Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства ўну́траных спраў Рэспу́блікі Белару́сь (МУС Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць змаганне супраць злачыннасці, ахову грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі. Міністр унутраных спраў і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 29 кастрычніка 2020 года пасаду міністра займае Іван Уладзіміравіч Кубракоў[2]. Прэзідэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 5 намеснікаў[3] і начальнікаў дэпартаментаў МУС, а таксама намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнні калегіі праводзяцца раз у тры месяцы і з’яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці дзвюх трацінаў членаў. Рашэнні ўхваляюцца простаю большасцю галасоў і ажыццяўляюцца загадамі і пастановамі міністэрства. ГісторыяЗ абвяшчэннем палітычнага і эканамічнага суверэнітэту Беларусі, 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР у рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў, падпарадкаваўшы яму ўнутраныя войскі МУС СССР і яго навучальныя ўстановы, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. У канцы лістапада 2020 года паміж МУС Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы «дзяржаўнай і грамадскай бяспекі»[4]. Міністры
Міліцыя Рэспублікі БеларусьМіліцыя РБ кіравалася Законам аб міліцыі № 637-XII, які быў прыняты 26 лютага 1991 года, калі БССР уваходзіла ў склад СССР. Пазней закон некалькі разоў мяняўся. На дадзены момант МУС кіруецца наступным законам: Закон Рэспублікі Беларусь аб Органах Унутраных Спраў № 263-З ад 17.07.2007 г. Асобнай пастановы Вярхоўнага Савета РБ аб стварэнні міліцыі РБ не было, сучасная Рэспубліка Беларусь гэта па сутнасці пераназваная БССР, якая выйшла са складу СССР. Таму ў сучаснай Беларусі святкуюць савецкія святы, пачатак міліцыі вядуць ад 4 сакавіка 1917 года. У гэты дзень у Мінску ў Расійскай дзяржаве былі створаны рэвалюцыйныя органы правапарадку, якія выкарыстоўвалі базу і кадры былой царскай паліцыі. Ніжэй тэкст прысягі супрацоўнікаў МУС першай паловы 1990-х гадоў.
Строй, званніСтрой МУС, знакі адрознення мяняліся некалькі разоў. Першы ўзор строя быў распрацаваны ў 1992 годзе. У 1993 годзе гэты строй атрымаў значныя змены і выкарыстоўваўся да рэферэндума 1995 года. Пасля рэферэндума супрацоўнікі насілі строй без нашывак з Пагоняй. У 1996 годзе строй атрымаў чарговую мадыфікацыю — былі ўведзены чорныя нашыўкі з гербамі абласных гарадоў і белыя цэшкі з новым гербам. У 1997 годзе міліцыя атрымала новыя кіцелі і наплечнікі-муфты з шэрымі зоркамі і паскамі. У 2000 годзе замест шэра-зялёнага быў уведзены шэра-блакітны строй, новыя наплечнікі з чырвонымі паскамі. У 2003 годзе наплечнікі атрымалі жоўтыя паскі. У 2006 годзе адбылася чарговая рэформа строя. Змяніліся фуражкі, цэшкі. На малюнках ніжэй наплечнікі мадэлі 2017 года.
У філатэлііКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia