Іван Іванавіч Церабянёў
Іван Іванавіч Церабянёў (руск.: Иван Иванович Теребенёв; 21 мая 1780, г. Санкт-Пецярбург — 28 студзеня 1815[2], г. Санкт-Пецярбург[3]) — рускі скульптар і графік. БіяграфіяЗ ранняга дзяцінства вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, сярод яго настаўнікаў быў М. І. Казлоўскі. Пахаваны на Волкаўскіх могілках (магіла не захавалася). Яго сын таксама скульптар — Аляксандр Церабянёў. Творчасць![]() ![]() Яшчэ ў гады вучобы выканаў барэльеф «Палтаўская баталія» для помніка Пятру Першаму перад Міхайлаўскім замкам . Сярод яго скульптурных прац таксама лунаючыя алегорыі Славы і алегарычны барэльеф «Завядзенне флота ў Расіі» на арцы Адміралцейства. Але найбольшую вядомасць ён набыў як аўтар гравіраваных карыкатур, звязаных з уварваннем Напалеона ў Расію, якія высмейвалі імператара Напалеона і яго войска і ўсхвалялі рускіх салдат і партызан. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia