Брэсцкая вобласць
Брэ́сцкая во́бласць ⓘ — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Украінай. Гісторыя![]() Брэсцкая вобласць была створана 4 снежня 1939 года, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР. У перыяд 1941—1944 гадоў тэрыторыя вобласці была аднесена да генеральнай акругі Валынь-Падолія рэйхскамісарыята Украіна. У жніўні 1945 года Польшчы ад СССР разам з Беластоцкай вобласцю былі перададзены Клешчаўскі, Сямяціцкі і Гайнаўскі раёны Брэсцкай вобласці[3]. У пачатку 1954 года адбылося ўзбуйненне Брэсцкай вобласці за кошт далучэння да яе Пінскай вобласці і часткі Баранавіцкай. З гэтага часу тэрыторыя Брэстчыны існуе ў цяперашнім выглядзе[4]. ПрыродаРэльефДля Брэсцкай вобласці характэрны раўнінны рэльеф (140—200 м), на поўдні — пераважна нізінны. Вылучаюцца на паўднёвым захадзе раўніннае Брэсцкае Палессе, на ўсходзе нізіннае Прыпяцкае Палессе, паміж імі платопадобная ўзвышаная раўніна Загароддзе, на паўночным захадзе Прыбугская раўніна, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Навагрудскага ўзвышша, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт вобласці — 267 м. На паўночным усходзе адгор’і Капыльскай грады[5]. Карысныя выкапніКарысныя выкапні: будаўнічы камень (Мікашэвіцкае і інш. радовішчы ў Лунінецкім раёне), торф (больш за 400 радовішчаў), тугаплаўкія (радовішчы Гарадок, Гарадное і інш.) і цагельныя гліны, шкловыя (Гарадоцкае), фармовачныя і будаўнічыя пяскі, мел, жвір, сапрапель, бурштын, гаручыя сланцы і буры вугаль[5]. КліматКлімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені ад −4,4 °C (Брэст) да −6,1 °C (Баранавічы), у ліпені ад 18 °C на захадзе да 19 °C на ўсходзе. Вегетацыйны перыяд 195—208 сутак. Гадавая колькасць ападкаў ад 550 мм на паўднёвым захадзе да 645 мм на паўночным усходзе, за летні перыяд — 400—450 мм[5]. ГідраграфіяГідраграфічная сетка густая. Рэкі належаць да басейнаў Дняпра (Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Бобрык, Цна, Лань, Случ, Стыр, Гарынь, Сцвіга), Віслы (пагранічны Буг з прытокамі Мухавец, Лясная, Спанаўка, Капаёўка), Нёмана (прыток Шчара). Суднаходныя каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, Агінскі канал (не працуе), Мікашэвіцкі. Густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў. З азёраў самыя вялікія Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае; вадасховішчы Лактышы, Сялец, Пагост[5]. ГлебыГлебы с.-г. угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (31,8 %), дзярнова-забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (25,8 %), дзярнова-падзолістыя (15,5 %), тарфяна-балотныя (19,5 %), паводле механічнага складу пераважна пясчаныя (каля 40 %) і супясчаныя (каля 35 %). Асушаныя землі на поўдні складаюць каля 50 %, у асобных раёнах — больш за 70 %[5]. ЛясыСярэдняя лясістасць 36 %, ад 10—20 % у Пінскім, Драгічынскім, Кобрынскім, Жабінкаўскім раёнах да 43—53 % у Лунінецкім, Івацэвіцкім, Ганцавіцкім. Лясы пераважна хваёвыя (каля 60 %), бярозавыя (17 %) і чорнаальховыя (15 %), значныя плошчы пад дубровамі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавежская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. БалотыБалоты, найчасцей нізінныя, займаюць каля 20 % тэрыторыі, значная частка асушана. Пад лугамі 18,2 % тэрыторыі, 2/3 з іх нізінныя[5]. Ахоўныя прыродныя тэрыторыіДля захавання каштоўных прыродных аб’ектаў, біялагічнай разнастайнасці вялікае значэнне маюць нацыянальны парк Белавежская пушча, 12 заказнікаў[5], 31 ахоўны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. ЭкалогіяУ выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. 4270 км (13 % тэрыторыі вобласці) забруджана радыенуклідамі з працяглымі тэрмінамі паўраспаду, у т.л. 470 км² са шчыльнасцю 5—15 Кі/км². На забруджанай тэрыторыі каля 200 вёсак. Найбольш забруджаны землі Лунінецкага, Пінскага, Столінскага раёнаў[5]. НасельніцтваДля вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
Гарадское насельніцтва складае 62,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Брэст (317,8 тыс. чал.), Баранавічы (169,3), Пінск (132,7), Кобрын. Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 85,0 %, рускія — 8,7 %, украінцы — 3,8 %, палякі — 1,8 %. Паводле перапісу 2009 года: беларусы — 88,02 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 2,86 %, палякі — 1,25 %.
Адміністрацыйны падзел![]() Брэсцкая вобласць падзяляецца на 16 раёнаў:
Таксама вылучаюцца гарады абласнога падпарадкавання: Брэст, Баранавічы і Пінск. ГаспадаркаПрамысловасцьУ гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Тэмпы развіцця і структура яе ў 1990-я гг. былі нестабільнымі. Вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці, праяўляецца тэндэнцыя да ўзмацнення ролі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. У вобласці вырабляюць усе беларускія электралямпы і газавыя пліты, амаль усё тэхналагічнае абсталяванне для лёгкай прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання, для ліцейнай вытворчасці, кавальска-прэсавае абсталяванне, больш за 80 % электрарухавікоў і баваўняных тканін, больш за 40 % панчошна-шкарпэткавых вырабаў, больш за 30 % дываноў і дывановых вырабаў, больш за 35 % цукру, каля 30 % кансерваў, амаль 20 % мяса і масла, 27 % драўнінна-стружкавых пліт, каля 20 % клеенай фанеры. Прадукцыя прамысловасці пастаўляецца на беларускі рынак, у краіны СНД і інш. Больш за 80 % прамысловага патэнцыялу вобласці сканцэнтравана ў вялікіх гарадах — шматгаліновых цэнтрах з буйнымі спецыялізаванымі прадпрыемствамі. Унікальнае для Беларусі Мікашэвіцкае вытворчае аб’яднанне «Граніт» па здабычы будаўнічага каменю, у г. Белаазёрск — 2-я па магутнасці на Беларусі Бярозаўская ДРЭС[5]. У вобласці (1993) каля 70 прадпрыемстваў харчовай (цукровай, мясной, малочнай, па перапрацоўцы садавіны і агародніны) прамысловасці, 24 — лясной і дрэваапрацоўчай, 23 — прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Яны працуюць на мясцовай сыравіне, размешчаны пераважна ў сярэдніх і невялікіх гарадах і гарадскіх пасёлках. Жыллёвым, меліярацыйным, сельскім і дарожным будаўніцтвам займаюцца 14 будтрэстаў, 181 будаўніча-мантажная арганізацыя (1993)[5]. Сельская гаспадаркаСельская гаспадарка большасці раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні бульбы, збожжавых культур і цукровых буракоў. У 1993 на долю жывёлагадоўлі прыпадала 53 % валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. У цэнтральных і заходніх раёнах дадаткова вырошчваюць цукровыя буракі, у паўночных раёнах — лён. Сельгасугоддзі займаюць 45 % тэр. і складаюць 1475 тыс. га (1993). У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць пасевы збожжавых і зернебабовых, кармавых культур і бульбы. Сярод збожжавых найбольшыя плошчы пад ячменем, жытам, аўсом, пшаніцай, сярод тэхнічных — пад цукровымі буракамі. Больш за 76 % пасяўных плошчаў бульбы і больш за 67 % агародніны прыпадае на асабістыя дапаможныя гаспадаркі насельніцтва. На фермерскія сялянскія гаспадаркі прыпадае 1556 га пасяўных плошчаў (1993). Жывёлагадоўля мяса-малочнага і малочна-мяснога кірунку. Дынаміка пагалоўя да 1990 была дадатная, пазней адзначалася тэндэнцыя да скарачэння пагалоўя і вытворчасці асноўных прадуктаў жывёлагадоўлі. Найбольшая колькасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) рэалізуецца калгасамі, саўгасамі і міжгасамі Баранавіцкага, Камянецкага, Пінскага, Брэсцкага і Столінскага раёнаў, малака — Пінскага, Пружанскага, Баранавіцкага, Камянецкага, Кобрынскага, яец — Баранавіцкага, Кобрынскага, Пружанскага раёнаў[5]. ТранспартАгульная даўжыня чыгункі складае 1074 км. Па густаце чыгунак (33,3 км на 1 тыс. км) вобласць займае 1-е месца ў краіне. Праз вобласць праходзяць найважнейшыя міжнародныя магістралі: Масква—Мінск—Брэст—Варшава, Вільнюс—Лунінец—Роўна, Ковель—Брэст і галоўная чыгунка Палесся Брэст—Гомель. Чыгуначныя вузлы: Брэст, Баранавічы, Лунінец, Жабінка[5]. Даўжыня аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 6,3 тыс. км. Асноўныя магістралі Брэст—Мінск, Брэст—Гомель[5]. Вялікае значэнне мае водны транспарт. У межах вобласці суднаходныя Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскі і Мікашэвіцкі каналы. Нафтаправод «Дружба», газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы з адгалінаваннем на Кобрын—Брэст—Варшаву. У Брэсце і Пінску — аэрапорты[5]. АдукацыяУ вобласці станам на 5 верасня 2016/2017 навучальнага года працуе 509 школ, уключаючы санаторныя школы-інтэрнаты, у тым ліку пачатковых 2524 — (4,7 %), базавых 67 — (13,2 %), сярэдніх — 386 (75,8 %), гімназій — 26 (5,1 %), ліцэяў — 5 (1 %), кадэцкае вучылішча — 1 (0,2 %). У 2016 годзе закрыта 13 малакамплектных школ і адкрыта яслі-сад-пачатковая школа № 10 у г. Брэсце[8]. У школах навучаецца 160 066 навучэнцаў. З іх у пачатковых школах навучаецца 3394 навучэнцаў, у базавых — 3811, у сярэдніх −133 593, у гімназіях — 17 785, у ліцэях — 1266 і ў кадэцкім вучылішчы — 217 навучэнцаў. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці маецца ліцэй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта — у ім навучаецца 143 навучэнцы. 173 навучэнцаў навучаецца ў сярэдняй школе — вучылішча алімпійскага рэзерву Міністэрства спорту і турызму[8].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia