Іван Аляксандравіч Салавей
Іван Аляксандравіч Салаве́й (15 верасня 1918, в. Баравыя, цяпер Мінская вобласць — 10 красавіка 1988) — беларускі мастак-жывапісец. БіяграфіяСкончыў у 1938 годзе Віцебскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, Х. Даркевіча, Л. Лейтмана. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік мастацкіх выставак з 1947 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года. ТворчасцьПрацаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Уборка ўраджаю», «Вываз угнаенняў», «Па пуцёўках камсамола», «На вадапоі», «Калгасны статак», «Паўстанне жыхароў Віцебска ў 1623 годзе», «Дзяўчаты», «Я ішоў да цябе чатыры гады»; серыя ўздзенскіх пейзажаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ. Сям’яМеў сына Рыгора, які стаў ляснічым Лашанскага лясніцтва Уздзенскага лясгаса. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia