Беларускі саюз мастакоў — грамадскае аб’яднанне мастакоў Беларусі. БСМ ладзіць выстаўкі твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выстаўкі мастакоў-пачаткоўцаў[1]. У распараджэнні аб’яднання знаходзіцца 300 майстэрняў[2].
Гісторыя
Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» вядзе сваю гісторыю з 1938 года.
6—9 снежня 1938 года адбыўся І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны «Саюз савецкіх мастакоў БССР».
Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы змяняла сваю назву і ў выніку правапераемнікам Саюза мастакоў Беларусі стаў Беларускі саюз мастакоў. У 1995 годзе Саюз мастакоў аб’ядноўваў каля 990 членаў.
Задачы
- стварэнне ўмоў для плённай творчасці мастакоў;
- спрыянне працы мастацтвазнаўцаў;
- паляпшэнне побытава-жыллёвых умоў членаў саюза;
- ахова аўтарскіх правоў членаў саюза;
- супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі і грамадскімі аб’яднаннямі для распаўсюду твораў членаў сярод насельніцтва краіны;
- захаванне маёмасці саюза.
Кіраванне
- З’езд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасці дзвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасці і Статут саюза, справаздачы Рады і Рэвізійнай камісіі і пастановы аб ператварэнні або самароспуску саюза. Абірае старшыню і вызначае склад Рады і Рэвізійнай камісіі.
- Рада. Збіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза і памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананнем пастаноў З’езду і ўхваляе прыём і выключэнне членаў і расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных устаноў.
- Прэзідыум. Збіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні БСМ, яго першага намесніка, намесніка па выставах і кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў саюза. Ухваляе пастановы дзвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе і ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза і вызначае памер выдаткаў на творчасць членаў і ўмовы іх узнагароджання.
- Сакратарыят. Складаецца са старшыні БСМ, яго першага намесніка і намесніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам і грамадскімі аб’яднаннямі. Рыхтуе парадак пасяджэнняў З’езду, Рады і Прэзідыуму.
- Рэвізійная камісія. Збіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананнем статутаў і пастаноў саюза, як і за адказамі выбраных устаноў саюза на заявы і скаргі членаў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду і Прэзідыум і прапануе захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.
З 28 лістапада 2007 пасаду старшыні БСМ займаў Уладзімір Савіч[4], з 28 снежня 2013 на гэтай пасадзе знаходзіўся Рыгор Сітніца[5].
17 снежня 2019 на XXIII з’ездзе БСМ, старшынёй саюза абараны Глеб Отчык[6].
Прадпрыемствы
БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Мінская вобласць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Брэст, Віцебск і Гродна), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» і «Скульптурны камбінат».
Секцыі
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі