Сенненскі павет
Се́нненскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёўскай, Беларускай і Віцебскай губерняў Расійскай Імперыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з канца XVII ст. да пачатку 1923 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сянно. ГісторыяУтвораны ў 22 ліпеня 1777 г. у складзе Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 г. Магілёўскай губерні (1778 г. губерня ператворана ў намесніцтва). У 1795 г. у склад павета перададзена частка тэрыторыі з мястэчкамі Лукомль і Чарэя, далучаныя ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 снежня 1796 г. пры скасаванні Магілёўскага намесніцтва павет увайшоў у склад новаўтворанай Беларускай губерні. З 27 лютага 1802 г. Сенненскі павет зноў у складзе Магілёўскай губерні. У 1861 г. да павета далучана частка скасаванага Копыскага павета. У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[2]. 11 ліпеня 1919 г. Магілёўская губерня была скасаваная, а Сенненскі павет быў перададзены ў склад Віцебскай губерні. 15 лютага 1923 г. павет быў скасаваны, а яго воласці былі перададзеныя Аршанскаму, Віцебскаму і Бачэйкаўскаму паветам. НасельніцтваКолькасць насельніцтва:
Населеныя пунктыСтанам на 1907 год Сенненскі павет налічваў больш за 1800 населенных пунктаў:
Найбуйнейшыя землеўладальнікі: Славінскія, Свяцкія, Машчынскія, Гаеўскія, Храптовічы, Бржастоўскія. Адміністрацыйны падзелУ 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 15 валасцей:
Ураднікі паветаАдукацыя і ахова здароўяПа дадзеных на 1883 г., Сенненскі павет меў 2 школы і 17 народных вучылішч, у якіх навучалася 637 вучняў. Бальніцы працавалі ў Бабры, Машканах, Нямойце, Сянне. Аптэкі існавалі ў Сянне і Чарэі. [4] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia