Іван Віктаравіч Ломаць
Іван Віктаравіч Ломаць (нар. 1975) — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук. Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2019). БіяграфіяПасля заканчэння з адзнакай у 1996 годзе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства» ў дзённай форме атрымання адукацыі працягнуў навучанне ў ад’юнктуры. З 1999 года па 2008 год праходзіў службу ва ўстанове адукацыі на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедраў аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў факультэта крымінальнай міліцыі, аператыўна-вышуковай вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі. У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю — была прысвоена вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук. Сфера навуковых інтарэсаў — крымінальны працэс, крыміналістыка, аператыўна-вышуковая дзейнасць. З 2008 года па 2010 год праходзіў службу ва ўпраўленні падрыхтоўкі кадраў галоўнага ўпраўлення кадраў МУС. З лютага 2010 працягнуў службу на пасадзе намесніка начальніка факультэта завочнага навучання па вучэбна-метадычнай рабоце. У верасні 2010 года ўзначаліў факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў. З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў 9 адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia