Іван Епіфанавіч Аляксееў
Іван Епіфанавіч Аляксееў (1 (14) красавіка 1909 — 1 (15) студзеня 1943) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 106-й танкавай брыгады 12-га танкавага корпуса 3-й танкавай арміі Варонежскага фронту, Герой Савецкага Саюза (4.02.1943), палкоўнік. БіяграфіяНарадзіўся 14 красавіка 1909 года ў горадзе Полацку цяпер Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь у сям'і чыгуначніка. Рускі. Пасля сямігодкі скончыў фабрычна-завадское вучылішча. Працаваў старшым рамонтным рабочым Полацкай дыстанцыі шляху. У Чырвонай арміі з 2 ліпеня 1931 года. У 1933 годзе скончыў з адзнакай 1-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча, у якім застаўся служыць камандзірам навучальнага ўзвода. Член ВКП(б) з 1932 года. У 1935 годзе быў накіраваны на курсы ўдасканалення каманднага складу (КУКС) у Ленінградскае Бранетанкавае вучылішча. Пасля заканчэння КУКС камандаваў танкавым узводам, затым ротай у складзе 2-га танкавага батальёна 21-й механізаванай брыгады Беларускай ваеннай акругі. У 1940 годзе быў прызначаны камандзірам 231-га танкавага батальёна 16-й лёгкай танкавай брыгады. З 29 сакавіка 1941 г. капітан І. Е. Аляксееў — камандзір батальёна цяжкіх танкаў 72-га танкавага палка 36-й танкавай дывізіі 17-га механізаванага корпуса. На гэтай пасадзе сустрэў пачатак вайны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[1]:
Ваяваў на Заходнім, Паўночна-Заходнім і Варонежскім франтах. Удзельнічаў:
У студзені 1943 года 106-я танкавая брыгада пад камандаваннем гвардыі палкоўніка Аляксеева прарвала абарону ворага ў раёне горада Росаш Варонежскай вобласці, за ноч прайшла па тылах суперніка 70 кіламетраў, вызваліла дзясяткі населеных пунктаў, у тым ліку чыгуначную станцыю Росаш, захапіла варожы эшалон[1]. Палкоўнік Іван Епіфанавіч Аляксееў загінуў у баі 15 студзеня 1943 года ў раёне чыгуначнай станцыі горада Росаш ў Варонежскай вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства палкоўніку Аляксееву Івану Епіфанавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2][3]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
СпасылкіІван Епіфанавіч Аляксееў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia