Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі
Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі (9 верасня 1924, в. Забаенне, Лепельскі раён — 2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1], дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980). БіяграфіяНарадзіўся 9 верасня 1924 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Забаенне Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Са снежня 1942 года быў партызанам атрада № 39 брыгады «Жалязняк». З 1945 года на гаспадарчай і партыйнай працы, з 1955 старшыня калгаса «17 верасня» Давыд-Гарадоцкага раёна, з 1959 — калгаса «40 лет Октября» Столінскага раёна[1]. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і садавіны[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9 склікання (1975—1980)[1]. У 1981 году скончыў Гарадзенскі СГІ. Памёр у 2009 годзе. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia