Іван Васілевіч Дзямура
Іван Васілевіч Дзямура (нар. 15 верасня 1952, с. Крупске, Мыкалаіўскі раён, Львоўская вобласць, УССР) БіяграфіяСкончыў у 1974 годзе аддзяленне архітэктуры Львоўскага будаўнічага тэхнікума (выкладчыкі Л. Л. Абліцова, Гуль), у 1985 годзе — факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БІІЧТа. Архітэктар Чачэрскага раёна; начальнік ВКПМ-3 інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя», дырэктар Гомельархпраекта[удакладніць], намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржбуднагляда Гомельскага аблвыканкама, намеснік старшыні камітэта па будаўніцтве Гомельскага аблвыканкама; галоўны архітэктар праектаў інстытута «Гомельграмадзянпраект». Член Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года. ТворчасцьАсноўныя працы: праект дэталёвай планіроўкі цэнтра г. Чачэрска (1961, у сааўтарстве); карэктура генплана г. Чачэрска (1982, у сааўтарстве); праект зон аховы Палацава-паркавага ансамбля (1969), рэканструкцыя і рэстаўрацыя Сабора Св. Пятра і Паўла (1991, будаўніцтва ў 1991—1992), рэканструкцыя фасадаў будынкаў санаторна-аздараўленчага комплексу чыгункі (2003, будаўніцтва ў 2004), рэканструкцыя будынка па вул. Савецкай, 8 (2004, будаўніцтва ў 2005) — усе ў Гомелі; помнік землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Добрушы (2005, будаўніцтва ў 2005); рэканструкцыя будынка па вул. Пушкіна, 14 у г. Гомелі пад тэатр лялек (2005—2006, будаўніцтва ў 2007), бюст І. П. Шамякіну ў в. Карма Добрушскага раёна (2006, скульптар Д. А. Папоў); рэканструкцыя Палаца культуры чыгуначнікаў пад абласную філармонію ў Гомелі (2005—2006, будаўніцтва з 2005 года). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia