?, was?), няпэўныя (man, etwas, jemand, alle, alles, viele, einige) і адмоўныя займеннікі (nichts, niemand), а таксама безасабовы займеннік es і займенныя прыслоўі[129]. Усе астатнія займеннікі суправаджаюць назоўнікі. Пытальныя і асабовыя займеннікі скланяюцца па трох склонах[130], бо формы роднага склону перайшлі ў разрад прыналежных.
Скланенне асабовых займеннікаў
Склон
Пытальныя займеннікі
1 асоба адз. л.
2 асоба адз. л.
3 асоба адз. л.
1 асоба мн. л.
2 асоба мн. л.
3 асоба мн. л.
Ветлівая форма
Nominativ
wer? was?
ich
du
er, sie, es
wir
ihr
sie
Sie
Dativ
wem?
mir
dir
ihm, ihr, ihm
uns
euch
ihnen
Ihnen
Akkusativ
wen? was?
mich
dich
ihn, sie, es
uns
euch
sie
Sie
Прыналежныя займеннікі адказваюць на пытанне wessen? (чый?, чыя?, чыё?, чые?). Яны адпавядаюць асабовым займеннікам у родным склоне: mein, dein, sein, ihr, sein, unser, ihr, sie, Sie. Кожны прыналежны займеннік дапасоўваецца ў родзе, ліку і склоне з назоўнікам, з якім ён звязаны. У адзіночным ліку ён скланяецца як няпэўны артыкль, а ў множным як пэўны[131].
Скланенне прыналежных займеннікаў
Склон
Мужчынскі род
Жаночы род
Ніякі род
Множны лік
Nominativ
mein
meine
mein
meine
Genitiv
meines
meiner
meines
meiner
Dativ
meinem
meiner
meinem
meinen
Akkusativ
meinen
meine
mein
meine
Няпэўна-асабовы займеннік man ужываецца, калі асоба толькі маецца на ўвазе, ён не перакладаецца на беларускую мову. Уся канструкцыя перакладаецца як безасабовы сказ(руск.) (бел.. Вельмі часта ён ужываецца з мадальнымі дзеясловамі (man kann, man darf і т. д.)[132]. Безасабовы займеннік es ужываецца як дзейнік у спалучэнні з безасабовым дзеясловам (Es regnet. Es ist Sonntag. Wie geht es Ihnen? Es ist etwas passiert?). Займенныя прыслоўі[133] служаць для абазначэння неадушаўлёных прадметаў. Яны бываюць указальнымі (утвараюцца з указальнага прыслоўя da і адпаведнага прыназоўніка: dabei, dafür, damit, darüber, dazu і інш.) і пытальнымі (пытальнае прыслоўе wo і прыназоўнік: wobei, wofür, womit, worüber, wozu). Пытанні аб адушаўлёных прадметах утвараюцца іначай. Для іх выкарыстоўваецца спалучэнне прыназоўніка і пытальнага займенніка wer у адпаведным склоне (Um wen geht es?).
Нямецкія лічэбнікі(руск.) (бел. падзяляюць на колькасныя(руск.) (бел. (eins, zwei, drei, vier, fünf, sechs і т. д.) і парадкавыя(руск.) (бел. (erste, zweite, dritte, vierte, fünfte, sechste). Субстантывіраваныя лічэбнікі, якія выконваюць часта функцыю дзейніка(руск.) (бел., у якасці лічэбнікаў не заўсёды ўлічваюць.
Першыя адказваюць на пытанне «колькі?» і могуць быць простымі (1—12, 100, 1000), складанымі (13—19; утвараюцца ад адзінак і ліку zehn) і вытворнымі. Колькасныя лічэбнікі ад 20 да 99 ўтвараюцца спалучэннем у адно слова назвы лічэбніка першага парадку, злучніка und і лічэбніка другога парадку (напрыклад, 35 — fünfunddreißig, літаральна «пяць-і-трыццаць»)[134][135]. Утварэнне лічэбнікаў парадку соцень і тысяч адбываецца спалучэннем у адно слова колькасці тысяч, затым соцень, затым указання састаўной часткі лічэбніка, адпаведнага лічэбніку другога ці першага парадку. Лічэбнікі, пачынаючы з мільёна і больш, пішуцца асобна з указаннем іх колькасці ў пачатку састаўнога лічэбніка (напрыклад, 1 364 819 — eine Million dreihundertvierundsechzigtausendachthundertneunzehn)[136].
Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанне «які? якая? якое?» і дзеляцца на наступныя групы:
выключэнні: der/die/das erste (1.), dritte (3.), sieb(en)te (7.), achte (8.)[137];
астатнія лічэбнікі да 19 (да адпаведнага колькаснага лічэбніка дадаюцца суфікс-t- і канчатак, напрыклад, der/die/das fünfte (5.)) і
ад 20 і далей (да адпаведнага колькаснага лічэбніка дадаюцца суфікс -st- і канчатак; der/die/das einundzwanzigste (21.)).
Каб утварыць дроб, да колькаснага лічэбніка трэба дадаць суфікс -tel (1/4 — Viertel, 3/5 — drei Fünftel). Дзесятковы дроб(руск.) (бел. чытаецца з коскай (0,348 — Null Komma dreihundertachtundvierzig)[138].
Прыназоўнік
Нямецкія прыназоўнікі ўжываюцца перад назоўнікамі і асабовымі займеннікамі(руск.) (бел., такім чынам вызначаючы іх склон(руск.) (бел.. У сувязі з гэтым вылучаюць тры групы прыназоўнікаў, якія кіруюцца адпаведна давальным (mit, aus, nach, zu, bei, von, außer, seit, gegenüber, entgegen), вінавальным (für, gegen, durch, ohne, um, bis, entlang) ці родным склонам (während, trotz, wegen, (an)statt, unweit)[139].
Двайному кіраванню падпарадкоўваюцца прыназоўнікі in, an, auf, vor, hinter, über, unter, neben, zwischen, якія могуць выкарыстоўвацца з вінавальным і давальным склонамі. Пры гэтым прымаецца пад увагу, якое значэнне мае выказнік(руск.) (бел. у сказе. напрыклад: Sie hängt ein Bild über die Couch (Akk.) — Das Bild hängt über der Couch (Dat.). У дадзеным выпадку важна, якое пытанне прымяняецца да прыназоўніка — wohin? ці wo?[132].
Präsens — просты цяперашні час, які ўтвараецца ад інфінітыўнага кораня дзеяслова з дапамогай асабовага канчатка. Напрыклад: Ich schreibe einen Brief[144].
Präteritum — просты прошлы час, які складаецца з аднаго сэнсавага дзеяслова. Утвараецца ад асновы другой (прэтэрытнай) формы дзеяслова пры дапамозе асабовага канчатка. Напрыклад: Ich machte schon die Tür auf. Асабовыя канчаткі ў дзеясловаў у гэтым часе блізкія да Präsens, за выключэннем першай і трэцяй асобы адзіночнага ліку[145].
Perfekt — складаны прошлы час. Складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Partizip II і дапаможнага дзеяслова(руск.) (бел.haben ці sein у Präsens. Напрыклад: Ich habe die Geschichte erzählt; Ich bin zu schnell gefahren. Дапаможныя дзеясловы спрагаюцца, а іх выбар залежыць ад лексічнага значэння(руск.) (бел. сэнсавага дзеяслова[146].
Plusquamperfekt — складаны прошлы час, які складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Partizip II і дапаможнага дзеяслова haben ці sein ў форме Präteritum. Напрыклад: Er hatte den Regenschirm nicht genommen[147].
Futur I — складаны будучы час, які складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і дапаможнага дзеяслова werden. Напрыклад: Ich werde um jeden Preis kommen[148].
Futur II — складаны будучы час, які складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv II і дапаможнага дзеяслова werden. Напрыклад: Morgen um neun Uhr abend werde ich gekommen sein[149].
Спражэнне дзеясловаў у незалежным стане абвеснага ладу
Präsens Aktiv
Präteritum Aktiv
Perfekt Aktiv
Plusquamperfekt Aktiv
Futur I Aktiv
ich mache
ich machte
ich habe gemacht
ich hatte gemacht
ich werde machen
du machst
du machtest
du hast gemacht
du hattest gemacht
du wirst machen
er (sie, es) macht
er (sie, es) machte
er (sie, es) hat gemacht
er (sie, es) hatte gemacht
er (sie, es) wird machen
wir machen
wir machten
wir haben gemacht
wir hatten gemacht
wir werden machen
ihr macht
ihr machtet
ihr habt gemacht
ihr hattet gemacht
ihr werdet machen
sie (Sie) machen
sie (Sie) machten
sie (Sie) haben gemacht
sie (Sie) hatten gemacht
sie (Sie) werden machen
Стан залежыць ад характару дзейніка(руск.) (бел.. Ён можа быць незалежным (Aktiv — дзеянне зыходзіць ад дзейніка) і залежным (Passiv — дзеянне накіравана на сябе). У пасіўнага стану ёсць усе тыя ж часавыя формы, што і ў актыўнага. Усе яны ўтвараюцца па адной схеме. Präsens Passiv утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Präteritum Passiv — werden у Präteritum і Partizip II. Perfekt і Plusquamperfekt Passiv — werden у адпаведнай форме (асаблівая форма worden) і Partizip II. Futur Passiv — werden у Futur і Partizip II[140].
Спражэнне дзеясловаў у пасіўным стане абвеснага ладу
Präsens Passiv
Präteritum Passiv
Perfekt Passiv
Plusquamperfekt Passiv
Futur I Passiv
ich werde gefragt
ich wurde gefragt
ich bin gefragt worden
ich war gefragt worden
ich werde gefragt werden
du wirst gefragt
du wurdest gefragt
du bist gefragt worden
du warst gefragt worden
du wirst gefragt werden
er (sie, es) wird gefragt
er (sie, es) wurde gefragt
er (sie, es) ist gefragt worden
er (sie, es) war gefragt worden
er (sie, es) wird gefragt werden
wir werden gefragt
wir wurden gefragt
wir sind gefragt worden
wir waren gefragt worden
wir werden gefragt werden
ihr werdet gefragt
ihr wurdet gefragt
ihr seid gefragt worden
ihr wart gefragt worden
ihr werdet gefragt werden
sie (Sie) werden gefragt
sie (Sie) wurden gefragt
sie (Sie) sind gefragt worden
sie (Sie) waren gefragt worden
sie (Sie) werden gefragt werden
Статыў (пасіў стану, або кароткі пасіў) перадае ўжо не працэс дзеяння, а яго вынік. Ён утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова sein у адпаведнай форме і другога дзеепрыметніка пераходнага сэнсавага дзеяслова.
Сувязны лад(руск.) (бел. (Konjunktiv — выражае жаданне ці магчымасць) мае тыя ж часавыя формы, што і абвесны(руск.) (бел. (Indikativ)[150]. Präsens Konjunktiv утвараецца пры дапамозе інфінітыўнай асновы, суфікса -e і асабовага канчатка, але каранёвая галосная пры гэтым застаецца нязменнай. У 1-й і 3-й асобе адзіночнага ліку суфікс і асабовы канчатак зліваюцца, што не дапускае падваення зычнай. Формы Präteritum Konjunktiv слабых дзеясловаў супадаюць з формамі прэтэрыта абвеснага ладу. Формы прэтэрыта кан’юнктыва моцных дзеясловаў утвараюцца з асновы дзеяслова ў прэтэрыце абвеснага ладу з дапамогай суфікса -e і асабовых канчаткаў прэтэрыта. Каранёвыя галосныя a, o, u атрымліваюць умлаут(руск.) (бел.. Існуе таксама цэлы рад дзеясловаў, Präteritum Konjunktiv якіх не падпарадкоўваецца агульным правілам: гэта няправільныя дзеясловы sein (wäre), tun (täte), gehen (ginge), stehen (stände); няправільныя дзеясловы haben (hätte), werden (würde), bringen (brächte); прэтэрыта-прэзэнсныя дзеясловы (акрамя sollen і wollen): dürfte, könnte, möchte, müsste, wüsste. Perfekt Konjunktiv утвараецца пры дапамозе дапаможных дзеясловаў haben ці sein, якія стаяць у Präsens Konjunktiv, і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Plusquamperfekt Konjunktiv утвараецца з дапамогай тых жа дапаможных дзеясловаў у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Futurum I і Futurum II Konjunktiv утвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II адпаведна. Акрамя гэтых форм ёсць яшчэ дзве, аналагаў якім няма ў беларускай мове. Гэта Konditionalis I і Konditionalis II. Яны ўтвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präteritum Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II.
Загадны лад(руск.) (бел. (Imperativ) мае чатыры формы: 2-ая асоба адзіночнага ліку (arbeite, nimm), 1-ая асоба множнага ліку (arbeiten wir / wollen wir arbeiten, nehmen wir / wollen wir nehmen), 2-ая асоба множнага ліку (arbeitet, nehmt) і ветлівая форма (arbeiten Sie, nehmen Sie). Таксама загадны лад можна ўтварыць інфінітывам ( Nicht aus dem Fenster lehnen! ) або другім дзеепрыметнікам ( Hiergeblieben! ). Пабуджальнасць у нямецкім могуць выражаць некаторыя граматычныя канструкцыі (напрыклад, haben / sein + zu + Infinitiv, мадальны дзеяслоў + Infinitiv).
Інфінітыў(руск.) (бел. (Infinitiv) і дзеепрыметнік(руск.) (бел. (Partizip) удзельнічаюць ва ўтварэнні розных граматычных канструкцый і часавых форм.
Інфінітыў утварае інфінітыўныя групы і канструкцыі з прыназоўнікам zu (інфінітыўныя групы тыпу um zu, ohne zu, (an) statt zu; канструкцыя haben/sein + zu + Infinitiv)[151] і без яго (з мадальнымі дзеясловамі, дзеясловамі руху і іншымі дзеясловамі-выключэннямі). Інфінітыў выконвае розныя сінтаксічныя ролі: дзейнік(руск.) (бел. (Es ist eine Vergnügen, zu reiten), выказнік(руск.) (бел. (Vielleicht haben Sie die Absicht, auch unsere Vororte mit ihren schönen Palästen und Parks zu besuchen), дапаўненне(руск.) (бел. (Marion war von Herzen froh (darüber), in diesem schrecklichen halbzerstörten Haus nicht allein zu sein) і акалічнасць(руск.) (бел. (Er fährt nach Moskau, um seine Eltern zu besuchen).
Нямецкі дзеепрыметнік бывае двух відаў: Partizip I (аснова дзеяслова ў Präsens і суфікс -(e)nd) і Partizip II (аснова дзеяслова, прыстаўка ge- і суфікс -(e)t (для слабых дзеясловаў) ці -en (для моцных дзеясловаў))[152]. Першы дзеепрыметнік часта выступае ў ролі азначэння да назоўніка (Das zu lesende Buch) і акалічнасці (Aus dem Kino zurückgehend, besprachen die Leute den Film). Другі дзеепрыметнік ужываецца пры ўтварэнні складаных часавых форм Perfekt і Plusquamperfekt (Mein Freund hat das Institut absolviert)[153], ва ўсіх часавых формах пасіўнага стану (Der Text wird/wurde nacherzählt, nachdem er zweimal vorgelesen worden ist/worden war) і як азначэнне да назоўніка ў дзеепрыметных групах (Die von mir gekaufte Zeitung liegt auf dem Tisch).
Нямецкія сказы(руск.) (бел. бываюць простымі(руск.) (бел. і складанымі(руск.) (бел.. Просты сказ звычайна складаецца з двух слоў — дзейніка(руск.) (бел. і выказніка(руск.) (бел. (неразвіты сказ), аднак можа ўключаць і даданыя члены сказа (развіты сказ). Складаныя сказы складаюцца з двух або некалькіх простых сказаў. Адпаведна, яны бываюць складаназлучанымі(руск.) (бел. (бяззлучнікавыя і злучнікавыя), якія складаюцца з двух незалежных сказаў, і складаназалежныя(руск.) (бел., якія складаюцца з галоўнага і аднаго ці некалькіх даданых сказаў(руск.) (бел.[155].
Сувязь у складаназлучаным сказе ажыццяўляецца пры дапамозе злучальных злучнікаў und, aber, oder, denn, deshalb, darum, doch, dann, so, also, а таксама пры дапамозе парных злучнікаў bald… bald, nicht nur… sondern auch, sowohl… als auch, entweder… oder. Даданы сказ у складзе складаназалежнага ўводзіцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў (dass, wenn, als, weil), адносных займеннікаў (der, die, das, die), пытальных займеннікаў(руск.) (бел. (wer, was, welcher), прыслоўяў (wo, wann), пытальных займенных прыслоўяў (woran, wovon, woruber) і інш. Іх выбар залежыць ад віду даданага сказа. Гэтыя сказы бываюць: дапаўняльнымі, азначальнымі, акалічнаснымі (месца, часу, спосабу дзеяння, параўнання, ступені, выніку, прычыны, мэты, умовы і ўступкі) і далучальнымі[156].
Парадак слоў у нямецкім сказе напрамую залежыць ад яго характару. У простым апавядальным сказе адрозніваюць прамы і адваротны парадак слоў. У першым выпадку маецца на ўвазе, што ўсе члены сказа займаюць толькі свае выразна ўстаноўленыя пазіцыі: спачатку дзейнік, затым выказнік і даданыя члены сказа[157]. Напрыклад, Der Lehrer kommt bald. Пры адваротным парадку слоў адбываецца інверсія: Bald kommt der Lehrer. Пры састаўным або складаным выказніку зменная частка становіцца на сваё месца, а нязменная ідзе ў канец: Ich stimme zu.
У пытальным сказе без пытальнага слова выказнік становіцца на першае месца ў сказе: Hat er das gemacht?. У пытальным сказе з пытальным словам (wer?, was?, wann?, wo?, wohin?, woher?, wie?, warum?, wozu? і інш.) на першым месцы стаіць само пытальнае слова, а выказнік ідзе за ім: Was hat er gemacht?[158].
У адмоўных сказах часцей за ўсё сустракаецца адмоўная часціца nicht, якая звычайна выкарыстоўваецца перад адмаўляемым словам: Nicht alle verstehen das. Аднак калі адмаўляецца выказнік, то часціца ставіцца ў канец сказа перад нязменнай часткай: Das weiß ich nicht. Калі адмаўляецца назоўнік, то перад ім ставіцца адмоўны займеннік kein, які замяшчае няпэўны артыкль і ўзгадняецца з назоўнікам у родзе, ліку і склоне: Ich habe keine Zeit. Двайнога адмаўлення ў нямецкай мове няма, г.зн. канструкцыі «нічога / ніколі не …» перадаюцца толькі адным адмаўленнем (у дадзеным выпадку словамі nichts ці niemand)[159].
Словаўтварэнне нямецкай мовы атрымала вельмі добрае развіццё. Багацце элементаў слоў, як уласна нямецкіх, так і запазычаных(руск.) (бел., дазваляе «збіраць» самыя розныя словы. У 1999 годзе парламент нямецкай зямліМекленбург — Пярэдняя Памеранія разгледзеў праект закона пад назвай «Rinderkennzeichnungs- und Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz» («Закон аб перадачы абавязкаў кантролю маркіроўкі ялавічыны»). Гэтае слова афіцыйна з’яўляецца самым доўгім у нямецкай мове (63 літары, 7 частак). У Сеціве прыводзяцца спасылкі на слова з 79 літар — «Donaudampfschiffahrtselektrizitätenhauptbetriebswerkbauunterbeamtengesellschaft»(ням.) (бел. («Таварыства служачых малодшага звяна органа па наглядзе за будаўніцтвам пры галоўным упраўленні электрычнага абслугоўвання дунайскага параходства»)[160]. Апошняе па новых правілах прыбаўляе яшчэ адну літару (…schifffahrt…). Падобных складаных слоў у нямецкай мове вельмі шмат[161].
Месца нямецкага словаўтварэння ў сістэме мовы да гэтага часу да канца не вызначана. Звычайна яно разглядаецца ў рамках лексікалогіі[162] ці граматыкі, аднак, будучы звязаным і з граматыкай, і з лексікай, словаўтварэнне валодае ўласнымі, толькі яму ўласцівымі рысамі[163]. Словаўтварэнне можа разглядацца як з дыяхроннага(руск.) (бел., так і з сінхроннага(руск.) (бел. погляда. Гэта важна для разумення гістарычнага развіцця словаўтваральнай формы, выразнага размежавання словаўтваральных працэсаў і сучаснай структуры слова. З сінхраніяй і дыяхраніяй перакрыжоўваюцца працэсуальны і статыстычны аспекты (словаўтварэнне ў руху і статыцы).
Мінімальная адзінка слова называецца марфемай. У сваю чаргу марфемы могуць быць граматычнымі і лексічнымі. Словаўтваральны аналіз слова можа быць марфемным (дзяленне на самыя дробныя значныя адзінкі: be-auf-trag-en) і па «непасрэдна-складніках» ( Erfrischung → erfrischen + -ung → er- + frisch ). Нямецкае словаўтварэнне вылучае простыя, вытворныя і складаныя словы. Словаўтваральныя мадэлі(руск.) (бел. ўяўляюць сабой класіфікацыю гэтых слоў і ўключаюць восем узроўняў: мадэль каранёвых слоў, мадэль бязафікснага словаўтварэння, прэфіксальная, суфіксальная мадэлі, мадэль прэфіксальна-суфіксальнага словаўтварэння, мадэль асноў з паўпрэфіксамі і паўсуфіксамі і азначальнае словаскладанне[164]. Гл. таксама: Афіксы ў нямецкай мове.
Мадэль
Апісанне
Мадэль каранёвых слоў
Каранёвыя словы не раскладаюцца на марфемы і нематываваныя. Нямецкія каранёвыя словы, як правіла, маюць адзін—два склады (Tisch, klug, Abend), але ёсць і трохскладовыя (Ameise); запазычаныя каранёвыя словы могуць уключаць больш чым два склады. На перыферыі каранёвых слоў знаходзяцца гукапераймальныя словы (paff, piep, miau) і абрэвіятуры.
Мадэль бязафікснага (імпліцытнага) словаўтварэння
Узаемапераход часцін мовы, функцыянаванне адной і той жа асновы ў якасці розных часцін мовы (grünen vi, grün a, Grün n). Словаўтваральны афікс адсутнічае, як словаўтваральны сродак разглядаецца наяўнасць унутранай флексіі (binden — Band, krank — kränken).
Прэфіксальная мадэль
Сувязная словаўтваральная марфема папярэднічае ўтваральнай аснове (entlaufen, missgelaunt, Unruhe). Прэфікс надае слову пэўную катэгарыяльную прыкмету (напрыклад, прэфікс be- надае дзеясловам besetzen, besticken значэнне забеспячэння).
Суфіксальная мадэль
Сувязная словаўтваральная марфема знаходзіцца пасля ўтваральнай асновы (Schönheit, nächtlich). Суфікс падводзіць адпаведную лексічную адзінку пад больш шырокую семантычную катэгорыю. Напрыклад, суфікс назоўнікаў жаночага роду -ung мае значэнне дзеяння працэсу, асобных дзеянняў, актаў (Abdankung, Beaufsichtigung); з’яў (Lösung); тэхнічных прылад (Abdichtung); неадушаўлёных прадметаў, часам зборнасці (Besegelung, Kleidung).
Мадэль прэфіксальна-суфіксальнага словаўтварэння
Лексічныя адзінкі, утваральныя асновы якіх адначасова спалучаюцца як з прэфіксам, так і з суфіксам (Gefrage, befrackt).
Мадэль асноў з паўпрэфіксамі
Многія паўпрэфіксы семантычна адпавядаюць прыназоўнікам (ab-, an-, mit-, vor-, zu-). Большасць паўпрэфіксаў аддзяляльныя, але ёсць і выключэнні (über-, um-); паўпрэфіксы могуць групавацца ў семантычныя катэгорыі (узмацненне — hoch-, allzu-, blitz-; негатыўнасць — teufels-, sau-).
Мадэль асноў з паўсуфіксамі
Адрозніваюцца ад суфіксаў абмежаванасцю выражаных імі семантычных катэгорый (наяўнасць, багацце — -voll, -reich; напрамак — -weg, -seits; здольнасць, каштоўнасць — -fertig, -fächig).
Словаскладанне
Бывае азначальным і неазначальным. Пад першым разумеецца спалучэнне дзвюх асноў (Freiheitsliebe, Braunkohle), другі тып уключае «імператыўныя імёны» (Vergißmeinnicht), злучальныя складанні (Freundfeind) і некаторыя іншыя віды злучэнняў. Да складання адносяцца таксама злучэнні частотных кампанентаў.
Да спрадвечных слоў нямецкай мовы адносяцца лексемы(руск.) (бел., якія ў тым ці іншым выглядзе сустракаліся яшчэ ў прагерманскай мове, з розных дыялектаў якой узніклі сучасныя германскія мовы, у тым ліку і літаратурная нямецкая[165]. Большая частка гэтых слоў была атрымана ў спадчыну прагерманскай мовай, у сваю чаргу, з праіндаеўрапейскай мовы. Да іх адносяцца, напрыклад: займеннікі ich (прагерм. *ek), du (*þū), mein (*mīnaz) і т. д.; лічэбнікі ein (прагерм. *ainaz), zwei (*twai), hundert (*hundaradą) і т. д.; назоўнікі Vieh (прагерм. *fehu), Haus (*hūsą), Feuer (*fōr) і інш.; такія дзеясловы як gehen (прагерм. *gāną), stehen (*stāną), sehen (*sehwaną) і інш.[166]
Запазычаныя словы пранікалі ў нямецкую мову, як правіла, з іншых індаеўрапейскіх моў, што тлумачыцца гістарычнымі культурнымі, палітычнымі і эканамічнымі сувязямі Германіі з суседнімі тэрыторыямі[167][168]. Разам з індаеўрапейскімі запазычаннямі ў нямецкай прысутнічае культурная лексіка з неіндаеўрапейскіх моў[169][170].
Запазычаныя словы могуць часткова захоўваць свае першапачатковыя вымаўленне і арфаграфію. Прыкладамі запазычанняў з лацінскай мовы з’яўляюцца: Koch (лац.: coquus), Wein (vīnum), Straße (strāta), Prozess (processus), schreiben (scrībere) і інш.[171] Са старажытнагрэчаскай былі запазычаныя словы, звязаныя з навукай, рэлігіяй, міфалогіяй і грамадска-палітычным ладам: Meter (ст.-грэч. μέτρον), Elektron (ήλεκτρον), Mathematik (μαθηματική), Historie (ἱστορία), Theologie (θεολογία), Liturgie (λειτουργία), Mythos (μῦθος), Thron (θρόνος), Demokratie (δημοκρατία) і інш. Словы лацінскага і грэчаскага паходжання, а таксама часткі вытворных слоў узнікалі ў нямецкай на працягу ўсяе яе наступнай гісторыі цераз іншыя мовы[172].
З італьянскай мовы прыйшлі эканамічныя тэрміны і словы, звязаныя з мастацтвам: Bank (італ.: banca), Bankrott (banca rotta), Bilanz (bilancia), Risiko (risico, risco), Kapital (capitale), Arie (aria), Oper (opera), Sinfonie (sinfonia)[173]. З французскай паходзяць словы, звязаныя з модай і бытам: Figur (фр.: figure), Garderobe (garde-robe), Toilette (toilette), Friseur (friser)[174][175]. З англійскай мовы ў нямецкую была запазычана вялікая колькасць слоў (англіцызмаў(руск.) (бел. і амерыканізмаў(руск.) (бел.), звязаных з тэхналогіямі, СМІ, а таксама маладзёжнай культурай: E-Mail (англ.: e-mail), Show (show), Keyboard (keyboard), Ticket (ticket), T-Shirt (T-shirt), Party (party), Date (date), Baby (baby), Story (story)[176][177][178][179].
Вялікі ўплыў(руск.) (бел. аказала арабская мова, з якой былі ўзятыя словы: Matratze (араб. مطرح), Elixir (الإكسير), Arsenal (دار الصناعة), Ziffer (صفر) і іншыя[180][181]. У нямецкай таксама прысутнічаюць шматлікія гебраізмы — запазычанні з іўрыта і ідыша: betucht (іўр.: בָּטַח), koscher (ככּשר), dufte (טוֹב), mauscheln (מֹשֶׁה ці מָשָׁל), zocken (צחוק), Chuzpe (חֻצְפָּה), Schlamassel (ідыш: שלימזל)[182][183].
Асобную катэгорыю складаюць словы, якія складаюць нацыянальную культурную лексіку. Напрыклад, з кітайскай словы Feng Shui (кіт.: 風水), Mahjong (麻將), Kungfu (功夫), Ketchup (茄汁), Tee (茶)[184]. З японскай: Kamikaze (яп.: 神風), Ninja (忍者), Aikido (合気道), Origami (折り紙), Karaoke (カラオケ), Tsunami (津波)[185]. З рускай[186]: Sputnik (спадарожнік), Sowjet (савет), Pogrom (пагром), Datsche (дача), Kosaken (казак) і іншыя[187].
↑Língua alemã(парт.)(недаступная спасылка). Secretaria de Turismo, Cultura e Esporte de Pomerode. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2016. Праверана 13 лістапада 2014.
↑Haubel M. Die päpstliche Schweizergarde // Österreichische Militärische Zeitschrift. — 2007. — № 3. — С. 311-316.
↑Bauer R. Deutsch als Amtssprache in Südtirol(ням.) // Terminologie et tradtition. Office des publications officielles des communautés europeénnes. — 1994. — С. 63–84.
↑Deutsch in Namibia(ням.)(недаступная спасылка). Allgemeine Zeitung (18 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2008. Праверана 13 лістапада 2014.
↑Marten T., Sauer F. J. Länderkunde Deutschland, Österreich und Schweiz (mit Liechtenstein) im Querschnitt. — Berlin: Inform-Verlag, 2005. — С. 7. — ISBN 3-9805843-1-3.
↑Stefan Sonderegger. Althochdeutsche Sprache und Literatur: eine Einführung in das älteste Deutsch. Darstellung und Grammatik. — Berlin, 1987. — ISBN 3-11-004559-1.
↑Meier-Brügger M., Krahe H.(руск.) (бел.. Indogermanische Sprachwissenschaft. — Berlin: Walter de Gruyter, 2002. — ISBN 3-11-017243-7.
↑Zimmer S.Usipeten/Usipeter und Tenkterer: Sprachliches // Reallexikon der germanischen Altertumskunde. — Berlin: de Gruyter, 2006. — Т. 31. — С. 572–573. — ISBN 3-11-018386-2.
↑Moser H. Annalen der deutschen Sprache von den Anfangen bis zur Gegenwart. — Stuttgart, 1961. — С. 16.
↑Besch W. Sprachgeschichte: Ein Handbuch zur Geschichte der deutschen Sprache. — Walter de Gruyter, 1998. — ISBN 3-11-011257-4.
↑Wolfgang Haubrichs, Herwig Wolfram(руск.) (бел..Theodiscus // Reallexikon der Germanischen Altertumskunde. — Berlin, New York, 2005. — ISBN 3-11-018385-4.
↑Frédéric Hartweg, Klaus-Peter Wegera. Frühneuhochdeutsch. Eine Einführung in die deutsche Sprache des Spätmittelalters und der frühen Neuzeit. — Niemeyer, Tübingen, 2005. — ISBN 3-484-25133-6.
↑Andreas Gardt. Geschichte der Sprachwissenschaft in Deutschland. — Walter de Gruyter, 1999. — ISBN 3-11-015788-8.
↑Klemperer V. LTI — Lingua Tertii Imperii. Notizbuch eines Philologen. — Leipzig, 1996. — С. 24. — ISBN 3-379-00125-2.
↑Alexandre Pirojkov. Russizismen im Deutschen der Gegenwart. Bestand, Zustand und Entwicklungstendenzen. — Berlin: Weissensee-Verlag, 2002. — ISBN 3-934479-69-3.
↑Ammon U.Zur Entstehung von Staatsvarietäten während der 40jährigen Teilung Deutschlands // Die deutsche Sprache in Deutschland, Österreich und der Schweiz: Das Problem der nationalen Varietäten. — Berlin, New York: de Gruyter, 1995. — С. 385–390. — ISBN 3-11-014753-X.
↑Eckhard Eggers. Moderne Dialekte – neue Dialektologie. Akten des 1. Kongresses der Internationalen Gesellschaft für Dialektologie des Deutschen (IGDD) am Forschungsinstitut für Deutsche Sprache „Deutscher Sprachatlas“ der Philipps-Universität Marburg vom 5. bis 8. März 2003. — Steiner, Stuttgart, 2005. — ISBN 3-515-08762-1.
↑König W.Niederdeutsch und Niederländisch // dtv-Atlas zur deutschen Sprache. 9. Auflage. — München, 1992. — С. 103. — ISBN 3-423-03025-9.
↑Arend Mihm. Sprache und Geschichte am unteren Niederrhein. Jahrbuch des Vereins für niederdeutsche Sprachforschung. — Köln, 1992.
↑Foerste W.Geschichte der niederdeutschen Mundarten // Deutsche Philologie im Aufriss, 2. überarbeitete Auflage - unveränderter Nachdruck. — Berlin: Erich Schmidt Verlag, 1966. — С. 1730–1898.
↑Ulrich Ammon. Die deutsche Sprache in Deutschland, Österreich und der Schweiz: Das Problem der nationalen Varietäten. — Berlin/New York: de Gruyter, 1995.
↑Peter Wiesinger. Die deutsche Sprache in Österreich. Eine Einführung. In: Wiesinger (Hg.): Das österreichische Deutsch. Schriften zur deutschen Sprache. Band 12. — Wien, Köln, Graz, 1988.
↑Hans Bickel, Christoph Landolt. Schweizerhochdeutsch. Wörterbuch der Standardsprache in der deutschen Schweiz. — Mannheim, Zürich: Dudenverlag, 2012. — ISBN 978-3-411-70417-0.
↑Robert Sedlaczek. Das österreichische Deutsch. — Wien: Ueberreuter, 2004. — ISBN 3-8000-7075-8.
↑Pollak W. Was halten die Österreicher von ihrem Deutsch? Eine sprachpolitische und soziosemiotische Analyse der sprachlichen Identität der Österreicher. — Wien: Österreichische Gesellschaft für Semiotik/Institut für Soziosemiotische Studien, 1992.
↑Christopher Burke.. Paul Renner: the Art of Typography(нявызн.). New York: Princeton Architectural Press (26 чэрвеня 1998). Праверана 6 лістапада 2011.
↑Werner König. Phonologische Regionalismen in der deutschen Standardsprache. — Berlin, 1997. — 246—270 с.
↑Schmidt W. Deutsche Sprachkunde. 7. Aufl. — Berlin, 1972.
↑Jung W. Grammatik der deutschen Gegenwartssprache. — Leipzig, 1996.
↑Зуева А. Н., Молчанова И. Д. и др. Словарь словообразовательных элементов немецкого языка. — М., 1979. — 536 с.
↑Wiese H. Eine Zeitreise zu den Ursprüngen unserer Sprache. Wie die Indogermanistik unsere Wörter erklärt. — Berlin: Logos Verlag, 2010. — ISBN 978-3-8325-1601-7.
↑Гл. адп. артыкулы ў Kluge F. Etymologisches Wörterbuch der deutschen Sprache / bearbeitet von Elmar Seebold. — 24., durchgesehene und erweiterte Auflage. — Berlin, New York: Walter de Gruyter, 2001. — ISBN 978-3-11-017473-1., Deutsches Wörterbuch von Jacob und Wilhelm Grimm(руск.) (бел.. 16 Bände in 32 Teilbänden. — Leipzig, 1854-1961., Digitales Wörterbuch der deutschen Sprache(ням.). Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften. Праверана 13 лістапада 2014.
↑ абBest K.-H. Wo kommen die deutschen Fremdwörter her? // Göttinger Beiträge zur Sprachwissenschaft. — 2001. — № 5. — С. 7-20.
↑Schildt J. Abriss der Geschichte der deutschen Sprache. — Berlin, 1976. — С. 29.
↑Körner H. Zur Entwicklung des deutschen (Lehn-)Wortschatzes // Glottometrics. — 2004. — № 7. — С. 25-49.
↑Wolff F. Latein und Griechisch im deutschen Wortschatz. — Wiesbaden: VMA-Verlag, 1999. — ISBN 3-928127-63-2.
↑Best K.-H. Italianismen im Deutschen // Göttinger Beiträge zur Sprachwissenschaft. — 2006. — № 13. — С. 77-86.
↑ абBest K.-H. Ein Beitrag zur Fremdwortdiskussion // Die deutsche Sprache in der Gegenwart. Festschrift für Dieter Cherubim zum 60. Geburtstag. — 2001. — С. 263-270.
↑Telling R. Französisch im deutschen Wortschatz. Lehn- und Fremdwörter aus acht Jahrhunderten. — Berlin: Volk und Wissen Volkseigener Verlag, 1987. — ISBN 3-06-521804-6.
↑Carstensen B., Busse U. Anglizismen-Wörterbuch: der Einfluss des Englischen auf den deutschen Wortschatz nach 1945. — Berlin, New York: de Gruyter, 2001. — Т. 1. — С. 25-47.
↑Best K.-H. Anglizismen – quantitativ // Göttinger Beiträge zur Sprachwissenschaft. — 2003. — № 8. — С. 7-23.
↑Eisenberg P. Anglizismen im Deutschen // Deutsche Akademie für Sprache und Dichtung, Union der deutschen Akademien der Wissenschaften: Reichtum und Armut der deutschen Sprache. Erster Bericht zur Lage der deutschen Sprache. — 2013. — С. 57-119.
↑Osman N. Kleines Lexikon deutscher Wörter arabischer Herkunft. — München, 1992. — ISBN 3-406-34048-2.
↑Unger A. Von Algebra bis Zucker. Arabische Wörter im Deutschen. — Stuttgart: Reclam, 2007. — ISBN 978-3-15-010609-9.
↑Best K.-H. Hebraismen im Deutschen // Glottometrics. — 2014. — № 27. — С. 10-17.
↑Stern H. Wörterbuch zum jiddischen Lehnwortschatz in den deutschen Dialekten. — Tübingen: Niemeyer, 2000. — ISBN 3-484-39102-2.
↑Best K.-H. Sinismen im Deutschen und Englischen // Glottometrics. — 2008. — № 17. — С. 87–93.
↑Best K.-H. Zur Entwicklung der Entlehnungen aus dem Japanischen ins Deutsche // Glottometrics. — 2009. — № 19. — С. 80-84.
↑Best K.-H. Slawische Entlehnungen im Deutschen // Rusistika - Slavistika - Lingvistika. Festschrift für Werner Lehfeldt. — 2003. — С. 464-473.
↑Best K.-H. Iranismen im Deutschen // Glottometrics. — 2013. — № 26. — С. 1-8.
↑Eisenberg P. Das Fremdwort im Deutschen. — Berlin, New York: de Gruyter, 2011. — ISBN 978-3-11-023564-7.
Літаратура
Б. А. Абрамов, Н. Н. Семенюк. Немецкий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С. 329—330.
Бах А. История немецкого языка. — М.: Либроком, 2011. — 346 с. — ISBN 978-5-397-01659-9.
Берков В. П. Современные германские языки. — М.: АСТ, 2001. — 336 с. — ISBN 5-17-010576-2.
Домашнев А. И. Труды по германскому языкознанию и социолингвистике. — СПб.: Наука, 2005. — 1113 с.
Жирмунский В. М. История немецкого языка. — М.: Издательство литературы на иностранных языках, 1948. — 300 с.
Жирмунский В. М. Общее и германское языкознание. — Л.: Наука, 1976. — 698 с.
Зуева А. Н., Молчанова И. Д. и др. Словарь словообразовательных элементов немецкого языка. — М., 1979. — 536 с.
Левковская К. А. Немецкий язык. Фонетика, грамматика, лексика / К. А. Левковская. — 2-е изд.. — М.: Академия, 2004. — 368 с. — ISBN 5-7695-1996-7.
Маккензен Л. Немецкий язык. Универсальный справочник. — М.: Аквариум, 1998. — 592 с. — ISBN 5-85684-101-8.
Москальская О. И. История немецкого языка. Deutsche Sprachgeschichte. — М.: Академия, 2006. — 288 с. — ISBN 5769530235.
Мышковая И. Б. Времена немецкого глагола. — СПб., 2007. — 96 с. — ISBN 978-5-91281-007-7.
Погадаев В. А. Немецкий язык. Краткий справочник. — М., 2003. — 318 с. — ISBN 5-8123-0155-7.
Ольшанский И. Г., Гусева А. Е. Лексикология: Современный немецкий язык. — М.: Академия, 2005. — 416 с. — ISBN 5-7695-1812-X.
Снегирёва Н. С. Синтаксис немецкого языка. Syntax der deutschen Sprache: Theorie, Übungen und Textbeispiele. — Омск: ОмГУ, 2004. — 149 с. — ISBN 5-7779-0312-6.
Филичева Н. И. Диалектология немецкого языка. — М.: Выс. школа, 1983. — 192 с.
Филичева Н. И. История немецкого языка. — М.: Академия, 2003. — 204 с. — ISBN 5769509325.
Филичева Н. И. Немецкий литературный язык. — М.: Выс. школа, 1992. — 176 с. — ISBN 5-06-001718-4.
Ammon U. Die deutsche Sprache in Deutschland, Österreich und der Schweiz: das Problem der nationalen Varietät. — Berlin, New York: de Gruyter, 1995. — ISBN 3-11-014753-X.
Ammon U., Bickel H., Ebner J. u. a.Variantenwörterbuch des Deutschen(руск.) (бел.. Die Standardsprache in Österreich, der Schweiz und Deutschland sowie in Liechtenstein, Luxemburg, Ostbelgien und Südtirol. — Berlin: Walter de Gruyter, 2004. — ISBN 3-11-016574-0.
Besch W. Dialektologie. Ein Handbuch zur deutschen und allgemeinen Dialektforschung. — Berlin: de Gruyter, 1982. — ISBN 3-11-005977-0.
Helbig G., Buscha J. Deutsche Grammatik. Ein Handbuch für den Ausländerunterricht. — Berlin: Langenscheidt, 2007. — 736 с. — ISBN 978-3-468-49493-2.
Krech E.-M., Stock E., Hirschfeld U. Deutsches Aussprachewörterbuch. — Berlin, 2009. — ISBN 978-3-11-018202-6.
Niebaum H., Macha J. Einführung in die Dialektologie des Deutschen. — Tübingen, 2006. — ISBN 3-484-26037-8.
Pahlow H. Deutsche Grammatik — einfach, kompakt und übersichtlich. — Leipzig: Engelsdorfer Verlag, 2010. — 135 с. — ISBN 978-3-86268-012-2.
Polenz P. von. Geschichte der deutschen Sprache. — Berlin, New York: Walter de Gruyter, 1987. — ISBN 3-11-007998-4.
Schildt J. Abriss der Geschichte der deutschen Sprache. — Berlin: Akademie-Verlag, 1976.
Siebs Th. Deutsche Aussprache — Reine und gemäßigte Hochlautung mit Aussprachewörterbuch. — Berlin, 2007. — ISBN 978-3-11-018203-3.
Regeln und Wörterverzeichnis. Überarbeitete Fassung des amtlichen Regelwerks 2004. — München, Mannheim: Rat für deutsche Rechtschreibung(руск.) (бел., 2006.
Belarussisch-Deutsches Wörterbuch: больш за 70 тысяч слоў і выразаў / Пад рэдакцыяй Мікалая Кур’янкі, Лявона Баршчэўскага і Томаса Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 608 с. — ISBN 978-985-6783-98-5
На каком языке говорят немцы?(руск.)(недаступная спасылка). Partner-Nord № 52, 22.06.2007. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 26 ліпеня 2011.