Іван Валяр’янавіч Нічыпарук
Іван Валяр’янавіч Нічыпарук (1910—1987) — беларускі ўрач-хірург, траўматолаг, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1967)[2]. БіяграфіяІван Нічыпарук скончыў Гродзенскую мужчынскую гімназію імя Адама Міцкевіча. З 1930 па 1937 гады Іван Нічыпарук вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце імя Стэфана Баторыя[3]. Да вайны Іван Валяр’янавіч працаваў у 1-й бальніцы Гродна, у вайну, якая настала неўзабаве, працягваў прымаць хворых, адначасова таемна перапраўляючы партызанам лекі і перавязачныя матэрыялы, а ў 1944 годзе, калі вызвалілі Беларусь, яго прызначылі галоўным урачом 2-й гарадской бальніцы. Іван Нічыпарук спачатку ўзначаліў бальніцу, а потым загадваў там аддзяленнем[3]. ПамяцьНа будынку 2-й гарадской клінічнай бальніцы (вул. Гагарына, 5) устаноўлена мемарыяльная дошка[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia