Іван Іванавіч Строчка
Іван Іванавіч Стро́чка[2] (10 кастрычніка 1919, вёска Пажарышча, Сенненскі павет, цяпер Бешанковіцкі раён — 17 студзеня 2001, Кіеў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяСкончыў 7 класаў сярэдняй школы і 2 курсы Леніградскага электратэхнікума. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. У 1942 годзе скончыў Растоўскае артылерыйскае вучылішча. Ваяваў на Паўднёвым, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах, удзельнік баёў на Паўночным Каўказе, Украіне, у Польшчы. Камандзір узвода 13-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 37-й асобнай знішчальна-процітанкавай артылерыйскай брыгады 1-га Украінскага фронту малодшы лейтэнант Строчка вызначыўся ў жніўні 1944 года пры фарсіраванні Віслы каля горада Сандамір: з байцамі ўзвода фарсіраваў раку, захапіў плацдарм, на якім адбіў 5 атак, падбіў 6 танкаў праціўніка; у час бою змяніў камандзіра батарэі і ўтрымліваў рубеж да падыходу падмацавання. У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1956 годзе Ваенную артылерыйскую камандную акадэмію. Да 1970 года ў Савецкай Арміі, да 1994 года на адміністрацыйнай рабоце. Жыў у Кіеве. Працаваў намеснікам дырэктара Кіеўскага бюро падарожжаў і экскурсій. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia